Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Цяжкія выпадкі – апошнія ў Эўропе
16:24, 05/08/2003, Джэксан Дзігл, « Вашынгтон пост», пераклад: прэсавы центар Хартыі`97

Лідэр нацыі, супраць якой ЗША разьвязалі вайну чатыры гады таму, амаль згубіўся сярод астатніх суіскальнікаў добразычлівасьці, што ў апошні месяц напоўнілі Вашынгтон. У 90-ыя гады амэрыканскіх палітыкаў больш за ўсё хваляваў лёс Сэрбіі, асноўнай часткі краіны, пасьля перайменаванай у Сэрбію й Чарнагорыю. А зараз яе прэм’ер-міністар Зоран Жыўкавіч -- адзін з кіраўнікоў урадаў, якія шукаюць шлях да заключэньня “стратэгічнага альянсу” з адміністрацыяй Буша – прапануе адправіць войска, пераможанага ваенна-паветранымі сіламі ЗША, на дапамогу амэрыканскім жаўнерам у Іраку.

 ПАЛIТЫКА 

Адкравеньні бязбожніка
15:39, 05/08/2003, спецпраект NKS

Меня воспитывали атеистом
Александр Лукашенко


Вось ужо некалькі месяцаў асноўныя расейскія тэлеканалы і радыёстанцыі “бамбяць” свайго нядаўняга фаварыта – Аляксандра Лукашэнку. Незгаворлівасьць па пытаньнях аб’яднаньня грашовых сыстэмаў і продажу “Белтрансгазу” паставіла беларускага кіраўніка дзяржавы пад скрыжаваным агнём СМІ. Аляксандар Лукашэнка ня вытрымаў прэсінгу фэдэральных расейскіх тэлеканалаў і вырашыў контратакаваць Крэмль.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» звяртаецца да Міністэрства інфармацыі па тлумачэньні
15:11, 05/08/2003, Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

"Беларуская асацыяцыя журналістаў" зьвярнулася 4-га жніўня да міністра інфармацыі з просьбай праясьніць сытуацыю з друкарнямі, якія адмаўляюцца працаваць зь некаторымі недзяржаўнымі выданьнямі. Гаворка найперш ідзе пра газэты, якія зьмяшчалі на сваіх старонках матэрыялы журналістаў прыпыненай "Белорусской деловой газеты".

«БДГ» можа выходзіць у «расейскім варыянце»
15:09, 05/08/2003

Рэдактар “Белорусской деловой газеты” Сьвятлана Калінкіна не выключае, што ў Беларусі будзе выходзіць “расейскі варыянт” “БДГ”. У інтэрвію БелаПАН яна паведаміла, што рэдакцыя намерваецца дачакацца 29 жніўня, калі сыходзіць тэрмін прыпыненьня выхаду газэты. “Калі пасьля гэтага тэрміну “БДГ” ня зможа выходзіць, то зьявіцца расейскі варыянт выданьня”, -- сказала С.Калінкіна.

Аднымі дэклярацыямі рэфэрэндум ня выйграць
15:08, 05/08/2003, Уладзімер Роўда, «Белорусские новости»

22 ліпеня на сустрэчы лідэраў пяці апазыцыйных палітычных партыяў -- Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускага народнага фронту, Партыі камуністаў беларускай, Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады і Беларускай партыі працы – быў прыняты плян па супрацьдзеяньні падаўжэньню прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі. Сама па сабе гэтая ініцыятыва зьяўляецца разьвіцьцём выпрацаванай месяц таму новай формы супрацоўніцтва некаторых дэмакратычных палітычных партыяў Беларусі. Маецца на ўвазе стварэньне інстытуту сталых кансультацыяў пяці вышэйпералічаных палітычных арганізацыяў з мэтай каардынацыі падыходаў па падрыхтоўцы да парлямэнцкіх выбараў. Партыі заявілі пра свой намер выпрацаваць узгодненую пазыцыю па пытаньнях стварэньня агульнай сыстэмы назіраньня, вылучэньня сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, узгадненьня кандыдатаў, якія будуць балятавацца ў выбарчых акругах, арганізацыі навучаньня кандыдатаў і сябраў іх камандаў. Новая ініцыятыва “пяцёркі” можа толькі вітацца. Яна зьяўляецца сьведчаньнем росту разуменьня з боку часткі прадстаўнікоў беларускай контрэліты неабходнасьці кансалідацыі сваіх намаганьняў для супрацьдзеяньня аўтарытарнаму рэжыму Лукашэнкі. Разам з тым, нам падаецца, што агучаных на сустрэчы партыйных лідэраў антырэфэрэндумных прапановаў відавочна недастаткова.

Шчукіну не даюць «прапісацца» на вакзале
15:05, 05/08/2003, Алесь Козік, «БДГ»

Як мы ўжо паведамлялі, праваабаронцу й журналіста Валеры Шчукіна 29 ліпеня судовы выканаўца, выконваючы рашэньне Полацкага суда, прымусова высяліў на вуліцу з пакоя інтэрнату Полацкага аграрна-эканамічнага каледжу па вул. Кастрычніцкая,56. Пасьля гэтага начаваць Шчукін сабраўся на вакзале.

Дранікі для правінцыйнай Расеі
15:05, 05/08/2003, Паўлюк Быкoўcкі, «Белорусский рынок»

Беларускі прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка ўжо другі месяц не без посьпеху прабіваецца ў расейскія СМІ. У піяр-кампаніі ўжо выкарыстоўваліся многія інфармацыйныя падставы -- трэці выбарчы тэрмін, расейскі рубель, адстаўка прэм’ер-міністра, выгнаньне НТВ. На мінулым тыдні журналістаў рэгіянальных расейскіх выданьняў проста прывезьлі ў Менск на прэс-канфэрэнцыю кіраўніка дзяржавы. Агенцтва “Росбалт” паведамляе, што напярэдадні візыту ў Менск у беларускай амбасадзе ў Маскве карэспандэнт спрабаваў высьвятліць прычыну запрашэньня журналістаў і атрымаў адказ дарадцы-пасланьніка Юрыя Малумава, што падставы, уласна, няма, журналістам, маўляў, хочуць “даць магчымасьць паглядзець на жыцьцё Беларусі сваімі вачыма і данесьці аб’ектыўную інфармацыю да самых аддаленых куткоў Расеі”.

Закрытая газэта «День»
11:00, 05/08/2003, «Обозреватель»

Міністар інфармацыі Беларусі Міхаіл Падгайны падпісаў загад аб адазваньні рэгістрацыйнага пасьведчаньня незалежнай газэты «День» на той падставе, што выданьне, якое не выходзіла цягам году, патрабуе перарэгістрацыі.

«Ад плоту да захаду»
10:51, 05/08/2003, Наталя Грыб, «Независимая газета»

Беларускія губэрнатары, якія нядаўна атрымалі наганяй ад прэзыдэнта за прыпіскі ў заробку, рэабілітуюць сваё рэнамэ. Першы прэтэндэнт на звальненьне – менскі губэрнатар Мікалай Дамашкевіч праявіў у гэтай справе цуды дасьціпнасьці – даў распараджэньне на час жніва ўвесьці 16-гадзінавы працоўны дзень і адмяніць выходныя для чыноўнікаў усіх рангаў. Пачынаючы з кіраўніцтва вобласьці й завяршаючы дырэктарамі калгасаў.

Узроставая загана
10:51, 05/08/2003, «Белорусская газета»

У Беларусі, калі жадаюць «пайсьці» каго-небудзь у адстаўку, не занадта задумваюцца над фармулёўкамі. У мінулы панядзелак Аляксандар Вайтовіч перастаў быць старшынём «савету рэспублікі» праз тое, што дасягнуў веку, максымальна дапушчальнага для дзяржаўнага служачага, -- 65 гадоў. Прэзыдэнта, які склікаў пазачарговую, «разьвітальную» для Вайтовіча, сэсію верхняй палаты, не засмуціла ні тое, што сваю 65-гадовую мяжу акадэмік перакрочыў яшчэ ў студзені, ні тое, што праца ў парлямэнце не зьяўляецца ў строгім разуменьні гэтага слова дзяржаўнай службай. Вайтовіч перастаў быць адразу і сьпікерам, і дэпутатам, хаця ў Савеце рэспублікі застаўся больш старэйшы Мікалай Чаргінец, а ў шматлікіх райвыканкамах – дзясяткі старшынёў пэнсійнага веку.

