Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Падвышэньне коштаў на расейскі газ закране ўсю нашую эканоміку
11:43, 04/08/2003, Альгерд Невяроўскі, «Радыё Свабода»

З 1 жніўня расейскія кампаніі “Ітэра” і “Транснафта” на 9,6% падвысілі кошты паставак у Беларусь прыроднага газу. Гэта зьвязана з тым, што “Газпром” на 20% павялічыў кошт паслугаў у справе транспартаваньня газу для незалежных пастаўцоў. Незалежныя экспэрты лічаць, што з восені для беларускіх прадпрыемстваў і ўвогуле для эканомікі могуць наступіць цяжкія часы.

Дагэтуль “Ітэра” пастаўляла ў Беларусь газ за 42 даляры за тысячу кубамэтраў, і “Транснафта” за 40,7 даляра. У ліпені “Ітэра” паставіла ў Беларусь 550 мільёнаў, а “Транснафта” 150 мільёнаў кубамэтраў паліва. Пакуль яшчэ ня вычарпаны і ліміт “Газпраму”, які пастаўляе ў Беларусь 10,2 мільярду кубамэтраў газу па цане 29 даляраў за 1000 кубоў.

Начальнік эканамічнай управы Міністэства энэргетыкі Дзяніс Гладзілін прызнае, што сытуацыя ў справе паставак расейскага паліва даволі складаная, але запэўнівае, што плата за газ для жыхароў Беларусі падвышацца ня будзе. Затое для прадпрыемстваў цэны на газ вырастуць. Да чаго гэта можа прывесьці, — распавядае вядомы экспэрт, кандыдат эканамічных навук Леанід Злотнікаў:

-- Да восені значнага ўплыву на беларускую эканоміку гэта ня зрробіць. Бо гэтыя аб’ёмы, што пастаўляюцца, ня вельмі значныя. Але ж мы ведаем, што 10,2 кубоў газу пастаўляюцца цяпер па ўнутрырасейскіх цэнах, і гэты ліміт скончыцца недзе ў кастрычніку, а можа ў лістападзе. І тады Беларусі да канца году прыйдзецца купляць газ вось за гэтыя, больш высокія цэны. Тады наступствы будуць значныя. Гэта значыць, што прынамсі на 10% у Беларусі будуць павялічаныя цэны. Так што, гэта адчуецца вельмі значна восеньню.

Эканамічнае жыцьцё краіны значна пагоршыцца, цэны падскочаць на ўсе прамысловыя вырабы, харчы, камунальныя паслугі. Кожны жыхар Беларусі на сябе адчуе ціск гэтага падаражаньня. І віна тут толькі ў аўтарытарнай уладзе на чале з прэзыдэнтам”.

З восені людзі самі заўважаць, як істотна вырастуць цэны на тавары беларускіх прадпрыемстваў, большасьць зь якіх, з прычыны сваёй высокай цаны, ужо цяпер неканкурэнтаздольныя на рынку.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: