Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пытаньняў толькі прыбавілася
12:45, 31/07/2003

Андрэй Саньнікаў, міжнародны каардынатар Хартыі’97, сябра Рады дэмакратычнага блёку “Свабодная Беларусь”.

29 ліпеня пяць партыяў і група “Рэспубліка” падпісалі “Пагадненьне аб каардынацыі”. Удзельнікі падпісаньня назвалі яго крокам да аб’яднаньня. Рэальнае аб’яднаньне вельмі неабходнае беларускім дэмакратам. Аднак пагадненьне павяло зусім у іншы бок, стварыла небясьпечны прэцэдэнт “здачы пазыцыяў”.


Па-першае, пагадненьне фактычна прызнала незаконна абраную “палату прадстаўнікоў”. Справа нават не ў тым, што яно падпісанае з групай “Рэспубліка”, а ў тым, што яно дзейнічае да “сканчэньня паўнамоцтваў цяперашняга складу палаты прадстаўнікоў”. Такім чынам, кіраўніцтва партыяў, якія прымалі актыўны ўдзел у байкоце парлямэнцкіх выбараў, цалкам абгрунтавана лічыла іх недэмакратычнымі, а сёньня прызнала законнасьць “палаткі”, што значна паслабіла пазыцыі дэмакратычных сілаў Беларусі.

Па-другое, партыі дакладна паўтараюць сцэнар “шырокай кааліцыі” 2001 году, калі партыі па вазе самі сябе прыроўніваюць да асобных палітыкаў, да таго ж са створаных уладамі органаў.

Па-трэцяе, партыі й чатыры сябра групы “Рэспубліка” будуць складаць сьпіс на выбары 2004 году. Пагадненьне па складаньні сьпісаў адкрытае толькі для іншых палітычных партыяў. А што рабіць з беспартыйнымі кандыдатамі, якія зарэкамэндавалі сябе як пасьлядоўныя дэмакраты і маюць болей шанцаў на абраньне, чым некаторыя партыйныя функцыянэры? Партыі-сябры Каардынацыйнай Рады Дэмакратычных Сілаў забылі на рашэньні КРДС, якое самі ж і прымалі: стварэньне дэмакратычнага блёку на партыйнай і непартыйнай аснове. Ня быў створаны такі блёк напрэдадні мясцовых выбараў -- вынікі вядомыя. Дарэчы, на мясцовых выбарах прайшла бальшыня як раз непартыйных дэмакратычных кандыдатаў. Прапанаваны сьпіс аніяк нельга назваць адзіным блёкам дэмакратычных сілаў.

Ствараемая канструкцыя сапраўды нагадвае “шырокую кааліцыю” 2001 году, у якой дзейнічалі прынцыпы “хто ў лес, хто па дровы” і “ніхто ні за што не адказвае”.

Сёньняшняе аб’яднаньне, пра якое загаварылі партыі, таксама зьяўляецца заслонкай, за якой праглядаецца мэта рашэньня ўнутрыпартыйных задачаў асобна ўзятых партыяў. Насамрэч, цяжка сабе ўявіць, каб у час выбараў сябры БНФ актыўна агітавалі б за камуністаў з “сьпісу” і наадварот.

Падобна на тое, што партыі зноў рыхтуюць на выбары імітацыю выбарчай кампаніі, якая прывядзе да паразы. А затым зьявяцца дасьледаваньні “Чаму мы не перамаглі ў выбарах”.


ПАГАДНЕНЬНЕ АБ КААРДЫНАЦЫІ

Менск 29 ліпеня 2003 г.

Аб’яднаная грамадзянская партыя,
Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада,
Беларуская партыя працы,
Партыя БНФ,
Партыя камуністаў Беларуская
з аднаго боку,

і група “Рэспубліка” Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з другога боку,

Падзяляючы заклапочанасць у сувязі з нізкім узроўнем жыцця грамадзян Беларусі, крызісам у эканамічнай, унутрыпалітычнай і знешнепалітычнай галінах, які вядзе да пагрозы незалежнасці Беларусі;

Дамагаючыся дэмакратычных зменаў у выбарчым заканадаўстве дзеля забяспечэння свабодных, справядлівых і празрыстых выбараў;

Выказваючы трывогу ў сувязі з намерам улады ва ўмовах недэмакратычнага выбарчага заканадаўства дамагчыся змены Канстытуцыі і скасаваць абмежаванне прэзідэнцтва двума тэрмінамі,

пагадзіліся каардынаваць практычныя намаганні ў наступных сферах:

1. супольная дзейнасць дзеля дэмакратычных зменаў у выбарчым заканадаўстве;

2. супольнае процідзеянне намерам скасаваць канстытуцыйныя абмежаванні трэцяму тэрміну прэзідэнцтва;

3. скаардынаваная праца на выбарах у прадстаўнічыя органы ўлады.
Сферы каардынацыі працы па меры набыцця станоўчага досведу могуць пашырацца.

Каардынацыя працы павінна адбывацца на падставе празрыстасці ўзаемадачыненняў і функцыянальнага падзелу абавязкаў, а менавіта:

1. Палітычныя партыі выкарыстоўваюць патэнцыял сваіх структур і экспертаў.

2. Дэпутаты групы “Рэспубліка” выкарыстоўваюць свае дэпутацкія паўнамоцтвы ў Палаце прадстаўнікоў і ў акругах.

Пагадненне з’яўляецца адкрытым для іншых партый, якія падзяляюць агульныя мэты і прынцыпы і ў адносінах да якіх ёсць давер.

Пагадненне дзейнічае да канца паўнамоцтваў цяперашняга складу Палаты прадстаўнікоў, калі адзін з бакоў не выступіць з іншай прапановай.



напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: