Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Колькасьць беспрацоўных павялічылася 14:32, 04/08/2003, Союз-инфо
Колькасьць беспрацоўных у Беларусі за 6 месяцаў 2003г. павялічылася на 4 тыс. чалавек ці на 2,8%. Паводле Міністэрства статыстыкі і аналізу рэспублікі, у канцы чэрвеня с.г. у краіне было зарэгістравана 141 тыс. беспрацоўных. Гэта на 22% болей за аналягічны пэрыд мінулага году.
Узровень беспрацоўя склаў 3,2% ад эканамічна актыўнага насельніцтва рэспублікі. Прычым самыя высокія паказчыкі назіраліся ў Віцебскай, Магілёўскай, Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях. Як паведаміла Міністэрства статыстыкі, у агуле за студзень-чэрвень сёлетнега году па дапамогу па працаўладкаваньні ў органы дзяржаўнай службы занятасьці зьвярнуліся 156 тыс. чалавек. Зь іх працаўладкавана 93 тыс., у тым ліку 68 тыс. беспрацоўных. Акрамя таго, 63 тыс. чалавек часова накіравана на выкананьне грамадзкіх працаў.
Аб’ём усіх выплачаных дапамог па беспрацоўі склаў 1,3 млрд бел. руб. (каля 5 млн дал.). Сярэдні памер дапамогі на аднаго беспрацоўнага ў чэрвені складаў 22 тыс. бел. руб. (каля 10 дал.).