Туркмэнбашы адмяняе вышэйшую адукацыю
10:48, 05/08/2003, Анатоль Гардзіенка, «Независимая газета»

З сёлетнега году ў Туркмэніі амаль немагчыма атрымаць вышэйшую адукацыю. Па крайняй меры гэта задавальненьне даступнае толькі абраным. У адпаведнасьці зь ліпеньскім загадам прэзыдэнта Сапармурата Ніязава выпускнікі школ павінны спачатку ня менш за два гады адпрацаваць па абранай імі спэцыяльнасьці, а пасьля паспрабаваць атрымаць адпаведную адукацыю. Дакумэнты прымаюцца толькі ў тых абітурыентаў, якія пададуць у прыёмныя камісіі ВНУ працоўную кніжку і характарыстыку зь месца працы. Пры гэтым навучаньне ў ВНУ – толькі на туркмэнскай мове. Абавязковай на ўступных экзаменах дысцыплінай застаецца «сьвяшчэнная кніга» -- «Рухнама» Сапармурата Ніязава, якая стала афіцыйным «маральным кодэксам усіх туркмэнаў».

ЗАЯВА: Беларусь павінна спыніць кампанію ціску на СМІ
10:41, 05/08/2003

Выступ амбасадара Стэфана Мінікеса на паседжаньні Сталай рады АБСЭ

Мы б хацелі яшчэ раз закрануць пытаньне аб свабодзе СМІ ў Беларусі і, у прыватнасьці, рашэньне ўладаў краіны аб адмове падаўжэньня тэрміну акрэдытацыі IREX – рашэньне, адносна якога Беларусь выказалася на мінулым тыдні. Мы б хацелі адзначыць, што IREX зьяўляецца некамэрцыйнай арганізацыяй, якая падтрымлівае праграмы разьвіцьця СМІ ў болей чым дзесяці краінах. Займаючыся галоўным чынам акадэмічнымі абменамі, IREX мае даўні і годны досьвед у справе абмену навукоўцамі з Эўропай. Яе праграмы ў галіне разьвіцьця СМІ праводзяцца ў такой жа адкрытай і празрыстай манеры, як і праграмы абменаў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Уладальнікам шапікаў улады прапануюць стаць беспрацоўнымі
14:56, 05/08/2003, «Белорусский рынок», фота IREX/Promedia

“Мы лічым дзеяньні Менгарвыканкаму адносна ўладальнікаў шапікаў незаконнымі. І мы ня будзем выконваць прад’яўленыя нам патрабаваньні, бо мы не жадаем стаць беспрацоўнымі”, -- так пракамэнтавала рашэньне Менгарвыканкаму аб закрыцьці шапікаў прадпрымальнік, сябра РГА “Пэрспэктыва” Тацяна Зубок. У Тацяны два шапікі ў Маскоўскім раёне, дзьве вышэйшыя адукацыі (яна пэдагог-фізік і спэцыяліст па аўтаматызаваным кіраваньні гандлем) і 13 гадоў прадпрымальніцкага стажу.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

«Сябар» ня прыйдзе
15:01, 05/08/2003, Марына Гуляева, «Белорусская газета»

На гэтым тыдні вырашыцца лёс апошняга інвэстыцыйнага праекту на беларускім піўным рынку пасьля праваленых праектаў «Балтики» і «Очаково» - амэрыканскай кампаніі Detroit Brewing Company з бабруйскім піўзаводам «Дзяднова». Як заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Detroit-Belarus Brewing Company Сяргей Левін, у самы бліжэйшы час рада дырэктараў кампаніі абмяркуе пытаньне аб закрыцьці праекту коштам $25 млн.

Стабільна адстаем ад Эўропы
14:58, 05/08/2003, Марыя САДОЎСКАЯ, «Белорусский рынок»

Нягледзячы на тое, што ўпершыню з 1990 г. Беларусь, згодна індэксу разьвіцьця чалавечага патэнцыялу (ІРЧП) ААН, увайшла ў катэгорыю краінаў з высокім разьвіцьцём, яе адставаньне ад краінаў—кандыдатаў у Эўрапэйскі Зьвяз захоўваецца. Калі параўнаць Беларусь з астатнімі краінамі СНД, то мы займаем упэўненую першую пазыцыю (53-е месца ў сьпісе) — і па ўзроўні ахопу насельніцтва адукацыяй, і па даступнасьці аховы здароўя, і нават па ВУП на душу насельніцтва, які разьлічваецца па парытэту пакупніцкай здольнасьці (ППС). Праўда, апошні паказчык вылічваўся па коштах 1996 г. і не складзе асаблівай цяжкасьці параўнаць, колькі сярэдні беларус мог набыць на 100 USD 7 гадоў таму, і колькі — зараз. Паводле некаторых дадзеных, розьніца паміж згаданым у дакладзе дабрабыту насельніцтва і рэальным можа быць шасьціразовай (адна з самых высокіх у сьвеце).

«Будоўля стагодзьдзя» працягваецца
14:45, 05/08/2003, Марыя ЭЙСМАНТ, «Народная Воля»

На Менскай кальцавой дарозе, рэканструкцыя якой скончылася 9 месяцаў таму, зноў зьявiлася тэхнiка i загараджальныя слупы. У лiстападзе мiнулага года на афiцыйным адкрыцьцi МКД чыноўнiкi падкрэсьлiвалi, што ўрэшце мы атрымалi сучасную трасу, якая адпавядае сусьветным стандартам. I што сьпешка ў працы (рэканструкцыя праводзiлася ў кароткi тэрмiн -- замест пяцi на працягу двух гадоў) не паўплывае на якасьць дарогi.

Да 2010 году ў сельскай мясцовасьці будзе зачынена 444 школы
14:43, 05/08/2003

У сувязі зь неспрыяльнай дэмаграфічнай сытуацыяй да 2010 году колькасьць навучэнцаў у сельскай мясцовасьці зьменшыцца на 257 тысячаў 267 чалавек. Пра гэта 4 жніўня на прэс-канфэрэнцыі паведаміў намесьнік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарыно. У выніку чаго, паводле яго, да 2010 году на сяле будуць зачыненыя 444 школы. На сёньня ў сельскай мясцовасьці працуе 3 095 навучальныя ўстановы, дзе навучаецца 350 130 школьнікаў.

Ліцэнзія Беларускага камэрцыйнага інстытута кіраваньня прыпыненая
14:38, 05/08/2003, АТН

Загадам Міністэрства адукацыі прыпынена дзеяньне ліцэнзіі Беларускага камэрцыйнага інстытута кіраваньня. З 6 па 20 жніўня ВНУ павінна выправіць усе парушэньні нормаў і правілаў, інакш ліцэнзія будзе адазваная. Беларускі камэрцыйны інстытут кіраваньня мае сем філіяў у рэгіёнах Беларусі. Паводле Мінадукацыі, у некаторых зь іх ішоў набор на спэцыяльнасьці, не прадугледжаныя ліцэнзіяй. Калі патрабаваньні ня будуць выкананыя ў тэрмін, студэнтаў, якія ўжо пасьпелі паступіць у ВНУ, плянуюць перавесьці ў іншыя прыватныя навучальныя ўстановы.

Як разумець?
11:15, 05/08/2003, Яўген Таўгень, «Народная Воля»

Запэўнівалі, што да восені камунальныя плацяжы ня будуць расьці. А яны растуць... На вуліцы сонечна й цёпла, у крамах і на рынках шмат недарагой агародніны, а на душы трывожна і страшна. З таго, што хутка восень, а значыць, абавязкова вырасьце камунальная плата… Ёй так ударылі ў мінулую зіму, што многія людзі, асабліва пэнсіянэры, да гэтага часу ня могуць агоўтацца. Сярэдняя пэнсія дзесьці 100 тысячаў рублёў. Зь яе прыходзілася аддаваць камунальшчыкам ад 40 да 70 тысячаў рублёў. Што будзе ўзімку? Тым больш што камунальшчыкі нагадваюць аб сваіх апетытах. Вось і нядаўна яны ў чарговы раз падвысілі кошты. У канцы чэрвеня вада і ацяпленьне зноў падаражэлі на 15 адсоткаў, так што ў лістападзе за трохпакаёвую кватэру давядзецца выкласьці дзесьці 100 тысячаў рублёў.

Чыноўнікам усё меней падабаецца расейскі рубель
11:14, 05/08/2003, БДГ

Ва ўрадзе Беларусі і асноўных міністэрствах эканамічнага блёку ўзмацняецца скептыцызм адносна мэтазгоднасьці ўвядзеньня ў краіне расейскага рубля. Такое меркаваньне выказала «Интерфаксу» дасьведчаная крыніца ў органах дзяржкіраваньня.

Кошт сьвежага хлябца даведаюцца праклятыя банкіры
11:11, 05/08/2003, Сямён Нешарэцкі, «Белорусская газета»

Прэзыдыюм Савміну разгледзіў ход збору ўраджаю й пэрспэктывы севу азімых і прыйшоў да самай нечаканай высновы: сельскай гаспадарцы Беларусі патрэбныя грошы, грошы і яшчэ раз грошы, якіх ні ўрад, ні аблвыканкамы на жніво ня маюць. Затое ўрад цьвёрда перакананы, што грошы ёсьць у камэрцыйных банкаў.

