Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 РЭКЛЯМА 
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Праект «Свабодны інтэрнэт»
15:12, 01/08/2003

Наступ уладаў на свабоду друку ў Беларусі дасягнуў свайго апагею. Не праходзіць і дня, каб на нашым вэб-сайце не зьявілася новая інфармацыя пра перасьлед іншадумства і незалежнага слова. Літаральна некалькі крокаў аддзяляе грамадзтва ад поўнай інфармацыйнай блякады. Мы мяркуем, што адным з гэтых крокаў стане спроба закрыць доступ беларускіх карыстальнікаў да інтэрнэт-рэсурсаў "непрыемнай" тэматыкі – сайтаў навінаў, электронных вэрсіяў незалежных СМІ, вэб-сайтаў апазыцыйных партыяў і рухаў, аматарскіх праектаў аб апошнім дыктатары Эўропы. У тым ліку - да сайта www.charter97.org./

 ПАЛIТЫКА 

Лукашэнка зноў заявіў пра рэфэрэндум
15:05, 01/08/2003, «Интерфакс»

Аляксандар Лукашэнка не выключае магчымасьці падаўжэньня сваіх прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў у выпадку ўзьнікненьня ў Беларусі “надзвычайнай сытуацыі”. Пра гэта ён заявіў у пятніцу ў Менску на прэс-канфэрэнцыі, наладжанай для расейскіх рэгіянальных СМІ. “Я предупредил оппозицию, если ситуация в стране будет доведена до абсурда, это будет первейшей причиной для меня продлить свои президентские полномочия”, -- заявіў кіраўнік дзяржавы.

Нацыяналізацыя грамадзкіх аб’яднаньняў
15:03, 01/08/2003, Алёна Андрэева, www.belngo.info

30 ліпеня 2003 году Прэзыдэнт падпісаў Указ № 335 "Аб рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадзкіх аб`яднаньнях". Гэтым актам у краіне легалізуецца існаваньне псэўда-грамадзкіх арганізацыяў, якія цалкам знаходзяцца пад кантролям дзяржавы і ажыцьцяўляюць дзяржаўную палітыку ў недзяржаўным сэктары.

Амэрыканцы знайшлі сьляды ірацкай зброі масавага зьнішчэньня
15:02, 01/08/2003, Лента.Ру

Амэрыканцы знайшлі сьведчаньні таго, што Ірак актыўна ажыцьцяўляў праграму па стварэньні зброі масавага знішчэньня, перадае передает Associated Press. Сярод доказаў - "ашаламляльныя" сьведчаньні іракцаў, якія працавалі з інспэкцыямі ААН перад пачаткам вайны. Амэрыканцам удалося захапіць тых, хто займаўся падманам інспэктараў.

Джордж і Валодзя атрымалі па поўнай праграме
13:06, 01/08/2003, Аляксандар Класкоўскі, «Белорусские новости»

Як і прагназавалася, на вялікай прэс-канфэрэнцыі для расейскіх СМІ 1 жніўня (у гэтыя хвіліны яна яшчэ працягваеццца) беларускі афіцыйны лідэр з усіх сілаў імкнуўся навесьці бляск на свой неяк пацьмянелы імідж самаадданага інтэгратара. Ужо ў самым пачатку кантакту з прадстаўнікамі ў асноўным рэгіянальных расейскіх мас-мэдыя Аляксандар Лукашэнка адным махам пераклаў віну за інтэграцыйны крызыс на злыя сілы за межамі сінявокай рэспублікі. Тыя праблемы, якія сёньня складваюцца ў беларуска-расейскіх адносінах, не ляжаць у плоскасьці Беларусі - вось так вытанчана сфармуляваў гэтую думку гаспадар сустрэчы.

Цытаты Лукашэнкі
13:05, 01/08/2003

На вялікай прэс-канфэрэнцыі сёньня Аляксандра Лукашэнку зноў “панесла”. Мы падаем частку ягоных цытат без камэнтараў. Спадзяемся, што кожны з вас будзе ў стане адрозьніць у іх хлусьню ад праўды...

Закрыты «Цэнтар моладзевых ініцыятываў «Контур»
12:57, 01/08/2003

31 ліпеня Віцебскі абласны суд вынес рашэньне аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтар моладзевых ініцыятываў “Контур”. Аб’яднаньне стала шырока вядомым у час мабілізацыйнай кампаніі да прэзыдэнцкіх выбараў у 2001 годзе.

Майкл Козак: Беларусь прадавала зброю Іраку
12:19, 01/08/2003, фотa IREX/Promedia

ЗША атрымоўваюць усё новыя сьведчаньні пра гандаль зброяй паміж Беларусьсю й рэжымам Садама Хусэйна. Пра гэта заявіў амбасадар ЗША Майкл Козак у эксклюзіўным інтэрвію БелаПАН, прымеркаваным сканчэньню тэрміна яго працы ў якасьці кіраўніка амэрыканскай дыпляматычнай місіі ў Менску. Паводле амбасадара, амэрыканскія спэцыялісты ў Іраку атрымалі доступ “да файлаў і дакумэнтаў”. Такім чынам, для высьвятленьня ісьціны “нават не патрабуюцца паслугі спэцслужбаў”.

АБСЭ за свабоду слова ў Беларусі
10:34, 01/08/2003

Арганізацыя па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе зноў падвергла крытыцы ўлады Беларусі – за абмежаваньне свабоды слова. Прадстаўнік АБСЭ Фраймунт Дувэ заявіў у чацьвер, што закрыцьцё “Белорусской деловой газеты” і высылка з краіны карэспандэнта расейскай тэлекампаніі НТВ сталі новымі прыкладамі перасьледу незалежных СМІ афіцыйным Менскам.

Суд паставіў кропку ў справе заснавальніка «Новой газеты Сморгони»
10:33, 01/08/2003, Прэс-служба БАЖ

Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў скаргу заснавальніка "Новой газеты Сморгони" Рамуальда Улана і прызнаў законным пазбаўленьне яго права займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю. Гэта была чацьвертая спроба прадпрымальніка абскардзіць рашэньне Гарадзенскага абласнога гаспадарчага суда.

Спадкаемцы
10:32, 01/08/2003, Алена Байкова, Тацяна Іўжэнка, «Независимая газета»

Слова “пераемнік” стала адным з найбольш модных тэрмінаў у краінах СНД пасьля расейскіх прэзыдэнцкіх выбараў 2002 году. Усе прэзыдэнты Садружнасьці былі абраныя яшчэ ў 1990-х гадох і амаль усе пераабіраліся на другі тэрмін. І ўсе, акрамя Гейдара Аліева, Сапармурата Ніязава, Эмамалі Рахмонава і Ўладзімера Вароніна, згодна Канстытуцыяў сваіх краінаў, ня могуць балятавацца на наступных выбарах.

«Жывы калідор» абаронцаў Беларускага ліцэю
10:29, 01/08/2003

31 ліпеня ў 8.30 група ліцэістаў ды іхных бацькоў прайшлі да будынку гарадзкога ўпраўленьня адукацыі Менгарвыканкаму (вул.Кірава, 5). Блізу 50 чалавек з плякатамі “Ліквідуецца адзіны беларускамоўны ліцэй”, “Беларускаму ліцэю — беларускую будучыню”, “Дайце нам вучыцца” і інш. наладзілі “жывы калідор”, каб паглядзець у вочы чыноўнікам, якія перашкаджаюць дзейнасьці ліцэю. Гэта ўжо другая падобная акцыя на тыдні (першы “жывы калідор” прайшоў 29 ліпеня). На працягу гадзіны, пакуль доўжылася акцыя, да ўдзельнікаў ня выйшаў ніводзін з чыноўнікаў камітэту адукацыі. Затое выпадковыя мінакі ахвотна падпісваліся ў абарону ліцэю: былі сабраныя 54 подпісы.

Ніязаўскі «рабфак»
10:28, 01/08/2003, Уладзімер ДУНАЕЎ, Алена ШАСЬЦЕРЫНА, «Известия»

Шчодры на выдумкі туркмэнскі прэзыдэнт Сапармурат Ніязаў сьледам за інстытутам двайнога грамадзянства прыняўся разьбірацца з адукацыяй. З гэтага часу, згодна новаму распараджэньню прэзыдэнта, каб паступіць у інстытут, маладым туркмэнам давядзецца або адслужыць у войску, або цягам двух ці трох гадоў займацца “грамадзка карыснай працай”, прычым па профілі абранага ВНУ. Першымі ахвярамі новаўвядзеньняў сталі некалькі выкладчыкаў, звольненых за падробку дакумэнтаў аб праходжаньні двухгадовай “бульбы”.

Карэспандэнт на павадку
10:26, 01/08/2003, Вераніка Чаркасава, «Новое время», фотa IREX/Promedia

Васямнаццатага чэрвеня старшыня ўраду Беларусі Генадзь Навіцкі сустрэўся ў Санкт-Пецярбургу з прэм’ер-міністрам Расеі Міхаілам Касьянавым, дзе яны абмеркавалі пагадненьні аб пераходзе да адзінай валюты. Пасьля перамоваў з кіраўніком расейскага ўраду Навіцкі заявіў, што “нават тыя праблемы, якія яшчэ некалькі месяцаў таму падаваліся невырашальнымі, зараз вырашаюцца. Знойдзеныя вельмі тонкія падыходы да іх урэгуляваньня”. У той самы дзень на нарадзе ў Менску па пытаньнях выкарыстаньня расейскага рубля ў якасьці адзінай валюты саюзнай беларуска-расейскай дзяржавы прэзыдэнт Лукашэнка практычна дэзавуіраваў заяву свайго прэм’ера пра значнае збліжэньне беларуска-расейскіх пазыцыяў на шляху да ўкараненьня адзінай грашовай адзінкі і заявіў, што “палітычныя гульні з адзінай валютай катэгарычна выключаюцца”, паставіў перад Расеяй шэраг прынцыповых умоваў валютнага й палітычнага зьвязу. Адстаўка беларускага прэм’ера, абвінавачанага ў нявыплаце заробнае платы працаўнікам сяла, і адмова ў акцыянаваньні “Белтрансгазу” дзіўным чынам супалі з пачаткам новага этапу інфармацыйнай вайны паміж расейскімі СМІ і Беларусьсю.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Расейскі газ ізноўку падаражэў
10:36, 01/08/2003


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

У Наваполацку вырасла колькасьць беспрацоўных
13:11, 01/08/2003

Па стану на 1 чэрвеня 2003 году, на ўліку ў Наваполацкім гарадзкім Цэнтры занятасьці насельніцтва знаходзілася 1.976 беспрацоўных. Іх колькасьць у параўнаньні з пачаткам году павялічылася на 109 чалавек і склала 2,8 адсоткі да эканамічна актыўнага насельніцтва гораду, паведамляе БелаПАН.

Пазыкі беларускіх прадпрыемстваў суб’ектам СНД растуць
12:55, 01/08/2003, Союз-инфо

Замежная крэдыторская запазычанасцьь беларускіх прадпрыемстваў за тавары, працу, паслугі суб’ектам гаспадараньня краінаў СНД за студзень-травень с.г. павялічылася на 14,1%, замежнадэбіторская - на 8,1% пры росьце спажывецкіх коштаў за гэты пэрыяд на 12,5%. Паводле афіцыйных дадзеных Міністэрства эканомікі Беларусі, замежная крэдыторская запазычанасьць за тавары, працу, паслугі на 1 чэрвеня с.г. пераўзышла замежную дэбіторскую запазычанасьць за тавары, працу, паслугі на 783,2 млрд бел. руб., ці ў 1,8 разы.

Злачыннасьць «маладзее»
12:55, 01/08/2003

З пачатку году ў Менску зарэгістравана 13.268 злачынстваў, зь якіх 47 адсоткаў раскрыта, заявіў на прэс-канфэрэнцыі 31 ліпеня начальнік ГУУС Менгарвыканкаму генэрал-маёр міліцыі Анатоль Куляшоў. За паўгода на фоне агульнага нязначнага росту злачыннасьці адбылося зьніжэньне колькасьці цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, у прыватнасьці, забойстваў і гвалтаваньняў, перадае БелТА. У той самы час, адзначыў начальнік ГУУС Менгарвыканкаму, за апошні час злачыннасьць у сталіцы значна "памаладзела": 62% усіх правапарушэньняў зьдзяйсьняюцца грамадзянамі ва ўзросьце да 30 гадоў.

Стыль і вобраз новага ўраду
10:43, 01/08/2003, Сяргей Жбанаў, «Белорусская газета»

Урадавыя навабранцы на мінулым тыдні дэманстравалі ўласьцівую беларускім уладам рашучасьць і нястомнасьць у ачышчэньні засекаў камэрцыйных банкаў у імя фінансаваньня АПК. Дзякуючы тэлевізіі поўнае пагружэньне новых чальцоў ураду замест хатняй люлькі ў “патрэбы й чаканьні простых працаўнікоў” стала ўсенародным набыткам. У рыдыюсе ўпэўненага прыёму тэлесыгналю ўся краіна магла назіраць, як міністры да позьняга часу шукаюць новыя формы разьлікаў з сельскай гаспадаркай, пакуль іх кіроўцы прэюць у “членовозах” ля Дому ўраду.

Нас узнагародзілі пераліцэнзаваньнем
10:43, 01/08/2003

Газэта «Белорусский рынок» публікуе яшчэ адну падборку матэрыялаў, датычную ўвядзеньня ў дзеяньне Дэкрэту аб ліцэнзаваньні. Мы прапануем іх вашай увазе.

Прыярытэт гаспадарчых судоў – выкананьне даручэньняў прэзыдэнта
10:40, 01/08/2003, БДГ

Вынікі дзейнасьці гаспадарчых судоў у першым паўгодзьдзі былі падсумаваныя на паседжаньні прэзыдуюму Вышэйшага гаспадарчага суда (ВГС) Беларусі. Першы намесьнік старшыні ВГС Яўген Сьмірноў паведаміў, што за поўгода ў гаспадарчыя суды краіны ў парадку зыскавай вытворчасьці паступіла 19.511 заяваў, што на 18% болей, чым за адпаведны пэрыяд леташнега году. Агульная колькасьць справаў, разгледжаных гаспадарчымі судамі за апошні пэрыяд, склала 14.519, што на 26% болей у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2002 году.

Украіну не цікавіць расейска-беларуская валюта
10:40, 01/08/2003, ПРАЙМ-ТАСС

Украіна не выказвае зацікаўленасьці да плянаў ператварэньня рубля ў адзіную валюту Расеі й Беларусі. Пра гэта заявіў на прэс-канфэрэнцыі старшыня Нацыянальнага банку Ўкраіны Сяргей Тыгіпка. Ён знаходзіўся ў амэрыканскай сталіцы з двухдзённым працоўным візытам, у час якога правёў перамовы з кіраўніцтвам Міжнароднага валютнага фонду й прадстаўнікамі адміністрацыі ЗША.

Орша: не прызнаюць банкрутам, а ўсё адно банкрут
10:38, 01/08/2003, БДГ

ААТ “Орша” спэцыалізуецца на выпуску бытавых і вытворчых швачных машынаў. У ліпені яно выканала плян выпуску прадукцыі меней чым на 10 адсоткаў. Зь некалі магутнага заводу саюзнага значэньня звальняецца апошняя тысяча рабочых, бо ня маюць тут ні працы, ні заробку.

Вяртаньне ДОСААФ
10:38, 01/08/2003

Аляксандар Лукашэнка 30 ліпеня выдаў Указ № 336 «Пытаньні Беларускага абароннага спартова-тэхнічнага таварыства». У адпаведнасьці з дакумэнтам БелОСТО у вызначаным парадку пераўтвараецца ў рэспубліканскае дзяржаўна-грамадзкае аб’яднаньне «Дабраахвотнае таварыства садзеяньню войску, авіяцыі й флёту Рэспублікі Беларусь» (ДОСААФ). Менавіта так гэтая арганізацыя называлася ў СССР. Асноўнымі яе задачамі зьяўляюцца "падрыхтоўка насельніцтва да абароны рэспублікі, падрыхтоўка адмыслоўцаў для Ўзброеных Сілаў, іншых войскаў і вайсковых фармаваньняў Беларусі, разьвіцьцё авіяцыйных, тэхнічных і ваенна-прыкладных відаў спорту, а таксама ўдзел у патрыятычным выхаваньні моладзі”.

Казахі даказалі сваю слушнасьць
10:37, 01/08/2003, Раіса Мурашкіна, «КП в Беларуси»

Амаль тры месяцы жыхары Казахстану спрабавалі вярнуць грошы, якія ў іх канфіскавалі на беларускай мяжы. Ніхто ня верыў, а ў іх атрымалася! Равіль Губайдулін і двое яго прыяцеляў у красавіку прыехалі транзітам праз Беларусь у Літву за машынамі. На беларуска-літоўскай мяжы “транзітчыкі" незадэкляравалі валюту, і іх грошы былі канфіскаваныя. Кожны правозіў з сабой па тры-чатыры тысячы даляраў. Праблема ў тым, што паводле заканадаўства Казахстану, яны маглі сьмела правозіць па дзесяць тысячаў даляраў без дэклярацыі. Паводле нашых законаў яны такога права ня мелі.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: