Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
AMNESTY INTERNATIONAL зноў піша Лукашэнку 12:46, 31/07/2003
Ліст ад нідэрляндзкай групы аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі AMNESTY INTERNATIONAL накіраваны 30 ліпеня да Аляксандра Лукашэнкі. Праваабаронцы ў сваім пасланьні зноў указваюць яму на тое, што “гучныя справы” аб зьнікненьні ў Беларусі вядомых людзей да гэтага часу не расьсьледаваныя: “Мы спадзяемся, што вы перагледзіце сваё стаўленьне і будзеце дзейнічаць згодна гуманнасьці й справядлівасьці”.
Выкраданьні вядомых палітыкаў Юрыя Захаранкі й Віктара Ганчара, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага й журналіста Зьмітра Завадзкага да гэтага часу застаецца”чорнай плямай” на цяперашняй уладзе.
Мы можам казаць пра гэта, перадаючы пачуцьці блізкіх вышэйзгаданых людзей, зьвязаных зь імі любоўю, людзей, якія штодзень пакутуюць ад страты любімых, а таксама тых, хто адмаўляецца прымаць гэтую і іншыя несправядлівасьці, якія маюць месца ў Беларусі.
Гэтыя людзе незабытыя, як незабытыя іх заслугі перад краінай, а таксама той факт, што ўлады адмаўляюцца сур’ёзна расьсьледаваць абставіны іх выкраданьня і знайсьці асобаў, датычных да гэтых злачынстваў.
Вы ведаеце, што рэпутацыя вашага ўраду кожны дзень пагаршаецца і магчыма вы ўсьведамляеце, што крытыкі вашага ўраду і незахаваньня ім правоў чалавека маюць рацыю.
Мы спадзяемся, што вы перагледзіце сваё стаўленьне і будзеце дзейнічаць гуманна й справядліва.