Пакуль не пачнуцца рэформы, будзе застой і загніваньне
11:10, 05/08/2003

Віцэ-прэзыдэнт Усясьветнага банку (УБ) па Эўропе й Цэнтральнае Азіі Ёханэс Лін лічыць, што «рана ці позна Беларусі давядзецца перагледзіць свой падыход да кіраваньня эканомікай». Пра гэта ён заявіў у інтэрвію ИТАР-ТАСС у сувяі з завяршэньнем 1 жніўня 2003 году сваёй дзейнасьці на пасадзе віцэ-прэзыдэнта УБ.

«Здравствуйте, вы смотрите новости»
11:05, 05/08/2003, Ганна Соусь, «Радыё Свабода»

Амаль усе выпускі навінаў на Беларускім тэлебачаньні цяпер выходзяць на расейскай мове. Паводле прадстаўнікоў БТ, гэта – экспэрымэнт, які праводзіцца “на просьбу працоўных”.

Сёньня набралі моц зьмены ў Крымінальным Кодэксе Беларусі
11:03, 05/08/2003, Ганна Ляшкевіч, «КП в Беларуси»

Па колькасьці зьняволеных на душу насельніцтва мы займаем пятае месца ў сьвеце. Калі я пісала матэрыял з жаночае калёніі ў Гомлі, то сутыкнулася з такой вось «рэцыдывісткай». У першы раз яна скрала мех камбікорму, у другі раз на суседзкім ровэры паехала па гарэлку ў сельскую краму, у трэці – зьнесла два вядры малака з калгаснай фермы. У агульнай складанасьці за ўсе гэтыя злачынствы яна адседзіла больш за сем гадоў. І такіх у турмах і калёніях нямала. Пра тое, што неабходная значная карэктыроўка артыкулаў КК казалі судзьдзі, адвакаты і тыя, хто працуе ў калёніях і турмах.

Навука і жыцьцё
10:54, 05/08/2003, Алена Анкуда, «Белорусская газета»

Мінулы тыдзень прынёс незвычайную навіну беларускай навуцы: адносна дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену, акадэміка НАН Беларусі Алега Мартыненкі распачатая крымінальная справа. 23 ліпеня кіраўнік адной з найбуйнейшых навуковых установаў рэспублікі быў запрошаны да сьледчага КДБ для допыту і дадому ўжо не вярнуўся – яго зьмесьцілі ў СІЗА па падозраньні ў зьдзяйсьненьні цяжкага злачынства. 25 ліпеня акадэміку прад`явілі абвінавачваньне і адпусьцілі дадому пад падпіску аб нявыезьдзе.

Жыльлё даражэе
10:53, 05/08/2003, Народная Воля

У чэрвені сярэдні кошт квадратнага мэтра менскага жыльля складаў 449 даляраў ЗША. Некалькі месяцаў таму (у красавіку) яна раўнялася 415 далярам. Так што рост істотны. Сярэдні кошт аднапакаёвай кватэры ў Менску складаў каля 15 тысячаў даляраў, двухпакаёвай -- 20 тысячаў, трохпакаёвай -- 30 тысячаў. Падаражэньне аднапакаёвых і зьніжэньне коштаў на трохпакаёвыя некаторыя зьвязваюць з тым, што жыхары вялікіх кватэраў, у сувязі з ростам камунальных плацяжоў, спрабуюць пазбавіцца ад іх, набыць жыльлё з меншай плошчай.

Новага нацыянальнага футбольнага трэнера назавуць 8 жніўня
10:52, 05/08/2003, Интерфакс

Да паседжаньня Выканаўчага камітэту Беларускай фэдэрацыі футболу (БФФ), якое адбудзецца ў Менску 8 жніўня сёлетнега году, «казаць стоадсоткава, хто ачоліць нацыянальную зборную, нельга». Пра гэта заявіў у інтэрвію «Интерфаксу» ў панядзелак першы віцэ-прэзыдэнт Беларускай асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футболу» Міхаіл Вяргеенка.

Валеры Дранчук: Дзяржава не кантралюе сытуацыю ў Белавежскай пушчы
10:49, 05/08/2003, фота IREX/Promedia

Сытуацыя ў Дзяржаўным нацыянальным парку «Белавежская пушча» не кантралюецца дзяржавай. Пра гэта заявіў эколяг і кіраўнік ініцыятывы «Terra-канвэнцыя» Валеры Дранчук, які на гэтым тыдні пабываў у Белавежскай пушчы.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: