Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Валеры Дранчук: Дзяржава не кантралюе сытуацыю ў Белавежскай пушчы
10:49, 05/08/2003, фота IREX/Promedia

Сытуацыя ў Дзяржаўным нацыянальным парку «Белавежская пушча» не кантралюецца дзяржавай. Пра гэта заявіў эколяг і кіраўнік ініцыятывы «Terra-канвэнцыя» Валеры Дранчук, які на гэтым тыдні пабываў у Белавежскай пушчы.

Як ужо паведамляў БелаПАН, 29-30 ліпеня па скаргах жыхароў вёскі Каменюкі ў нацыянальным парку пабывала камісія на чале з дэпутатам «палаты прадстаўнікоў» Марыяй Худой. Валеры Дранчук ня быў уключаны ў склад камісіі, аднак са згоды Худой суправаджаў яе.

Як распавёў БелаПАН Валеры Дранчук, дэпутат сустрэлася ня толькі з адміністрацыяй нацыянальнага парку, але і з жыхарамі Камянюкаў: карэнным жыхаром пушчы, навукоўцам-арнітолягам Уладзімерам Дацкевічам, былым дырэктарам ДНП і былым галоўным лясьнічым Яўгенам Смактуновічам, былым намесьнікам дырэктара па навуцы Георгіем Казулькам, старшынём Камянюцкага сельсавету Аленай Мазгавой.

«Марыя Худая атрымала магчымасьць пачуць аб усіх сацыяльных праблемах, якія сёньня існуюць у пушчы. Яна пачула вострыя адказы на свае пытаньні. Дэпутат атрымала багаты фактычны матэрыял аб тым, што адбываецца», -- паведаміў Валеры Дранчук.

Аднак, на думку эколяга, пра якія-небудзь вынікі паездкі казаць рана: «Ніхто з камісіі выразны голас у абарону пушчы так і не падаў». Марыя Худая абяцала, што ўсё пачутае і ўбачанае будзе разглядацца на пашыраным паседжаньні экалягічнай камісіі «парлямэнту», магчыма, будуць парлямэнцкія слуханьні, прысьвечаныя ўсім ахоўваемым тэрыторыям нашай краіны. Але якія з гэтай паездкі будуць высновы -- цяжка сказаць, лічыць Дранчук.

Паводле эколяга, у час паездкі ён пераканаўся, што «сытуацыя ў пушчы не кантралюецца дзяржавай». «Я схільны далучыцца да пушчанцаў, што прэзыдэнт ўсё ж такі ня ведае пра тое, што тут адбываецца. Іх ліст з 260 подпісамі да яго не трапіў, я ведаю гэта. Я гатовы адкінуць свае палітычныя амбіцыі і прапанаваць Лукашэнку прыехаць у пушчу без сьпінінгу і ролікаў, а зь міністрам юстыцыі й старшынём Камітэту дзяржкантролю – там пахне крымінальшчынай. Сёньня ўратаваньне пушчы над палітыкай і над палітыкамі», -- перакананы Валеры Дранчук.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: