Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Украіну не цікавіць расейска-беларуская валюта 10:40, 01/08/2003, ПРАЙМ-ТАСС
Украіна не выказвае зацікаўленасьці да плянаў ператварэньня рубля ў адзіную валюту Расеі й Беларусі. Пра гэта заявіў на прэс-канфэрэнцыі старшыня Нацыянальнага банку Ўкраіны Сяргей Тыгіпка. Ён знаходзіўся ў амэрыканскай сталіцы з двухдзённым працоўным візытам, у час якога правёў перамовы з кіраўніцтвам Міжнароднага валютнага фонду й прадстаўнікамі адміністрацыі ЗША.
Адказваючы на прэс-канфэрэнцыі на пытаньне ИТАР-ТАСС, кіраўнік НБУ сказаў: “Мне падаецца, што кожная краіна мае права прымаць самастойныя рашэньні адносна тых ці іншых валютных саюзаў. На мой погляд, і няхай гэта ня крыўдзіць ні Беларусь, ні Расею, Ўкраіна мае іншы арыентыр - гэта Эўрапэйскі зьвяз. Нам трэба думаць над тым, як максымальна хутка інтэгравацца ў эўрапэйскія структуры. Няхай выбачаюць мяне расейцы, але сёньня трэба думаць ужо не пра рубель, а пра эўра”.
Тыгіпка падкрэсьліў, што “катэгарычна адмаўляе пазыцыю, згодна якой перад Украінай стаіць выбар - або Эўропа, або Расея”. “Расея сама максымальна набліжаецца да Эўропы, інтэгруецца ў ейныя структуры, і ў нас павінны быць абсалютна прагматычныя адносіны з Расеяй - сказаў кіраўнік НБУ. - Мы павінны таксама ўлічваць і агульную гісторыю, і той факт, што 1 млн. расейцаў жыве ў нашай краіне. Я - за абсалютна прагматычны падыход без якіхсьці эмоцыяў”.
Кіраўнік НБУ назваў ідэю далучэньня Ўкраіны да плянаў адзінай расейска-беларускай валюты нерэалістычнай і сказаў: “Я ведаю настроі ўкраінскага парлямэнту і думаю, што па крайняй меры ў бліжэйшае дзесяцігодзьдзе гэтая ідэя ня пройдзе, бо яна выкліча пэўныя разыходжаньні на Ўкраіне. Мы толькі пачынаем знаходзіць агульную мову і для нас важныя кампрамісы”.