Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Адкравеньні бязбожніка
15:39, 05/08/2003, спецпраект NKS

Меня воспитывали атеистом
Александр Лукашенко


Вось ужо некалькі месяцаў асноўныя расейскія тэлеканалы і радыёстанцыі “бамбяць” свайго нядаўняга фаварыта – Аляксандра Лукашэнку. Незгаворлівасьць па пытаньнях аб’яднаньня грашовых сыстэмаў і продажу “Белтрансгазу” паставіла беларускага кіраўніка дзяржавы пад скрыжаваным агнём СМІ. Аляксандар Лукашэнка ня вытрымаў прэсінгу фэдэральных расейскіх тэлеканалаў і вырашыў контратакаваць Крэмль.


Для контрнаступу ён выбраў дастаткова сьціплую мэту -- прыблізна адну восьмую частку сусьветнае сушы. На гэтай тэрыторыі разьмяшчаецца тое, што русафілы называюць “вялікай Расеяй”, а русафобы – “убогай расейскай правінцыяй”.

Прадстаўнікі СМІ расейскай глыбінкі зьляцеліся ў Менск за кошт прымаючага боку. Адразу ў аэрапорце яны былі “пабраныя ў палон” супрацоўнікамі адміністрацыі прэзыдэнта і знаходзіліся пад татальным кантролем ажно да адлёту на радзіму. Цудоўная праграма візыту ўключала ў сябе беглы прагляд “пацёмкінскіх вёсак”, нясьціплае ўжываньне ежы за кошт беларускіх падаткаплацельшчыкаў і размова на чатыры гадзіны з аўтарам беларускага палітыка-эканамічнага “цуда”.

Правінцыйныя расейскія журналісты засталіся задаволеныя візытам, калі меркаваць па лісьлівых пытаньнях і падлізьніцкіх камплімэнтах у адрас беларускага кіраўніка дзяржавы. Зрэшты, адміністрацыя прэзыдэнта -- таксама.

Самым цікавым відовішчам праграмы была, безумоўна, прэс-канфэрэнцыя. Расейскія журналісты былі ўзрушаныя адкрытасьцю беларускага лідэра і глыбінёй яго думак. А беларусы, як заўсёды, наслухаліся хлусьні й перасталі чырванець ад сораму толькі тады, калі тэлевізар стаў паказваць юрмальскія песнасьпевы.

Уласна, чарговая недарэчная прэс-канфэрэнцыя не заслужыла нават беглага аналізу, калі б Аляксандар Лукашэнка не закрануў у ёй тэмы, якую раней пазьбягаў – тэмы рэлігіі.

У далёкім 1995 годзе ён упершыню крануўся гэтае тэмы, дый так няспрытна, што газэты да гэтага часу называюць Лукашэнку “праваслаўным атэістам”. Быў яшчэ эпахальны ўваход у Катэдральны сабор, калі на велікоднае вітаньне прыхаджан “Хрыстос уваскрос!” Аляксандар Лукашэнка сьціпла адказаў “спасибо”. Засьнятая на відэакамеру ганьба прыпыніла разьвіцьцё рэлігійнай тэмы ажно да пытаньня расейскай журналісткі, якая пажадала пачуць з вуснаў кіраўніка беларускай дзяржавы гасану ў адрас праваслаўнай царквы.

Аляксандар Лукашэнка ў адказе на пытаньне пра царкву нагаварыў столькі лухты, што беларусы яшчэ раз усьвядомілі: шанцаў стаць дарослым у беларускага лідэра практычна не засталося.

Спачатку адказу ён падаў расейскім журналістам цікавую статыстыку: 85% беларусаў – праваслаўныя, а на астатнія 15% прыпадае 25 рэлігійных канфэсіяў. Атрымоўваецца, што кожную неправаслаўную канфэсію прадстаўляе каля 0,5% насельніцтва. Амаль, як у Грэцыі. Трэба сказаць, свайго “патрона” абвяргае яго ж Міністэрства статыстыкі, якое падала яшчэ ў 1999 годзе дадзеныя аб тым, што колькасьць неправаслаўных прыходаў у Беларусі пераўзышла колькасьць прыходаў праваслаўных. Атрымоўваецца, у чарговы раз схлусіў Аляксандар Лукашэнка.

Пасьля была чарговая заява кіраўнка дзяржавы аб яго атэістычным выхаваньні і дзіўны пасаж пра тое, што аздін раз у год ён ходзіць у царкву “отдавая дань священнослужителям за их подвижническую деятельность”. Што гэта за дзейнасьць і чаму яна вартая толькі аднаразовага наведваньня царквы ў год, Лукашэнка замоўчыў.

Цяжка зразумець, што было першым – кура ці яйка. Так цяжка разабрацца ў пытаньні: гэта Лукашэнка такі таму, што ў Бога ня верыць, ці ён у Бога ня верыць таму, што такі? Адназначна зразумела, што Біблію ён, на шчасьце, не чытаў. Інакш абавязкова так парадаваў бы нас арыгінальнай трактоўкай гэтай вялікай кнігі, што нас кідала б у фарбу сораму.

...Зьляцелі расейскія журналісты па сваіх “Брянским рабочим» ды “Сыктывкарским трубникам” адпісвацца за зьедзенае і выпітае ў Менску, а ў нашых галовах пакінулі нявырашанае пытаньне: навошта нам кіраўнік дзяржавы атэіст? Нам што, Леніна з Сталіным было мала?

nnnnn

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: