Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Да 2010 году ў сельскай мясцовасьці будзе зачынена 444 школы
14:43, 05/08/2003

У сувязі зь неспрыяльнай дэмаграфічнай сытуацыяй да 2010 году колькасьць навучэнцаў у сельскай мясцовасьці зьменшыцца на 257 тысячаў 267 чалавек. Пра гэта 4 жніўня на прэс-канфэрэнцыі паведаміў намесьнік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарыно. У выніку чаго, паводле яго, да 2010 году на сяле будуць зачыненыя 444 школы. На сёньня ў сельскай мясцовасьці працуе 3 095 навучальныя ўстановы, дзе навучаецца 350 130 школьнікаў.

Між тым, як адзначыў К.Фарыно, паралельна з закрыцьцём школаў ідзе працэс іх рэструктурызацыі – зьмены статуса навучальнай установы ў залежнасьці ад той дэмаграфічнай сытуацыі, якая складваецца ў тым ці іншым рэгіёне. Так сёлета зь сярэдніх у базавыя будзе рэарганізавана 39 школаў, з базавых у пачатковыя – 25, з базавых у сярэднія – 3 школы. Сродкі, сэканомленыя ў выніку рэструктурызацыі, накіроўваюцца на набыцьцё аўтобусаў для падвозу навучэнцаў у школы ў сельскай мясцовасьці і ўмацаваньне матэрыяльна-тэхнічнай базы навучальных установаў.

Як паведамляе БелаПАН, паводле Казіміра Фарыно, найбольш актуальным на сёньня зьяўляецца пытаньне ахопу дашкольнай адукацыяй на сяле дзяцей пяцігадовага ўзросту. Гэты паказчык складае 59 адсоткаў, у той час як у горадзе – 90 адсоткаў. Дзецям гэтага ўзросту неабходна ствараць роўныя ўмовы для адукацыі, а таксама разьвіць індывідуальныя творчыя здольнасьці і падрыхтаваць дзіцёнка да жыцьця, лічыць намесьнік міністра адукацыі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: