Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Закрыты «Цэнтар моладзевых ініцыятываў «Контур»
12:57, 01/08/2003

31 ліпеня Віцебскі абласны суд вынес рашэньне аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтар моладзевых ініцыятываў “Контур”. Аб’яднаньне стала шырока вядомым у час мабілізацыйнай кампаніі да прэзыдэнцкіх выбараў у 2001 годзе.

Падставаю для зыску аб ліквідацыі “Контура” стала тое, што з жніўня 2002 году кіроўны орган аб’яднаньня не знаходзіўся па месцу юрыдычнай адрэсы. Аб’яднаньне абвінавачвалася таксама ў парушэньні патрабаваньняў дэкрэту прэзыдэнта ад 12 сакавіка 2001 году №8 і падаткавага заканадаўства: на думку органаў юстыцыі, аб’яднаньне выкарыстоўвала замежную бязвыплатную дапамогу без атрыманьня адпаведнага дазволу, перадае БелаПАН.

На думку кіраўніка “Контура” Сяргея Сярэбра, ліквідацыя арганізацыі зьвязаная не ў апошнюю чаргу з інфармацыйнай дзейнасьцю “Контура”. “Улада вырашыла забіць адразу двух зайцоў. З аднаго боку, ліквідуецца арганізацыя, якая працуе ў якасьці рэсурснага цэнтру і дапамагае разьвіваць “трэці сэктар” у нашым рэгіёне. З іншага боку, акрамя ўсяго іншага, “Контур” зьяўляецца і заснавальнікамі незалежнай газэты “Віцебская трыбуна”. Такім чынам, ліквідуючы чарговую грамадзкую арганізацыю, улада спыняе і выхад чарговага незалежнага выданьня”, - сказаў Сярэбра.

-------------------

Як паведаміў рэдактар аршанскага выпуску газэты "Віцебская трыбуна"
Алесь Шунтаў, заснаванай ГА "Цэнтар моладзевых ініцыятываў "Контур",
паведамляем вам, што ліквідацыя грамадзкага аб`яднаньня не пацягне за
сабою ліквідацыю выданьня, як гэта паведамлялася раней іншымі сродкамі
масавай інфармацыі.

Установа "Рэдакцыя газэты "Віцебская трыбуна" належыць ГА "Цэнтар
моладзевых ініцыятываў "Контур" на праве ўласнасьці, і можа быць
перададзена іншаму заснавальніку. Да таго ж выданьне з`яўляецца
прыватнай выдавецкай установай "Рэдакцыя газэты "Віцебская трыбуна",
якая зарэгістравана ў Віцебскім аблвыканкаме і з`яўляецца юрыдычнай
асобай. Паколькі рашэньне суда аб ліквідацыі аб`яднаньня яшчэ не
ўступіла ў законную сілу, выдаўцы газэты маюць час і магчымасьць для
пошуку шляхоў захаваньня выданьня.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: