Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Кашмар у летнюю ноч
10:28, 31/07/2003, Ірына ХАЛІП, «БДГ», фотa «Новая газета» і www.virtualriga.com

Ноч на 31 ліпеня 1991 году была апошняй ліпеньскай ноччу ў жыцьці Савецкага Саюзу. Ліпень наступнага году ахінуў спёкай ужо не вялікую краіну, а 15 новых дзяржаваў. У тыя апошнія месяцы жыцьця СССР цяжка дыхаў па начох, бачыў жахлівыя сны, кідаўся ў гістэрыках і жыхлівых бачаньнях у прадчуваньні хуткай сьмерці. 8 чалавек на беларуска-літоўскай мяжы ў тую ноч нічога благога не прадчувалі. Служба -- і ніякіх табе сноў. Але для сямёх зь іх менавіта тая ноч стала апошняй у жыцьці. Сьмерць была ціхай, з глушыльнікам... Раніцай наступнага дня, калі навіна аб забойстве літоўскіх мытнікаў на мяжы зь Беларусьсю панеслася па тады яшчэ вялізнай краіне, краіна, вядома, узрушана ахнула. Але праз тыдзень у Маскву прыехаў амэрыканскі прэзыдэнт, і гэта было тады круцей за Макартні, праз тры тыдні грымнуў жнівеньскі путч, праз паўгода Савецкі Саюз ціха ўздыхнуў і спыніў сваё існаваньне, а пасьля народы новых краінаў з галавой рынуліся ва ўласныя праблемы. І трагедыя ў Мядзінінкае так і засталася адной з шматлікіх загадак савецкага часу. Але сьледзтва працягвалася ўсе гэтыя гады. І мы ўсё ж такі паспрабуем аднавіць ўсе мізансцэны трагедыі і адказаць на пытаньне, што насамрэч адбылося ў тую ноч.

 ПАЛIТЫКА 

Штрафы для маладых патрыётаў
14:27, 31/07/2003

Судзьдзя Маскоўскага раённага суда Менску Надзея Равуцкая прысудзіла штраф актывісту руху «Зубр» Міхаілу Волчаку 420 тысячаў рублёў – такой сумай судзьдзя вызначыла пакараньне маладому патрыёту, які прыняў удзел у акцыі, прысьвечанай Дню Незалежнасьці Беларусі 27 ліпеня. У гэты дзень актывісты руху выйшлі на плошчу Незалежнасьці Менску з транспарантам і нацыянальнымі сьцягамі.

Валеры Шчукін пакуль ня можа знайсьці жыльлё
14:27, 31/07/2003

Вядомы журналіст і праваабаронца, дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Валеры Шчукін выселены з сваёй кватэры ў Полацку (Віцебская вобласьць), пакуль ня можа знайсьці месца для пражываньня.

Намесьнік дзяржсакратара ЗША назваў Кім Чэн Іра «тыранам»
14:26, 31/07/2003

Жорсткую крытыку з боку Пхеньяна можа выклікаць выступ намесьніка дзяржаўнага сакратара ЗША Джона Болтана ў Сеуле, які назваў сёньня лідэра КНДР Кім Чэн Іра “тыранам”, які пакідае свой народ на існаваньне ў “пякельным жаху” голаду й галечы.

AMNESTY INTERNATIONAL зноў піша Лукашэнку
12:46, 31/07/2003

Ліст ад нідэрляндзкай групы аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі AMNESTY INTERNATIONAL накіраваны 30 ліпеня да Аляксандра Лукашэнкі. Праваабаронцы ў сваім пасланьні зноў указваюць яму на тое, што “гучныя справы” аб зьнікненьні ў Беларусі вядомых людзей да гэтага часу не расьсьледаваныя: “Мы спадзяемся, што вы перагледзіце сваё стаўленьне і будзеце дзейнічаць згодна гуманнасьці й справядлівасьці”.

Пытаньняў толькі прыбавілася
12:45, 31/07/2003

Андрэй Саньнікаў, міжнародны каардынатар Хартыі’97, сябра Рады дэмакратычнага блёку “Свабодная Беларусь”.

