Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У МВФ скасаваны дэпартамэнт краінаў былога СССР 10:35, 31/07/2003, ITAR-TASS
Дырэктар-упаўнаважаны МВФ Хорст Келер скасаваў Другі эўрапэйскі дэпартамэнт, які займаўся Расеяй і іншымі краінамі былога СССР. У адпаведнасьці зь яго рашэньнем да 1 лістапада сем гэтых краінаў – Расея, Латвія, Літва, Малдова, Беларусь, Украіна і Эстонія – увальюцца ў склад адзінага Эўрапэйскага дэпартамэнту. Астатнія восем - Азэрбайджан, Армэнія, Грузія, Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан, Туркмэністан і Ўзбэкістан, - далучацца да ранейшага Блізусходняга дэпартамэнту, які стане называцца дэпартамэнтам Блізкага Ўсходу і Цэнтральнае Азіі.
У заяве адносна гэтых пераменаў Х.Келер пазначыў, што яны ажыцьцяўляюцца ў сьвятле прагрэсу краінаў зь пераходнай эканомікай й пэрспэктывы ўступленьня некаторых зь іх у Эўразьвяз.
Ачольваць пашыраны Эўрапэйскі дэпартамэнт стане Майкл Дэлер, які пакуль ачольвае Першы эўрапэйскі дэпартамэнт. Знаёмы многім расейскім фінансістам Джон Одлінг-Смі зьбіраецца ў пачатку наступнага году выйсьці на пэнсію.