Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Нацыяналізацыя грамадзкіх аб’яднаньняў 15:03, 01/08/2003, Алёна Андрэева, www.belngo.info
30 ліпеня 2003 году Прэзыдэнт падпісаў Указ № 335 "Аб рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадзкіх аб`яднаньнях". Гэтым актам у краіне легалізуецца існаваньне псэўда-грамадзкіх арганізацыяў, якія цалкам знаходзяцца пад кантролям дзяржавы і ажыцьцяўляюць дзяржаўную палітыку ў недзяржаўным сэктары.
Мэтай выданьня новага Ўказу аб`яўленае "павышэньне эфэктыўнасьці дзейнасьці НЕКАТОРЫХ (выдзелена намі) некамэрцыйных арганізацыяў, якія выконваюць дзяржаўна-значныя задачы". "Такім чынам, заканадаўча замацаванае падзяленьне грамадзкіх аб`яднаньняў на прадзяржаўныя (афіцыйныя прафсаюзы, БРСМ, піянэры, Беларускі саюз журналістаў, некаторыя спартовыя арганізацыі і інш.) і тыя, дзейнасьць якіх не прымаецца і не падтрымліваецца дзяржавай.
Трэба меркаваць, да апошняга віда адносяцца ўсе тыя арганізацыі дэмакратычнага накірунку, якія прынята называць "трэцім сэктарам", - кажа юрыст Выканаўчага бюро РГ Асамблеі НДА Юрась Чавусаў. - У Беларусі складваецца ўнікальнае становішча, калі дэ-юрэ прызнаецца існаваньне GNGO ("дзяржаўных недзяржаўных арганізацыяў"), якія існуюць для накіраваньня грамадзкай актыўнасьці ў рэчышча, патрэбнае дзяржаве. Грамадзкая дзейнасьць, якая па вызначэньні мае спантанны характар, будзе ў нашай краіне кіравацца і кантралявацца дзяржавай яшчэ ў большай ступені".
Ва ўказе адзначаецца, што стварэньне дзяржаўных грамадзкіх аб`яднаньняў будзе адбывацца шляхам рэарганізацыі існуючых грамадзкіх аб`яднаньняў па рашэньні яе заснавальнікаў і на ўмовах, вызначаных Урадам.
Да 1 студзеня 2004 года ўраду Рэспублікі Беларусь даручана распрацаваць закон аб дзяржаўных грамадзкіх аб`яднаньнях, забяспечыць унясеньне зьменаў у заканадаўства ў адпаведнасьці з дадзеным указам і прыняць меры па рэалізацыі дадзенага ўказа. Юрыст Выканаўчага бюро РГ Асамблеі НДА Юрась Чавусаў лічыць, што "найбольш верагоднымі мерамі па рэалізацыі ўказу стане паскоранае стварэньне новых псеўда-грамадзкіх аб`яднаньняў на базе ўжо існуючых прадзяржаўных арганізацыяў".