Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Судзьдзя Маскоўскага раённага суда Менску Надзея Равуцкая прысудзіла штраф актывісту руху «Зубр» Міхаілу Волчаку 420 тысячаў рублёў – такой сумай судзьдзя вызначыла пакараньне маладому патрыёту, які прыняў удзел у акцыі, прысьвечанай Дню Незалежнасьці Беларусі 27 ліпеня. У гэты дзень актывісты руху выйшлі на плошчу Незалежнасьці Менску з транспарантам і нацыянальнымі сьцягамі.
Шэсьць удзельнікаў пікету, у тым ліку і Волчак, былі арыштаваныя. Справы трох зь іх былі накіраваныя ў інспэкцыю па справах непаўнагадовых. У панядзелак тая самая судзьдзя аштрафавала Зьмітра Жамойціка на 20 мінімальных заробкаў і вынесла папярэджаньне Паўлу Юхневічу.
А ў судзе Савецкага раёну Менску разглядаліся справы актывістаў «Маладога фронту» Артура Фінкевіча і Зьмітра Дашкевіча, якія былі затрыманыя міліцыяй у час расклейкі ўлётак. Дашкевіч пакараны штрафам у 14 тысячаў рублёў, разгляд справы Артура Фінкевіча адкладзены. Справы разглядаў судзьдзя Руслан Казадаеў.