Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сытуацыя зь незалежнымі СМІ працягвае пагаршацца, лічыць АБСЭ
10:40, 04/08/2003

Офіс АБСЭ ацэньвае сытуацыю зь незалежнымі СМІ ў Беларусі як”крытычную” з тэндэнцыяй да пагаршэньня. Пра гэта ў пятніцу на сустрэчы з журналістамі ў Менску заявіла прэс-сакратар місіі АБСЭ ў Беларусі Хайдзі Сьміт.

Паводле яе, аб становішчы беларускіх незалежных СМІ ведае і кіраўніцтва АБСЭ. У прыватнасьці, гэта адзначалася ў дакладзе ўпаўнаважанага АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Фраймута Дувэ 30-31 ліпеня ў Вене. “Гэта сапраўды самая сур’ёзная праблема ў Беларусі, і мы робім усё, што ў нашых сілах, каб прадухіліць далейшае пагаршэньне сытуацыі”, -- падкрэсьліла Сьміт.

Офіс АБСЭ ў Беларусі плянуе да канца году рэалізаваць у рэспубліцы 13 сваіх праектаў. Хайдзі Сьміт адзначыла, што шэраг праектаў ужо завершаны. Сярод іх – сэмінар для беларускіх судзьдзяў, праект па ўдасканаленьні заканадаўства па водных рэсурсах, падтрымка магістарскай праграмы Эўрапэйскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.

Сьміт адзначыла высокую актыўнасьць беларускага боку і паведаміла, што офіс АБСЭ мае цяжкасьці з рэалізацыяй асобных праектаў у Беларусі. У прыватнасьці, паведаміла яна, па віне беларускага ўраду офіс ня можа правесьці сэмінар па пытаньнях удасканаленьня выбарчага заканадаўства. Яго правядзеньне было заплянаванае на канец чэрвеня – пачатак ліпеня. Аднак мерапрыемства не адбылося, бо Адміністрацыя прэзыдэнта не ўхваліла яго, сказала Сьміт. Супрацоўнікі АБСЭ спадзяюцца, што цягам некалькіх дзён дазвол на правядзеньне гэтага сэмінару будзе.

Яшчэ адзін адукацыйны праект АБСЭ -- па разьвіцьці мясцовага самакіраваньня – мусіў адбыцца 21-27 чэрвеня. У рамках гэтага праекту прадстаўнікі дзяржаўных органаў і няўрадавых рэгіянальных арганізацыяў павінны былі азнаёміцца з сыстэмай мясцовага самакіраваньня ў Польшчы. Аднак за некалькі дзён да ад’езду па просьбе беларускіх уладаў паездка была перанесеная на няпэўны тэрмін. “Мы разглядаем гэта ўсё ж такі як перанос візыту, а не яго адмену і спадзяемся, што ён адбудзецца ўвосень”, - паведаміла Сьміт. Аналягічныя паездкі заплянаваныя таксама ў Літву, Латвію й Чэхію.

Хайдзі Сьміт падкрэсьліла, што офіс пакуль не плянуе ніякіх праграмаў на 2004 год, бо яшчэ невядома, ці будзе падоўжаны мандат місіі АБСЭ ў Беларусі, перадае БелаПАН.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: