Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Урад незадаволены тэмпамі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця 11:29, 30/07/2003, ПРАЙМ-ТАСС, фотa IREX/Promedia
У Беларусі па выніках першага паўгодзьдзя выкананыя толькі 10 з 16 важнейшых прагнозавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны. Такія дадзеныя агучаныя на паседжаньні Савету міністраў рэспублікі, якое адбылося напярэдадні. Адзначалася, у прыватнасьці, што не ўдалося дасягнуць заплянаванга росту валавага ўнутранага прадукту й рэальных грашовых даходаў насельніцтва, прагназаванага зьніжэньня выдаткаў вытворчасьці.
Асабліва неспрыяльная сытуацыя ў аграпрамысловым комплексе, дзе нявыкананы ні адзін з прагнозавых паказчыкаў. У гэтай галіне замест заплянаванага росту аб’ёмаў вытворчасьці па многіх пазыцыях адзначаецца спад.
Паводле ацэнак адмыслоўцаў, зрыў выкананьня прагнозавых паказчыкаў тлумачыццца, перш за ўсё тым, што ў рэспубліцы вельмі шмат стратных прадпрыемстваў – больш за 5 тысячаў: у прамысловасьці такіх каля 40 адсоткаў, у сельскай гаспадарцы - каля 45 адсоткаў. Агульная сума стратаў у студзені-траўні, паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі, скалала 324,1 млрд беларускіх рублёў /прыкладна 160 млн даляраў/.