29 ліпеня пяць партыяў і група “Рэспубліка” падпісалі “Пагадненьне аб каардынацыі”. Удзельнікі падпісаньня назвалі яго крокам да аб’яднаньня. Рэальнае аб’яднаньне вельмі неабходнае беларускім дэмакратам. Аднак пагадненьне павяло зусім у іншы бок, стварыла небясьпечны прэцэдэнт “здачы пазыцыяў”.

Сваякі зьніклых палітыкаў ствараюць фонд
12:42, 31/07/2003

Сваякі зьніклых палітыкаў й журналіста Зьмітра Завадзкага намерваюцца стварыць фонд для каардынацыі дзеяньняў розных грамадзкіх і палітычных ініцыятываў па расьсьледаваньні справаў зьніклых. Такое рашэньне было прынятае 30 ліпеня на агульным паседжаньні, у якім прынялі ўдзел жонкі зьніклых палітыкаў Зінаіда Ганчар і Ірына Красоўская, маці З.Завадзкага Вольга і яго жонка Сьвятлана, прадстаўнікі дэпутацкай групы “Рэспубліка”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі працы, Партыі камуністаў Беларускай, незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, праваабарончых арганізацыяў, перадае БелаПАН.

Незалежныя беларускія СМІ рыхтуюцца да «закручваньня гаек»
12:42, 31/07/2003, Полит.Ру

Наступ уладаў Беларусі на свабоду друку дасягнула свайго апагею. Адна з апошніх незалежных крыніц інфармацыі – інтэрнэт-выданьне “Хартыя” – рыхтуецца да працы ва ўмовах блякады з боку ўладаў. У любы момант доступ да вэб-сайту “Хартыі” для беларускіх карыстальнікаў можа быць перакрыты правайдэрам-манапалістам “Белтэлекомам”. Таму на выпадак, калі сайт раптам закрыюць, журналісты прадугледзілі экстраныя меры: рассылкі на ангельскай і расейскай мовах. Ананімны абход блякіроўкі сайту і выкарыстаньне проксі-сэрвэраў.

Расея ў «Голдзе»
12:39, 31/07/2003, Уладзімер Абарынаў, Вашынгтон-Масква, «Совершенно секретно»

Хто ён, Дэвід Сатэр, чыя кнгіга “Цемра на сьвітанку. Станаўленьне расейскай крымінальнай дзяржавы”, ледзь зьявілася на сьвет за акіянам, выклікала раздражненьне як у асяродку айчынных рэфарматараў усіх гатункаў, так і ў колах, блізкіх да амэрыканскага Белага дому? Бо гучыць абвінаваўчым заключэньнем і тым, і іншым. Першым -- за тое, што ведалі, на што пакідаюць краіну. Апошнім – за патуральніцкі добразычлівае стаўленьне да яе новых кіраўнікоў. Карумпаванымі, так ці інакш, паўстаюць і тыя, і іншыя.

У Менску зноў адкрыюць карпункт НТВ?
10:47, 31/07/2003, Сяргей Маліноўскі, «КП в Беларуси»

Нават калі журналістам гэтага каналу дазволяць працаваць у Беларусі, яго былы кіраўнік Павал Селін застанецца пэрсонай нон-грата. Як стала вядома зь неафіцыйных крыніцаў, пасьля прамога этыру з Аляксандрам Лукашэнкам на НТВ, была дасягнутая вусная дамоўленасьць аб аднаўленьні працы карпункту ў Беларусі. Прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных пацьвердзіў, што гэтае пытаньне прапрацоўваецца. Аднак афіцыйнага рашэньня на гэты конт яшчэ няма. Вядома адно -- Павал Селін у Беларусь ужо ня вернецца.

Я ўсё той самы, я ўсё той самы, я такі, як быў спачатку...
10:46, 31/07/2003, Кірыл Пазьняк«Белорусские новости»

Беларускага прэзыдэнта на тэлеэкранах, у інтэрнэце і ў папяровых СМІ меней не становіцца. 1 жніўня Аляксандар Лукашэнка адзначыць чарговым працяглым публічным выступам. Ён дасьць вялікую прэс-канфэрэнцыю для сямідзясяці расейскіх СМІ, якую сынхронна пакажуць ў той самы дзень па ўсіх беларускіх тэлеканалах -- Першаму нацыянальнаму каналу, ОНТ і СТВ. Адным словам, пра што думае і што робіць Лукашэнка, даведаецца ўся Расея й ўся Беларусь.

