Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Садам Хусэйн згаліў вусы і адпусьціў бараду
10:45, 31/07/2003

Выведка ЗША лічыць, што былы ірацкі лідэр Садам Хусэйн згаліў свае “фірмовыя” вусы і адпусьціў бараду, піша ў чацьвер газэта USA Today. Пра гэта выданьню распавялі два амэрыканскія выведнікі, спасылаючыся на дадзеныя з агентурных і тэхнічных крыніцаў.

На думку аналітыкаў выведкі, Хусэйн, які хаваецца ад акупацыйных уладаў і зьмяніў для гэтага зьнешнасьць, стала знаходзіцца ў разьездах, піша газэта. Ня выключаецца, што яго суправаджае пара целаахоўнікаў. Мяркуецца, што пры сабе яны маюць вялікую суму наяўных грошай і зброю.

Згодна гэтай самай публікацыі, у Пентагоне адштурхоўваюцца ад таго, што пры спробе захопу Садам Хусэн і яго ахова аказалі б сур’ёзны супраціў. Пры гэтым “некалькі чалавек” у амэрыканскім ваенным ведамстве прызналіся, што лепей было б захапіць былога ірацкага лідэра не жывым, а мёртвым, -- “каб пазьбегнуць доўгага й складанага працэсу ў трыбуналі па ваенных злачынствах”.

Афіцыйная пазыцыя Пентагону, агучаная ў аўторак на брыфінгу для журналістаў, зводзіцца да таго, што камандзір падразьдзелу, які знойдзе ўцекачоў, павінен будзе на месцы вырашаць, спрабаваць узяць іх у палон ці весьці агон на сьмерць.

Садам Хусэйн стала носіць пры сабе два “паясы сьмяротніка” з выбухоўкай, каб узарваць сябе ў выпадку непасрэднай пагрозы захопу амэрыканцамі. Пра гэта паведаміла ў сераду арабская газэта Al-Hayat, што выдаецца ў Лёндане й некалькіх арабскіх сталіцах.

Былы ірацкі прэзыдэнт, сьцьвярджае газэта, надзеў на сябе “паясы шахіда” пасьля таго, як даведаўся пра падрабязнасьці гібелі сваіх сыноў – Удэя і Кусая.

Паводле інфармацыі газэты, якая спасылаецца на “ірацкія крыніцы”, Садам намерваецца скончыць жыцьцё самагубствам, бо “баіцца, што яго могуць схапіць жывым”. І таму, што “не жадае, каб у выпадку сьмерці ў баі, яго цела паказвалася тэле-і фотакамэрамі як гэта было ў выпадку з сынамі".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: