Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
4 жніўня праваабарончае грамадзкае аб`яднаньне "Прававая дапамога насельніцтву" атрымала паведамленьне пра пачатак справы аб ліквідыцыі аб`яднаньня. Пакуль не вядома, у чым абвінавачваецца аб`яднаньне. Але гэтая падзея сьведчыць пра тое, што ўлады актывізавалі наступ на праваабарончыя арганізацыі.
У сераду дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня капітан другой рангі Валеры Шчукін стаў бамжом. Полацкі гарадзкі суд раптам прызнаў несапраўдным ордэр на засяленьне Шчукіна ў яго жыльлё ў 1996 годзе.
Усясьветная канфэдэрацыя працы накіравала ўраду, міністру энэргетыкі Беларусі й прэзыдэнту канцэрну “Белэнэрга” заяву з пратэстам супраць парушэньня правоў чальцоў Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) на Наваполацкай ТЭЦ, паведамляе БелаПАН.
Парлямэнт Азэрбайджану зацьвердзіў кандыдатуру Ільхама Аліева на пасаду прэм’ер-міністра краіны. "За" гэтае рашэньне прагаласаваў 101 дэпутат з 102 прысутных на паседжаньні. Адзін з дэпутатаў Мілі Мэджліса не галасаваў. Усяго ў складзе азэрбайджанскага парлямэнту 125 дэпутатаў, але апазыцыя на паседжаньні адсутнічала. Згодна канстытуцыі Азэрбайджану, у выпадку немагчымасьці выкананьня прэзыдэнтам сваіх забавязкаў па якіхсьці прычынах, абавязкі кіраўніка дзяржавы ўскладаюцца на прэм’ер-міністра краіны. Між тым, да гэтага часу няма паведамленьняў аб адстаўцы цяперашняга прэм’ера Артура Расі-Задэ. Пра гэта паведамляе РІА "Новости".
Сын прэзыдэнта Гейдара Аліева быў у пятніцу зарэгістраваны кандыдатам на пасаду старшыні на надыходзячых 15 кастрычніка выбарах кіраўніка дзяржавы. Ільхам Аліеў стаў другім пасьля свайго бацькі зарэгістраваным кандыдатам. Учора былі зарэгістраваныя яшчэ тры кандыдаты – старшыня партыі "Альянс у імя Азэрбайджану" Абуталыб Самедаў, лідэр партыі "Мусават" Іса Гамбар і кандыдат ад ініцыятыўнай групы "Народны фронт" Гудрат Гасангуліеў. Тэрмін падачы неабходных дакумэнтаў у ЦВК для рэгістрацыі кандыдатамі сыходзіць 6 жніўня. 14 прэтэндэнтаў рыхтуюцца падаць дакумэнты.
Аляксандар Лукашэнка пачаў актыўную палітычную кампанію па падрыхтоўцы да рэфэрэндуму аб стварэньні саюзнай дзяржавы з Расеяй. Паралельна ён рыхтуе глебу для падаўжэньня ўласных прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў. У канцы мінулага тыдня ў Менску адбылася знакавая ў гэтым сэнсе падзея: Лукашэнка сабраў у сябе ў рэзыдэнцыі 70 журналістаў з расейскай рэгіянальнай прэсы і цягам чатырох гадзінаў эмацыйна й пераканаўча адказваў на пытаньні. Характэрна, што нікога з расейскіх журналістаў, акрэдытаваных у Беларусі, на сустрэчу на запрашалі – каб не засмучалі прэзыдэнта ”непрыемнымі” пытаньнямі. Затое запрошаным усё арганізавалі на самым высокім узроўні (пачынаючы з таго, што да цягніка Масква-Менск адмыслова для гасьцей Лукашэнкі былі прычэпленыя дадтковыя “госьцевыя” вагоны).
У пятніцу Алясандар Лукашэнка патлумачыў, як выправіць адносіны паміж Расеяй і Беларусьсю, якія канчаткова сапсаваліся пасьля закрыцьця менскага карпункту НТВ. Дзеля гэтага Маскве трэба аддаць свайму партнэру па “саюзнай дзяржаве” Калінінград і некалькі непатрэбных ракет С-300.
Ствараючы прыцягальны імідж Беларусі на прэс-канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў 1 жніўня, Аляксандар Лукашэнка ў тым ліку шмат казаў пра плюсы сацыяльна арыентаванай беларускай эканомікі. У агуле, у многіх расейцаў павінны зьявіцца мары пераехаць жыць у нашую цудоўнейшую краіну. Не дарэмна ж беларускі прэыздэнт заявіў, што кіраўніцтва нашай краіны зробіць усё, каб расейцы зразумелі, што “здесь лучше для русского, чем в России”.
Сёлетняе жніво паўтарае рысы традыцыйных у савецкі час “бітваў за ўраджай”, улучна зь іх ідэалягічнымі атрыбутамі. Непасрэдна на палявы стан будуць дастаўляцца сьвежыя нумары дзяржаўных газэтаў і справаздачы пра міжкалгасныя спаборніцтвы; а ў гонар найлепшых камбайнэраў ля будынкаў праўленьняў калгасаў будуць уздымаць сьцягі працоўнай славы.
У менскім мэтро зь дня на дзень зьнікне станцыя Плошча незалежнасьці. Як за часамі СССР дыктар абвесьціць: "Станцыя Плошча Леніна. Выхад да чыгуначнага вакзалу".
Нягледзячы на тое, што колькасьць пацярпелых - 50 чалавек загінулі і 80 параненыя – агучаная афіцыйна, апэратыўныя супрацоўнікі ФСБ й міліцыі сумняюцца ў дакладнасьці гэтых зьвестак. Пра гэта ў панядзелак піша газэта "КоммерсантЪ". "Мы адпраўляем у Маскву адны дадзеныя, а пасьля бачым у навінах зусім іншыя», -- заявіла выданьню крыніца ў апэратыўна-сьледчай групе. Ён сьцьвярджае, што шпіталь, разьлічаны на 150 пацыэнтаў, быў перапоўнены. Параненым у момант выбуху аказвалі дапамгу ня меней за 30 мэдработнікаў.
У ноч на 1 жніўня ў Баку чакалі вяртаньня з турэцкае сталіцы Гейдара Аліева, дзе з 8 ліпеня ён знаходзіцца на лячэньні ў ваенным шпіталі «Гюльханэ». За тры тыдні азэрбайджанская апазыцыйная прэса й шэраг турэцкіх СМІ ужо як мінімум двойчы пахавалі прэзыдэнта, на што Баку даваў гнеўныя абвяржэньні. Крыніцай зьвестак аб здароўі 80-гадовага кіраўніка дзяржавы быў амбасадар Азэрбайжджану ў Анкары Мамэд Аліеў, які штодзень паведамляў з тэлеэкрана, што «прэзыдэнт адчувае сябе добра і хутка вернецца дадому».
Офіс АБСЭ ацэньвае сытуацыю зь незалежнымі СМІ ў Беларусі як”крытычную” з тэндэнцыяй да пагаршэньня. Пра гэта ў пятніцу на сустрэчы з журналістамі ў Менску заявіла прэс-сакратар місіі АБСЭ ў Беларусі Хайдзі Сьміт.
У 28 ваенна-навучальных установах міністэрства абароны Расеі навучаюцца больш за 500 беларускіх вайскоўцаў. Як паведаміў РІА "Новости" ў панядзелак намесьнік начальніка адміністратыўнага дэпартамэнту Сталага камітэту саюзнае дзяржавы Аляксандар Дзеўзо, у 2002-2003 навучальным годзе расейскія ваенныя ВНУ скончылі каля 140 чалавек зь Беларусі.
Інфармацыя аб магчымай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі й былога галоўнага трэнера футбольнай зборнай Расеі й маскоўскага "Спартака" Алега Раманцава ў афіцыйных беларускіх колах пакуль не знайшла ні пацьверджаньня, ні абвяржэньня. “Калі такая сустрэча будзе, мы вам абавязкова паведамім”, -- заявіла БелаПАН прэс-сакратар беларускага прэзыдэнта Наталя Пяткевіч.
"Уяўляеш, з 1 жніўня ў Беларусі ў два разы павялічваюцца пошліны на ўвоз іншамарак! – калега па працы быў сам на сябе не падобны. – Думаў у верасьні прыгнаць сабе "Ауди" з Нямеччыны, а тут... Два гады зьбіраў, адкладаў і раптам -- на табе! Кажуць, з заўтрашняга дня растаможка будзе каштаваць амаль палову ад кошту машыны. Што ж, відаць, ня лёс. Эх, каб ведаў раней! Прыйдзецца па-ранейшаму цэлую гадзіну дабірацца да працы ў перапоўненым аўтобусе...”