Садам Хусэйн згаліў вусы і адпусьціў бараду
10:45, 31/07/2003

Выведка ЗША лічыць, што былы ірацкі лідэр Садам Хусэйн згаліў свае “фірмовыя” вусы і адпусьціў бараду, піша ў чацьвер газэта USA Today. Пра гэта выданьню распавялі два амэрыканскія выведнікі, спасылаючыся на дадзеныя з агентурных і тэхнічных крыніцаў.

Міхаіл Гарбачоў: «Калі Быкаў вымушаны быў зьехаць – гэта шмат пра што казала»
10:43, 31/07/2003, Сяргей Навумчык, «Радыё Свабода»

У апошні час Быкаў шмат прыгадваў канец 80-х – пачатак 90-х гадоў, пэрыяд, які пазначаны ў гісторыі СССР як канец перабудовы і распад савецкай імпэрыі, а ў найноўшай гісторыі Беларусі – як трэцяя хваля нацыянальнага Адраджэньня. Мы шмат зь ім размаўлялі пра Гарбачова, і адчувалася, што Быкаў надаваў яму выключную ролю ў гісторыі. У ацэнцы Быкава роля гэтая была станоўчай.

Адзінай сыстэмы СПА ў «саюзнай дзяржавы» ня будзе
10:38, 31/07/2003, Раман Якаўлеўскі, «Независимая газета»

Беларусь і Расея пакуль не гатовыя да стварэньня адзінай рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны. Такую заяву зрабіў нядаўна ў Менску камандуючы ВПС і войскамі СПА Беларусі генэрал-маёр Алег Пафераў. “Пагадненьне на гэты конт рыхтуецца ўжо больш за чатыры гады, -- сказаў камандуючы. -- Але пакуль яшчэ нельга казаць нават аб тым, што мы падрыхтавалі базу для заключэньня дадзенага пагадненьня”.

У МВФ скасаваны дэпартамэнт краінаў былога СССР
10:35, 31/07/2003, ITAR-TASS

Дырэктар-упаўнаважаны МВФ Хорст Келер скасаваў Другі эўрапэйскі дэпартамэнт, які займаўся Расеяй і іншымі краінамі былога СССР. У адпаведнасьці зь яго рашэньнем да 1 лістапада сем гэтых краінаў – Расея, Латвія, Літва, Малдова, Беларусь, Украіна і Эстонія – увальюцца ў склад адзінага Эўрапэйскага дэпартамэнту. Астатнія восем - Азэрбайджан, Армэнія, Грузія, Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан, Туркмэністан і Ўзбэкістан, - далучацца да ранейшага Блізусходняга дэпартамэнту, які стане называцца дэпартамэнтам Блізкага Ўсходу і Цэнтральнае Азіі.

Галава МЗС Літвы Антанас Валеніс абверг абвінавачваньні ў абароне карумпаваных дыпляматаў
10:35, 31/07/2003

“Катэгарычна адхіляю гэтае абвінавачваньне, якое неадпавядае рэчаіснасьці. Калі я неадкладна вызваліў ад абавязкаў службовых асобаў, якія сябе скампраментавалі, то я дзейнічаў паводле закону і ў рамках кампэтэнцыі міністра”, -- гаворыцца ў распаўсюджанай у сераду заяве кіраўніка замежнапалітычнага ведамства. Скандаль разгарэўся пасьля навіны аб тым, што літоўскія консульскія работнікі ў Расеі й Беларусі злоўжывалі службовым становішчам.

Гейдар Аліеў памёр, сьцьвярджаюць азэрбайджанскія СМІ
10:33, 31/07/2003, GazetaSNG

Як паведамляе азэрбайджанская апазыцыйная газэта "Азадлыг", прэзыдэнт Азэрбайджану Гейдар Аліеў памёр 26 ліпеня а 19.30 у турэцкім ваенным шпіталі "Гюльханэ" ў Анкары. Газэта, спасылаючыся на дакладную крыніцу, паведамляе, што 15 ліпеня дзейнага азэрбайджанскага прэзыдэнта прывезьлі ў Бакінскі аэрапорт Біна, дзе яму зноў стала блага. Праз некалькі хвілінаў Аліеў-старэйшы тым самым самалётам быў адпраўлены назад у турэцкі шпіталь.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Мінэканомікі абгрунтоўвае адмову ад прывязкі да расейкага рубля
12:56, 31/07/2003, Интерфакс


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Чыноўніцкі гемарой
12:50, 31/07/2003

Пастановай аблвыканкаму з 30 ліпеня для чыноўнікаў усіх рангаў -- ад калгаснага да абласнога – роўна на месяц ўстаноўлены 16-гадзінавы працоўны дзень: з 6.00 раніцы і да 22.00 вечара без выходных дзён. Забаронена выклікаць на нарады ў раённыя і абласныя цэнтры кіраўнікоў гаспадарак і адмыслоўцаў, а таксама рэгіянальных адміністратараў, якія курыруюць прыборачную пару. Усе сілы, як прадпівае пастанова, “павінны быць кінутыя на практычнае вырашэньне задач па збору ўраджаю, забесьпячэньне сельскагаспадарчых арганізацыяў паліўна-змазкавымі матэрыяламі, рамонт зламанай зернепрыборачнай тэхнікі, стварэньне бясьпечных умоваў працы, арганізацыю на палёх паўнавартаснага харчаваньня механізатараў”, перадае БелаПАН.

Мабільная сувязі ідзе на рэкорд
12:49, 31/07/2003, ОНТ

Аднаго мільёна чалавек можа дасягнуць да канца сёлетнега году колькасьць абанэнтаў мабільнай сувязі ў нашай краіне. Такую заяву зрабіў сёньня міністар сувязі Беларусі Ўладзімер Ганчарэнка на паседжаньні калегіі, прысьвечанай разьвіцьцю мабільных сетак у рэспубліцы.

Готова ли Россия вытолкнуть Беларусь на Запад?
12:48, 31/07/2003, БДГ

Такой вопрос вытекает из размышлений зам. начальника управления инвестиций Министерства энергетики Беларуси Валентина Мацкевича. Он заявил, что появившаяся в СМИ обеих стран информация о намерении "Газпрома" в случае отказа белорусской стороны продать контрольный пакет акций "Белтрансгаза" по балансовой стоимости транспортировать газ в обход Беларуси или повысить его стоимость до мировой не имеет под собой серьезных оснований, и вот почему.

МAN ня вынес беларускіх тэхналёгіяў кіраваньня
12:48, 31/07/2003

Сузаснавальнік СП ЗАТ "МАЗ-МАН" зь нямецкага боку - кампанія MAN Nutzfahrzeuge AG - прадала 43 адсоткі сваёй долі акцыяў беларуска-нямецкага прадпрыемства аўстрыйскай кампаніі. "Мы, напэўна, зрабілі памылку, калі перадалі стоадсоткава прадпрымальніцкае кіраўніцтва прадпрыемствам фірме MAN, - сказаў намесьнік кіраўніка Менскага аўтазаводу Аляксей Тутубалін. – На нашу думку і на думку фірмы MAN, яны ня здолелі адпавядаць тым тэхналёгіям кіраваньня, якія існуюць у беларускай прамысловасьці".

З сканэрам па стэнаграме
11:07, 31/07/2003, Канстнцін Скуратовіч, «Белорусский рынок»

Адхіленьне ад пасады прэм’ер-міністра Генадзя Навіцкага, абвінавачанага ў сьвядомай дэзынфармацыі кіраўніка дзяржавы, паклала пачатак шырокаму “ператрахиванию” кадраў на розных узроўнях улады. А хтосьці ўжо трапіў і за краты. І ва ўсім гэтым трэба было б неяк разабрацца, няхай нават і няма для гэтага дастаткова сур’ёзных інструмэнтаў, бо інфармацыя часта хаваецца ад грамадзкасьці. Таму скарыстаемся неад’емнай ад асобы здольнасьці да абстракцыі. І для пачатку адзначым, што і дэзынфармацыя, і прыпіскі, і ашуканства, вядома, мелі месца. Іх не магло ня быць. Галоўным чынам таму, што цяперашняя “вэртыкальная сыстэма” кіраваньня эканомікай (і ня толькі эканомікай) ёсьць толькі мадыфікацыя ранейшай камандна-адміністратыўнай сыстэмы, якая без прыпісак проста развалілася б. Гэтая тэза настолькі вядомая, што ня мае патрэбы ў абгрунтаваньні.

