Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Заробкам – па эканоміцы 14:48, 30/07/2003, Маша Лунёва, АиФ в Беларуси
Урад Беларусі паведамляе, што ў 2004 годзе суадносіны сярэднямесячнага заробку работнікаў бюджэтнай сфэры й заробку ў народнай гаспадарцы павінны практычна зраўняцца. Сярэднемесячны заробак ў агуле па народнай гаспадарцы павінен скласьці $150 па курсу Нацбанка, а месячны заробак работнікаў бюджэтнай сфэры вырасьці да 145 даляраў.
Заплянаванае падвышэньне ў 2004 годзе сярэднемесячнай заробнай платы работнікаў бюджэтнай сфэры, згодна вынікам да канцэпцыі асноўных кірункаў дзейнасьці ўраду Беларусі на 2004 год, патрабуе росту фонду аплаты працы ў 1,5 разы. Пры гэтым індэкс росту заробнае платы работнікаў бюджэтнай сфэры ў рэальным выяўленьні ў параўнаньні з 2003 годам павіне скласьці 145%. У дакумэнце адзначаецца, што рост долі заробнай платы й залежных ад яе выдаткаў у выдатках кансалідаванага бюджэту прывядзе да істотнага скарачэньня іншых, у першую чаргу, капітальных выдаткаў, што абцяжарыць дасягненьне плянавых парамэтраў эканамічнага росту, панізіць магчымасьці бюдэту па стумуляваньні галінаў рэальнага сэктару эканомікі.
Калі апошняе адбудзецца, то ня вельмі зразумела, адкуль дзяржава будзе браць грошы на плянамерную выплату "падвышанага” заробку. Зрэшты, увосень 2001 году статыстыка канстатавала - да абяцанага дзяржавай $100 заробак беларусаў недацягвае. Заробак "бюджэтнікаў" быў ніжэй чым у "небюджэтнікаў" амаль у 2 разы, і ў сьнежні 2001 году заробак у бюджэтнай сфэры быў падвышаны на 17%. Але і абяцанай ў 2002 годзе ліквідацыі дыспрапорцыі паміж сярэднім заробкам у бюджэтнай сфэры і прамысловым сэктары тасама не адбылося. Як, зрэшты, і падвышэньня заробку да $150. Нагадаем, што к канцу 2003 году на "зарплатным калькулятары" павінны была высьвеціцца лічба 180 даляраў (для дасягненьня мэты патрабаваўся б небывалы рывок), і гэтак да 2005 году ($250 па курсу Нацбанка). Дзіўна нават - нам столькі паабяцана. А нам усё мала.