Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускіх апазыцыянэраў ператвараюць у бамжоў 14:37, 04/08/2003, Ірына Халіп, `Новая газета`
У сераду дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня капітан другой рангі Валеры Шчукін стаў бамжом. Полацкі гарадзкі суд раптам прызнаў несапраўдным ордэр на засяленьне Шчукіна ў яго жыльлё ў 1996 годзе.
Перадгісторыя: афіцэр у адстаўцы Валеры Шчукін стаў дэпутатам Вярхоўнага Савету ў 1995 годзе. Вылучаўся ў Полацку. Там яму як дэпутату праз год і далі жыльлё – пакой у “маласямейцы” сельскагаспадарчага тэхнікуму. У час «перадрэфэрэндумнага» канфлікту Лукашэнкі й парлямэнту Шчукін паставіў свой подпіс за імпічмент і, як усе іншыя «падпісанты», аказаўся пасьля рэфэрэндуму ў ліку разагнаных дэпутатаў. Афіцэр і дэпутат стаў праваабаронцам і актывістам апазыцыі.
Яго арыштоўвалі дзясяткі разоў. У турме яму даводзілася сустракаць і Новы год, і дні народзінаў. Дарэчы, менавіта дзякуючы намаганьням Шчукіна ў “бамжатніку”, дзе беларускія апазыцыянэры адбываюць свае 15-сутачныя тэрміны, зьявіліся ложкі й шырмы, якія адгароджваюць парашу.
Нядаўна Валеры Шчукін уступіў у новы блёк “Свабодная Беларусь” і заявіў пра намер вылучацца ў парлямэнцкіх выбарах на будучы год. Калі полацкі суд пазбавіў яго жыльля й прапіскі, ён ня проста зрабіў дэпутатай афіцэра бамжом, але і пазбавіў яго магчымасьці ўдзельнічаць у выбарах: згодна беларускаму заканадаўству вылучацца можна ці ад партыйнай арганізацыі, ці па месцу жыхарства. Шчукін ні ў якую з партыяў зараз не ўваходзіць.
Раней кандыдатаў у дэпутаты ад апазыцыі выбівалі з перадвыбарчай гонкі рознымі мэтадамі, але да такога простага й геніальнага дадумаліся ўпершыню. У любым ордэры на атрыманне жыльля нават 20-30 гадовай даўніны лёкка можна адшукаць, напрыклад, несапраўдны значок. І – канкурэнты адхіленыя, асабліва калі ўлічыць, што ў блёк “Свабодная Беларусь” увайшлі людзі вядомыя й паважаныя, але беспартыйныя.