Опэрацыя «ВУП»
11:03, 31/07/2003, Яраслаў Раманчук, «Белорусская газета»

Нескардынаваныя спробы беларускіх уладаў зладзіць з эканомікай ў першай палове 2003г. скончыліся няўдачай. Прымяненьне адміністратыўнага рэсурсу адносна рэальнага сэктара пры відавочнай манапалізацыі прыбытковых галінаў эканомікі (нафтахімія, рыба, крытычны імпарт і г.д.) і спрыяльнай замежнай каньюнктуры прывялі да росту ВУП на 5,1%, прамысловасьці - на 6,1%, інвэстыцыяў у асноўны капітал - на 14% і замежнагандлёвага звароту - на 26,7%. З такімі лічбамі вынік аб няўдачы эканамічнай палітыкі падаецца нацягнутым. Але за вонкава прыгожым фасадам відаць вушы няўмольнага надыходзячага крызысу. Эканамісты не шаманы, каб назваць дакладную дату. Яны могуць казаць толькі пра сымптомы беларускай хваробы, якая бярэ свой пачатак ў выбранай стратэгіі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця.

На мяжы паміж пажаданым і дапусьцімым
11:00, 31/07/2003, Валеры Дашкевіч, «Белорусский рынок»

У ліпені сёлетнега году Нацыянальны банк аб’явіў пра чарговае паніжэньне стаўкі рэфінансаваньня на 2 працэнтныя пункты – да 31% гадавых. Гэта ўжо пятае яе паніжэньне пачынаючы з сакавіка сёлетнега году, калі яна раўнялася 38% гадавых. Тэмп паніжэньня стаўкі рэфінансаваньня уяўляецца дастаткова рызыкаваным.

Мастацтва гандляваць сабе ва ўрон
10:57, 31/07/2003, Вольга Вінаградава, «Белорусские новости»

Доля стратных гандлёвых прадпрыемстваў у Беларусі складае 45,6%. Сродкі пры рэалізацыі тавараў губляюць розьнічны гандаль і сытэма агульнага харчаваньня. Зь невялікім плюсам завяршылі паўгодзьдзе толькі аптовыя прадпрыемствы, і гэта тым больш дзіўна, што ўласна аптовым гандлем многія зь іх практычна не займаюцца.

Міністар сувязі выстаўляе патрабаваньні апэратарам мабільнай сувязі
10:55, 31/07/2003

Апэратары мабільнай сувязі Беларусі павінны да канца сёлетнега году забясьпечыць у поўным аб’ёме даступнасьць сувязі і яе якасьць на ўсёй тэрыторыі краіны, дзе існуе вострая неабходнасьць у камунікацыі. Такую заадчу паставіў сёньня міністар сувязі Беларусі Ўладзімер Ганчарэнка на калегіі міністэрства з удзелам кіраўніцтва сотавых кампаніяў, іх беларускіх заснавальнікаў, а таксама прадпрыемстваў паштовай і фіксаванай сувязі краіны. Паводле міністра, зараз зона дзеяньня сецяў сотавай сувязі ахоплівае абласныя і раённыя цэнтры, іх прыгарады, аднак існуе востры дэфіцыт сувязі ўздоўж транспартных калідораў, у сельскіх населеных пунктах, аддаленых ад райцэнтраў, а таксама на памежных пераходах, паведамляе “Интерфакс”.

Новыя крымінальныя справы супраць дырэктараў
10:53, 31/07/2003, Любоў Лунёва, «Радыё Свабода»

Некалькі новых крымінальных справаў распачалі супраць прадстаўнікоў дырэктарскага корпусу. Кіраўнікоў шэрагу прадпрыемстваў падазраюць у хабарніцтве. Сярод кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія трапілі ў поле зроку праваахоўчых органаў, ёсьць прадстаўнікі вядомых у Беларусі заводаў-гігантаў і нават уплывовага інстытуту Акадэміі Навук. У фінансавых злоўжываньнях абвінавачваюць намесьніка дырэктара трактарнага заводу Івана Літошку. У хабарніцтве падазраецца дырэктар Менскага заводу аўтаматычных лініяў Вялянцін Валахановіч. Цікава, што і адзін, і другі прызначаныя на свае пасады два гады таму.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: