Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Будоўля стагодзьдзя» працягваецца
14:45, 05/08/2003, Марыя ЭЙСМАНТ, «Народная Воля»

На Менскай кальцавой дарозе, рэканструкцыя якой скончылася 9 месяцаў таму, зноў зьявiлася тэхнiка i загараджальныя слупы. У лiстападзе мiнулага года на афiцыйным адкрыцьцi МКД чыноўнiкi падкрэсьлiвалi, што ўрэшце мы атрымалi сучасную трасу, якая адпавядае сусьветным стандартам. I што сьпешка ў працы (рэканструкцыя праводзiлася ў кароткi тэрмiн -- замест пяцi на працягу двух гадоў) не паўплывае на якасьць дарогi.

Аднак толькi за паўгода эксплуатацыi трасы ўжо ня раз яе рамантавалi. Дастаткова ўзгадаць, як у жнiўнi мiнулага года пасьля навальнiцы прасеў асфальт на ўчастку дарогi каля ўрочышча Курапаты, альбо як у раёне Чыжоўкi будаўнiкам прыйшлося перарабляць верхнi слой асфальту амаль праз месяц пасьля эксплуатацыi трасы.

Зараз зачынены на рамонт участак аўтадарогi ад Слуцкай разьвязкi да Магiлёўскай. Спэцыялiсты "Белаўтадара" сьцьвярджаюць, што на менскiм "кальцы" праводзяцца плянавыя прафiляктычныя працы i гэта нi ў якiм разе не азначае, што дарога дрэнная. