Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗША памянялі працэдуру выдачы візаў ва ўсіх краінах сьвету
11:23, 04/08/2003, БДГ

ЗША мяняюць працэдуру выдачы візаў ва ўсіх краінах сьвету. У адпаведнасьці з новым парадкам, з 1 жніўня практычна ўсе падацелі заяваў аб выдачы неіміграцыйных візаў павінны будуць асабіста зьяўляцца на сумоўе з супрацоўнікам консульскага аддзелу амбасады ЗША.

Амбасада ЗША ў Маскве раіць падаваць заяву аб выдачы візы за 6-8 тыдняў да заплянаванай даты выезду. Без сумоўя візу могуць атрымаць толькі некалькі катэгорыяў грамадзянаў: дзеці да 16 гадоў, асобы старэй за 60 гадоў, асобы, якія атрымоўвалі візы той жа катэгорыі ня больш за год таму. Апрача таго, сумоўе непатрэбнае для атрыманьня дыпляматычных ці службовых візаў, перадае РБК.

Тым ня менш любога падацеля заявы аб выдачы візы могуць выклікаць на сумоўе з рашэньня консульскага работніка. У тэрміновым парадку сумоўе будуць праводізць толькі ў выключных выпадках, калі размова ідзе аб сьмерці або сур’ёзных мэдычных праблемах. Уводзяцца і новыя патрабаваньні да фотаздымкаў. Яны мусяць быць без рамкі, анфас і зробленыя не раней, чым цягам шасьці апошніх месяцаў.

У прэс-рэлізе, разьмешчаным на сайце амбасады, таксама прыводзяцца наступныя патрабаваньні: "галава павінна разьмяшчацца ў цэнтры фота; памеры галавы на здымку (ад макушки да падбародку) - 2,5-3,5 см; вочы павінны знаходзіцца на ўзроўні ад 2,8 да 3,5 см ад ніжняга краю фота; здымкі могуць быць каляровымі ці чорна-белымі на белым ці амаль белым фоне; фотаздымкі можна прымацаваць да заявы стэплерам або прыклеіць, але пры гэтым пры гэтым скобка павінна знаходзіцца як мага далей ад твару”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: