Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суд паставіў кропку ў справе заснавальніка «Новой газеты Сморгони» 10:33, 01/08/2003, Прэс-служба БАЖ
Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў скаргу заснавальніка "Новой газеты Сморгони" Рамуальда Улана і прызнаў законным пазбаўленьне яго права займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю. Гэта была чацьвертая спроба прадпрымальніка абскардзіць рашэньне Гарадзенскага абласнога гаспадарчага суда.
Вышэйшы гаспадарчы суд не знайшоў "падставаў для пратэсту" ў скарзе Р. Улана. Першы намесьнік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда Я.Сьмірноў палічыў, што смаргонскі прадпрымальнік на працягу 2002 года сапраўды "дапускаў неаднаразовыя парушэньні заканадаўства". У сваёй скарзе сп. Улан даводзіў, што прыпыненьне дзейнасьці суб`екта гаспадараньня незаконнае, і спасылаўся на лісты зь Мінюста і Мінэканомікі. Гэтыя інстанцыі пацьвердзілі, што за парушэньні працоўнай дысцыпліны і правілаў пажарнай бясьпекі суб`ект гаспадараньня ня можа быць зьліквідаваны. Але судзьдзі вырашылі інакш.
3-га лютага Гарадзенскі абласны гаспадарчы суд пазбавіў Р. Улана права займацца падпрымальніцкай дзейнасьцю, задаволіўшы зыск Смаргонскага райвыканкаму. Фармальнай падставай для зыску сталі "неаднаразовыя парушэньні" правілаў пажарнай бясьпекі й нормаў працоўнага заканадаўства, нібыта дапушчаныя ім пры арганізацыі працы рэдакцыі. 26-га лютага той жа суд адхіліў касацыйную скаргу сп. Улана, які спрабаваў адмяніць папярэдняе рашэньне. Гэткі самы лёс напаткаў скаргі Р. Улана на імя старшыні Гарадзенскага абласнога гаспадарчага суда і на імя намесніка старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда.