Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
АБСЭ за свабоду слова ў Беларусі 10:34, 01/08/2003
Арганізацыя па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе зноў падвергла крытыцы ўлады Беларусі – за абмежаваньне свабоды слова. Прадстаўнік АБСЭ Фраймунт Дувэ заявіў у чацьвер, што закрыцьцё “Белорусской деловой газеты” і высылка з краіны карэспандэнта расейскай тэлекампаніі НТВ сталі новымі прыкладамі перасьледу незалежных СМІ афіцыйным Менскам.
За апошнія месяцы ў Беларусі былі закрытыя пяць незалежных газэтаў і чатары няўрадавыя арганізацыі. У заяве АБСЭ падкрэсьліваецца, што, ігнаруючы эўрапэйскія дэмакратычныя прынцыпы, Беларусь трапляе ў яшчэ большую ізаляцыю.