Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Намесьнік дзяржсакратара ЗША назваў Кім Чэн Іра «тыранам»
14:26, 31/07/2003

Жорсткую крытыку з боку Пхеньяна можа выклікаць выступ намесьніка дзяржаўнага сакратара ЗША Джона Болтана ў Сеуле, які назваў сёньня лідэра КНДР Кім Чэн Іра “тыранам”, які пакідае свой народ на існаваньне ў “пякельным жаху” голаду й галечы.

Гэтае выказваньне зроблена на тле актыўных кансультацыяў, накіраваных на як мага хуткі пачатак шматбаковых перамоваў па вырашэньні праблемаў, зьвязаных з выхадам Пхеньяну з рэжыму нераспаўсюду ядзернай зброі.

КНДР, сказаў Болтан у час лекцыі ў сеульскім Інстытуце Ўсходняе Азіі, “вельмі памыляецца, мяркуючы што распрацоўка ядзернай зброі ўмацуе яе бясьпеку”. Ён абвінаваціў таксама Пхеньян у распаўсюдзе тэхнялёгіяў масавага забойства і гандлі балістычнымі ракетамі. Паводле Болтана, КНДР не дае пакуль адказу на прапанову аб перамовах аб яе ядзернай праграме.

Амэрыканскі дыплямат асудзіў таксама Раду бясьпекі ААН за тое, што яна “не іграе тую ролю, якую павінна”, у вырашэньні сытуацыі вакол Паўночнай Карэі. Джон Болтан у часе турнэ па Ўсходняй Азіі ўжо наведаў Пекін, дзе правёў кансультацыю аб ядзернай праграме КНДР, а пасьля Сеулу прыбудзе ў пятніцу ў Токіа.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: