Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гейдар Аліеў памёр, сьцьвярджаюць азэрбайджанскія СМІ
10:33, 31/07/2003, GazetaSNG

Як паведамляе азэрбайджанская апазыцыйная газэта "Азадлыг", прэзыдэнт Азэрбайджану Гейдар Аліеў памёр 26 ліпеня а 19.30 у турэцкім ваенным шпіталі "Гюльханэ" ў Анкары. Газэта, спасылаючыся на дакладную крыніцу, паведамляе, што 15 ліпеня дзейнага азэрбайджанскага прэзыдэнта прывезьлі ў Бакінскі аэрапорт Біна, дзе яму зноў стала блага. Праз некалькі хвілінаў Аліеў-старэйшы тым самым самалётам быў адпраўлены назад у турэцкі шпіталь.

Паводле іншай апазыцыйнай газэты “Ені Мусават”, азэрбайджанскія ўлады тэрміновым парадкам увялі ў Баку войскі асаблівага прызначэньня, і тлумачылі неабходнасьць прысутнасьці ваенных у сталіцы нядаўнім ускладненьнем сытуацыі на армяна-азэрбайджанскай мяжы ў раёне Нагорнага Карабаху. Як мяркуюць аналітыкі, увядзеньне войскаў выклікана неабходнасьцю прадухіліць любыя спробы апазыцыі дэстабілізаваць сытуацыю ў Азэрбайджане. Відавочным пацьверджаньнем сьмерці прэзыдэнта Азэрбайджану можа служыць факт нядаўніх арыштаў кіраўнікоў апазыцыйных і незалежных азэрбайджанскіх СМІ.

Нагадаем, што яшчэ 23 ліпеня агенцтву France Presse ананімныя дыпляматычныя крыніцы паведамлялі, што, на думку дактароў, 80-гадоваму прэзыдэнту Азэрбайджану засталося жыць два-тры дні.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: