Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Незалежныя беларускія СМІ рыхтуюцца да «закручваньня гаек»
12:42, 31/07/2003, Полит.Ру

Наступ уладаў Беларусі на свабоду друку дасягнула свайго апагею. Адна з апошніх незалежных крыніц інфармацыі – інтэрнэт-выданьне “Хартыя” – рыхтуецца да працы ва ўмовах блякады з боку ўладаў. У любы момант доступ да вэб-сайту “Хартыі” для беларускіх карыстальнікаў можа быць перакрыты правайдэрам-манапалістам “Белтэлекомам”. Таму на выпадак, калі сайт раптам закрыюць, журналісты прадугледзілі экстраныя меры: рассылкі на ангельскай і расейскай мовах. Ананімны абход блякіроўкі сайту і выкарыстаньне проксі-сэрвэраў.

Закрыцьцё незалежных СМІ ў Беларусі стала самай шэраговай падзеяй. Адносіны да гэтага ўладаў сфармуляваў прэзыдэнт, які ня раз заяўляў, што СМІ сёньня – гэта зброя масавага паражэньня. Натуральна, улады ўсіх узроўняў старанна выконваюць указаньне кіраўніка краіны -- высылаюць з краіны рэпарцёра НТВ і закрываюць карпункт тэлекампаніі, закрываюць «Белорусскую деловую газету».

І зараз, калі, на думку "Хартыі", Лукашэнка вышуквае магчымасьць абраньня на трэці тэрмін, журналісты чакаюць новай атакі з боку ўладаў: ім не патрэбныя незалежныя СМІ, гатовыя справядліва асьвятляць «свабодныя й законныя выбары». Тым больш, што канстытуцыяй краіны трэці тэрмін не прадугледжаны. “Хартыя” мяркуе, што лепшыя галовы каманды Лукашэнкі напружана разважаюць, як бы падоўжыць паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Існуе пяць магчымых варыянтаў. Сярод іх варыянт "I’ll be back", пры якім Лукашэнка сыходзіць, не даседзіўшы свайго тэрміну, затым зноў балятуецца на наседжанае прэзыдэнцкае месца і, вядома, усенародна абіраецца. Ёсьць таксама варыянт з прыняцьцем новай канстытуцыі і нават варыянт з увядзеньнем надзвычайнага становішча на няпэўны тэрмін. І напэўна, чым меней у рэспубліцы незалежных СМІ, тым болей шанцаў у Лукашэнкі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: