Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Валеры Шчукін пакуль ня можа знайсьці жыльлё 14:27, 31/07/2003
Вядомы журналіст і праваабаронца, дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Валеры Шчукін выселены з сваёй кватэры ў Полацку (Віцебская вобласьць), пакуль ня можа знайсьці месца для пражываньня.
"Я ня ведаю, дзе буду жыць далей, але гэтую ноч правёў на полацкім вакзале", - паведаміў БелаПАН В.Шчукін. Журналіста высялілі з сямейнага інтэрнату Полацкага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжу 29 ліпеня. Судовы выканаўца апісаў маёмасьць, у кватэры памянялі замок, а затым яе апячаталі. У інтэрнаце каледжу былы дэпутат пражываў сем гадоў, з часу, калі быў абраны ў парлямэнт.
Рашэньне аб высяленьні было прынятае 11 ліпеня судом Полацкага раёну й горада Полацку з прычыны "незаконнага ўсяленьня" В.Шчукіна, якое, як адзначыў суд, было дапушчана адміністрацыяй каледжу. Аднак сам В.Шчукін перакананы, што рашэньне суда незаконнае: "Па-першае, тэрмін зыскавай даўнасьці на высяленьне зь дзяржаўных кватэр складае тры гады, а я пражыў тут ужо сем гадоў. Па-другое, пытаньне аб маім высяленьні паўстала толькі сёлета, калі я заявіў, што буду балятавацца па месцу прапіскі ў дэпутаты мясцовага Савету. Зараз набліжаюцца парлямэнцкія выбары, а я заявіў, што буду балятавацца ў дэпутаты менавіта па Полацку”.