Колькасьць беспрацоўных у Беларусі за 6 месяцаў 2003г. павялічылася на 4 тыс. чалавек ці на 2,8%. Паводле Міністэрства статыстыкі і аналізу рэспублікі, у канцы чэрвеня с.г. у краіне было зарэгістравана 141 тыс. беспрацоўных. Гэта на 22% болей за аналягічны пэрыд мінулага году.
2 жніўня ў Барысаве з рашэньня гарадзкіх уладаў праводзіўся другі этап гарадзкога суботніка. Першы этап адбыўся 26 ліпеня, але барысаўцы даведаліся пра гэта з апошняга нумару газэты "Адзінства" ад 31 ліпеня. У калёнцы афіцыйнай інфармацыі гарвыканкаму паведамлялася, што 26 ліпеня прайшоў першы этап суботніку, а 2 жніўня адбудзецца другі. Кіраўнікам калектываў усіх формаў уласнасьці прадпісана перавесьці аднадзённыя заробкі за 26 ліпеня і 2 жніўня на адмысловы рахунак выканкаму ў адным зь мясцовых аддзяленьняў "Беларусбанка". Грошы прызначаюцца для ўпарадкаваньня Барысаву. Пры гэтым мясцовыя ўлады адзначалі, што загад аб суботніку 26 ліпеня быў выдадзены “заднім чыслом”. І рэкамэндавалі кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацыяў правесьці “неабходную тлумачальную працу” ў сваіх працоўных калектывах адносна неабходнасьці такое акцыі.
У Беларусі мінімальны спажывецкі бюджэт аднаго члена сярэднестатыстычнай сям’і складае 169210 беларускіх рублёў у месяц (прыкладна 80 даляраў ЗША). Як паведамілі РІА "Новости" ў Міністэрстве працы й сацыяльнай абароны Беларусі, мінімальны спажывецкі бюджэт мужчыны працаздольнага ўзросту ў коштах чэрвеня складаў 208070 рублёў, жанчыны працаздольнага ўзросту - 208810 рублёў, мужчыны-пэнсіянэра - 173235 рублёў, жанчыны-пэнсіянэркі - 170980 рублёў, студэнта - 152680 рублёў, студэнткі - 150880 рублёў. Адзін даляр ЗША прыблізна раўняецца 2080 рублям.
Пазачарговы сход акцыянэраў ААТ «Крыніца» адбудзецца ў Менску ў панядзелак. Як паведамляе карэспандэнт «Росбалта», сход адбудзецца зь ініцыятывы кіраўніцтва камэрцыйнага банку «Приорбанк». Апрача таго, заплянаваны пазачарговы сход Назіральнай рады броварнага прадпрыемства «Крыніца». Як паведамілі карэспандэнту «Росбалта» ў «Приорбанке», на сходзе будуць разглядацца пытаньні ўвядзеньня ў склад Назіральнае рады прадстаўнікоў даверчага кіруючага і прызначэньня аўдытарскай праверкі заводу. Гэта выклікана нядаўнім рашэньнем ураду Беларусі аб перадачы акцыяў “Крыніцы”, якія належаць дзяжаве, у даверчае кіраваньне “Пріорбанку” тэрмінам на 5 гадоў.
Паводле дадзеных Міністэрства працы й сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, на 1 ліпеня с.г. у краіне на ўліку па беспрацоўі ў дзяржаўнай службе занятасьці насельніцтва стаялі 12 тыс. 456 спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю.
Наибольшее число безработных с дипломами об окончании университетов, институтов и академий зарегистрировано в столице республики — 2 860 минчан с высшим образованием имеют статус безработных. В Беларуси на учете по безработице также состоит свыше 24,5 тыс. человек, имеющих среднее специальное образование, и 85,5 тыс. — среднее общее. Среди зарегистрированных Государственной службой занятости населения молодежь в возрасте от 18 до 29 лет составляет 60 тыс. 386 человек. Наибольшее число молодых людей, не имеющих работы, — в Гомельской и Брестской областях, где их количество превысило 10-тысячный рубеж.
У Беларусі па выніках студзеня-траўня 2003 году стратнымі былі 33,3% прадпрыемстваў лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозава-папяровай прамысловасьці, паведамілі "Интерфаксу" ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу. За аналягічны пэрыяд 2002 году з стратамі працавалі 28,8% прадпрыемстваў гэтай галіны.
Адна з самых актуальных тэмаў нашага жыцьця – сотавая сувязь – абмяркоўвалася ў сераду на калегіі Міністэрства сувязі. Ва ўтульнай залі калегіі прысутнічалі кіраўнікі ўсіх трох сотавых беларускіх апэратараў, "Белтэлекаму", кіраўніка абласных аддзяленьняў "Белтэлекама" і "Белпошты", адказныя работнікі міністэрства й некалькі журналістаў. Кіраваў абмеркаваньнем міністар Уладзімер Ганчарэнка. Пры адкрыцьці паседжаньня ён даў разумець, што размова будзе шчырай і адкрытай і прапанаваў апэратарам сотавай сувязі даць справаздачу аб зробленай працы. На дадзены час агульная колькасьць сецяў СП ААТ "Мабільная лічбавая сувязь" і "Мабільныя ТэлеСыстэмы" пераўзышла 730 тысячаў, толькі за першую палову года 2003 года яна павялічылася на 60%. Сець ААТ СП "Белсел" ахоплівае 10% тэрыторыі рэспублікі, на якой пражываюць каля 40% гарадзкога насельніцтва Беларусі, колькасьць абанэнтаў – каля трох тысячаў.
У Беларусі ў ліпені самая высокая налічаная заробная плата была ў банкаўскіх работнікаў. Як паведамілі ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу рэспублікі, сярэдняя налічаная заробная плата работнікаў усіх галінаў народнай гаспадаркі ў ліпені склала 491 тыс. рублёў, навукі — 332,7 тыс., культуры й мастацтва — 202,7 тыс. Самы нізкі паказчык у сельскай гаспадарцы — 146,5 тыс. рублёў.
З 1 жніўня расейскія кампаніі “Ітэра” і “Транснафта” на 9,6% падвысілі кошты паставак у Беларусь прыроднага газу. Гэта зьвязана з тым, што “Газпром” на 20% павялічыў кошт паслугаў у справе транспартаваньня газу для незалежных пастаўцоў. Незалежныя экспэрты лічаць, што з восені для беларускіх прадпрыемстваў і ўвогуле для эканомікі могуць наступіць цяжкія часы.
З 1 жніўня ўсе віды пэнсіяў, якія выплачваюць органы працы і сацыяльнай абароны, павялічаныя на 17%, мінімальныя пэнсіі — на 14%. Ці істотнае такое павелічэньне для пэнсіянэраў? З гэтым пытаньнем я зьвярнулася да людзей пэнсійнага ўзросту.
Жанчынам працаздольнага ўзросту ў месяц належыць на 740 рублёў болей, чым мужчынам гэтага ж веку. Адпаведна 208 810 р. і 208 070 руб. Пэнсіянэру болей, чым пэнсіянэрцы на 2 255 рублёў (173 235 і 170 980 руб. адпаведна). Студэнту болей, чым студэнтцы на 1 800 рублёў (152 680 і 150 880 руб.). Дзяўчынцы да 3-х гадоў – на 270 рублёў болей, чым хлопчыку (130 260 і 129 990 руб.). Лічбы падаюцца згодна новых памераў мінімальнага спажывецкага бюджэту паводле дадзеных Міністэрства працы й сацыяльнай абароны.
З 1 жніўня кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацыяў засталіся без прэзыдэнцкага тытула. У траўні з сьпісу кіруючых пасадаў (гендырэктар, начальнік, загадчык, кіруючы і г.д.) выклічылі горды назоў прэзыдэнта. І беларускім прэзыдэнтам (асацыяцыяў, зьвязаў, прадпрыемстваў) далі тэрмін да 1 жніўня, каб “зьмініць” пасаду. Прэзыдэнтам з гэтага дня можа называцца толькі кіраўнік дзяржавы.
На гэтым тыдні можа адбыцца сустрэча кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з былым галоўным трэнерам "Спартака" і зборнай Расеі Алегам Раманцавым. На ёй уладальніку дзесяці чампіёнскіх тытулаў у СССР і Расеі будзе прапанаванае меца галоўнага трэнера зборнай Беларусі.
ЗША мяняюць працэдуру выдачы візаў ва ўсіх краінах сьвету. У адпаведнасьці з новым парадкам, з 1 жніўня практычна ўсе падацелі заяваў аб выдачы неіміграцыйных візаў павінны будуць асабіста зьяўляцца на сумоўе з супрацоўнікам консульскага аддзелу амбасады ЗША.