Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«БДГ» можа выходзіць у «расейскім варыянце» 15:09, 05/08/2003
Рэдактар “Белорусской деловой газеты” Сьвятлана Калінкіна не выключае, што ў Беларусі будзе выходзіць “расейскі варыянт” “БДГ”. У інтэрвію БелаПАН яна паведаміла, што рэдакцыя намерваецца дачакацца 29 жніўня, калі сыходзіць тэрмін прыпыненьня выхаду газэты. “Калі пасьля гэтага тэрміну “БДГ” ня зможа выходзіць, то зьявіцца расейскі варыянт выданьня”, -- сказала С.Калінкіна.
Паводле рэдактара, надрукаваць газэту з матэрыяламі журналістаў “БДГ” у Беларусі амаль немажліва. “Мы разумеем, што знайсьці друкарню можна, але так мы “падставім” людзей”, -- сказала яна.
Тым не менш, чакаецца, што ў хуткім часе матэрыялы журналістаў газэты ўсё ж такі пабачаць сьвет: на гэтым тыдні ў Беларусі павінен зьявіцца чарговы беларускі спэцвыпуск расейскай “Новой газеты”, якая ў ліпені ўжо прадставіла свае палосы журналістам “БДГ”.