Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пастановай аблвыканкаму з 30 ліпеня для чыноўнікаў усіх рангаў -- ад калгаснага да абласнога – роўна на месяц ўстаноўлены 16-гадзінавы працоўны дзень: з 6.00 раніцы і да 22.00 вечара без выходных дзён. Забаронена выклікаць на нарады ў раённыя і абласныя цэнтры кіраўнікоў гаспадарак і адмыслоўцаў, а таксама рэгіянальных адміністратараў, якія курыруюць прыборачную пару. Усе сілы, як прадпівае пастанова, “павінны быць кінутыя на практычнае вырашэньне задач па збору ўраджаю, забесьпячэньне сельскагаспадарчых арганізацыяў паліўна-змазкавымі матэрыяламі, рамонт зламанай зернепрыборачнай тэхнікі, стварэньне бясьпечных умоваў працы, арганізацыю на палёх паўнавартаснага харчаваньня механізатараў”, перадае БелаПАН.
На міліцыю ўскладаецца абавязак забясьпечыць захаванасьць зерня, тэхнікі, запчастак і паліва. Выязным групам аблспажыўсаюзу, культработнікам і інфарматарам неабходна адправіцца ў месцы масавай жатвы, каб у час перапынкаў “пачаставаць” механізатараў ня толькі матэрыяльнай, але і духоўнай ежай. Кіраўнікам службаў быту й жыльлёва-камунальнай гаспадаркі прадпісана “ўзяць пад кантроль працу падведамственных арганізацыяў па якасным бытавым абслугоўваньні насельніцтва на пэрыяд правядзеньня прыборкі”.
Кандыдат сельскагаспадарчых навук, вядомы навуковец-селекцыянэр Іраіда Міско, камэнтуючы гэты дакумэнт, зазначыла, што ніякая чыноўніцкая мітусьня не заменіць плянамернай працы па паляпшэньні ўрадлівасьці глебы, у чым беларускія палеткі даўно маюць патрэбу, шырокага ўкараненьня выведзеных беларускімі навукоўцамі новых высокаўраджайных гатункаў зерневых культур.