Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэзыдэнты зьмянілі пасады 11:38, 04/08/2003, Ульяна Бабаед, «КП в Беларуси»
З 1 жніўня кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацыяў засталіся без прэзыдэнцкага тытула. У траўні з сьпісу кіруючых пасадаў (гендырэктар, начальнік, загадчык, кіруючы і г.д.) выклічылі горды назоў прэзыдэнта. І беларускім прэзыдэнтам (асацыяцыяў, зьвязаў, прадпрыемстваў) далі тэрмін да 1 жніўня, каб “зьмініць” пасаду. Прэзыдэнтам з гэтага дня можа называцца толькі кіраўнік дзяржавы.
А вось усім астатнім, падобна, спадабалася званьне старшыні. Менавіта такую пасаду зараз афіцыйна займае ”былы” прэзыдэнт беларускага мотаклюбу “Жалезныя браты” Валеры Будкевіч. Зрэшты, паводле яго, гэта неістотна: “Калі вы машыну назавеце аўтамабілем, сутнасьць ня зьменіцца”. Для сяброў клюбу Валеры застаўся прэзыдэнтам: - А перш за ўсё я муж, бацька і сын.
Прэзыдэнт Беларускай тэніснай асацыяцыі Сямён Каган стаў падпісвацца “кіраўнік”. А вось у Менскім саюзе прадпрымальнікаў і працадаўцаў “зьмена” пасады прывяла да сапраўдных выбараў. Так што яшчэ ўчора было невядома, ці застанецца кіраваць саюзам у званьні старшыні былы прэзыдэнт Уладзімер Карагін. Сён ьня склікаюць генэральную асамблею, каб абраць раду й старшыню.
Зрэшты, некаторыя прэзыдэнты засталіся на пасадзе, нягледзячы на новаўвядзеньні. У Акадэміі навук і прэзыдэнт і прэзыдыюм на месцы. Былы кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта, а зараз галоўны навуковец краіны Міхаіл Мясьніковіч, таблічку на дзьвярох мяняць ня стаў. Не зьмянілася званьне пасады і ў прэзыдэнта Нацыянальнага Алімпійскага камітэту. Яе ж займае сам прэзыдэнт Лукашэнка.