Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зачыстка працягваецца
15:41, 04/08/2003, Алёна Андрэева, www.belngo.info

4 жніўня праваабарончае грамадзкае аб`яднаньне "Прававая дапамога насельніцтву" атрымала паведамленьне пра пачатак справы аб ліквідыцыі аб`яднаньня. Пакуль не вядома, у чым абвінавачваецца аб`яднаньне. Але гэтая падзея сьведчыць пра тое, што ўлады актывізавалі наступ на праваабарончыя арганізацыі.

Грамадзкае аб`яднаньне "Прававая дапамога насельніцтву" існуе з 1998 года. За час сваёй дзейнасьці аказвала дапамогу маламаёмасным грамадзянам, інвалідам, непаўнагадовым, адзінокім маці, беспрацоўным. Вядомасьць аб`яднаньню надаў удзел сябраў арганізацыі ў гучных справах, зьвязаных са зьнікненьнем вядомых палітычных дзеячаў і апэратара ОРТ Зьміцера Завадзкага, а таксама ў справе па масавай гібелі людзей у пераходзе станцыі мэтро Няміга, якая адбылася па нядбайству супрацоўнікаў міліцыі.

"Дзейнасьць аб`яднаньня ў гэтым кірунку не засталася па-за ўвагай кантралюючых органаў, - кажа старшыня грамадзкага аб`яднаньня "Прававая дапамога насельніцтву" Алег Воўчак. - У верасьні 2002 года Ўпраўленьнем юстыцыі Менгарвыканкама па ўказаньні Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь была праведзена праверка статутнай дзейнасьці аб`яднаньня".

Па выніках мінулагодняй праверкі аб`яднаньне атрымала пісьмовае папярэджаньне, у якім пазначалася, што арганізацыя ня мае права прадстаўляць інтарэсы грамадзян у судах. Папярэджаньне было абскарджана ў судовым парадку. Суд адмовіў у задавальненьні прэтэнзіяў аб`яднаньня й прызнаў папярэджаньне Ўпраўленьня юстыцыі законным.

17 красавіка 2002 года міністар юстыцыі вынес указ аб пазбаўленьні ліцэнзіі на права аказаньня юрыдычных паслугаў старшыні грамадзкага аб`яднаньня "Прававая дапамога насельніцтву" Алега Воўчака. Пра гэта старшыня аб`яднаньня даведаўся толькі праз паўгады. У бягучым годзе Упраўленьне юстыцыі Менгарвыканкаму ніякіх праверак ня ладзіла. Сябры аб`яднаньня ня ведаюць, што магло стаць падставай да ліквідацыйнага пазову.

"Сябры грамадзкага аб`яднаньня "Прававая дапамога насельніцтву" лічаць, што такія дзеяньні Міністэрства юстыцыі накіраваныя на пазбаўленьне праваабаронцаў магчымасьці аказаньня эфэктыўнай і своечасовай прававой дапамогі грамадзянам. Улады, рыхтуючыся да рэфэрэндуму па зьмяненьні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і прыцягненьні паўнамоцтваў прэзідэнта, маюць намер кантраляваць дзейнасьць праваабарончых і іншых няўрадавых арганізацыяў, якія шчыльна працуюць з шырокімі коламі насельніцтва", - кажа Алег Воўчак.

8 жніўня адбудзецца сустрэча сябраў аб`яднаньня з судзёй Жупікавай. Толькі тады будзе вядома, у чым абвінавачваецца аб`яднаньне.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: цветочные горшки
сувенирная продукция
Адвокатская помощь Раздел имущества тел.5407450
Заказать промостойка