Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Закрытая газэта «День»
11:00, 05/08/2003, «Обозреватель»

Міністар інфармацыі Беларусі Міхаіл Падгайны падпісаў загад аб адазваньні рэгістрацыйнага пасьведчаньня незалежнай газэты «День» на той падставе, што выданьне, якое не выходзіла цягам году, патрабуе перарэгістрацыі.

Як перадае карэспандэнт украінскага "Обозревателя" ў Менску, апошні нумар газэты "День" выйшаў 26 ліпеня 2002 году, пасьля фінансавых цяжкасьцяў выданьне спыніла выхад. Аднак 23 ліпеня 2003 году выйшаў першы пасьля амаль гадавога перапынку нумар газэты на васьмі палосах накладам у 5 тысячаў асобнікаў, цалкам прысьвечаны 40 дням з моманту сьмерці Васіля Быкава. Нумер цалкам прысьвечаны гарадзенскаму пэрыяду жыцьця пісьменьніка, бо стрыжань абноўленай рэдакцыі складае калектыў ліквідаванай увосень гарадзенскай газэты "Пагоня". Пры гэтым варта адзначыць, што каля 20 друкарняў у Менску і па рэспубліцы адмовіліся друкаваць газэту.

Галоўны рэдактар "Дня" Генадзь Барбарыч сьцьвярджае, што рашэньне Мінінфармацыі цалкам незаконнае, бо газэта ўсё ж такі пасьпела за некалькі дзён да канца году аднавіць выхад. Генадзь Барбарыч сьцьвярджае, што рэдакцыя пакуль не абскардзіла адазваньне ліцэнзіі ў судзе, бо спадзяецца на разважнасьць чыноўнікаў у Мінінфармацыі.

"Любы суд нават у нашай краіне прызнае адазваньне ліцэнзіі незаконным", - перакананы Генадзь Барбарыч.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: