Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Менску зноў адкрыюць карпункт НТВ?
10:47, 31/07/2003, Сяргей Маліноўскі, «КП в Беларуси»

Нават калі журналістам гэтага каналу дазволяць працаваць у Беларусі, яго былы кіраўнік Павал Селін застанецца пэрсонай нон-грата. Як стала вядома зь неафіцыйных крыніцаў, пасьля прамога этыру з Аляксандрам Лукашэнкам на НТВ, была дасягнутая вусная дамоўленасьць аб аднаўленьні працы карпункту ў Беларусі. Прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных пацьвердзіў, што гэтае пытаньне прапрацоўваецца. Аднак афіцыйнага рашэньня на гэты конт яшчэ няма. Вядома адно -- Павал Селін у Беларусь ужо ня вернецца.

Мы зьвязаліся з былым карэспандэнтам НТВ у Беларусі і распыталі аб бліжэйшых плянах.
- Я узяўся за здымкі ў Літве некалькіх фільмаў для перадачы “Прафэсія-рэпарцёр. Прыгоды”. Акрамя таго, зьбіраюся адправіцца ў камандзіроўку ў Польшчу. Наагул, мяне зараз прыцягвае тэледакумэнталістыка. Думаю, што першыя этыры вы ўбачыце ўжо ў верасьні, -- кажа Павал.

- І ўсе паездкі праз Беларусь, канешне…

- Не-не (сьмяецца), я на самалёце палячу, з паветра Беларусі рукой памахаю.

- Менскія каналы сыходзілі жоўчу адносна кватэры ў Маскве, якую табе даў “Газпром”.

- За кватэру мне трэба будзе расплочвацца 20 гадоў. “Газпром” мне даў крэдыт на кватэру. Крэдыт, праўда, ільготны, інакш бы я наўрад здолеў яго выплаціць. А да гэтага мы жылі ў Маскве ў гатэлі і ў сяброў.

- Вашыя рэчы да гэтага часу ў Менску?

- Так, яны пакуль у менскай кватэры. Калегі падвезьлі ў Маскву самае неабходнае: прас, пасьцельныя рэчы й гітару. Тыдні праз два Сьвета прыедзе ў Менск па котку і рэчы.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: