Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Майкл Козак: Беларусь прадавала зброю Іраку 12:19, 01/08/2003, фотa IREX/Promedia
ЗША атрымоўваюць усё новыя сьведчаньні пра гандаль зброяй паміж Беларусьсю й рэжымам Садама Хусэйна. Пра гэта заявіў амбасадар ЗША Майкл Козак у эксклюзіўным інтэрвію БелаПАН, прымеркаваным сканчэньню тэрміна яго працы ў якасьці кіраўніка амэрыканскай дыпляматычнай місіі ў Менску. Паводле амбасадара, амэрыканскія спэцыялісты ў Іраку атрымалі доступ “да файлаў і дакумэнтаў”. Такім чынам, для высьвятленьня ісьціны “нават не патрабуюцца паслугі спэцслужбаў”.
Аднак, на думку Майкла Козака, ня варта чакаць, што пераканаўчыя доказы існаваньня такіх зьдзелак паміж рэжымамі Лукашэнкі й Хусэйна будуць агучаныя ў бліжэйшыя дні, бо сёньня для амэрыканцаў у Іраку “выкрыцьцё беларускага гандлю зброяй, шчыра кажучы, не зьяўляецца першапачатковай задачай... Але гэтыя доказы існуюць і будуць агучаныя ў свой час”, -- лічыць амбасадар ЗША.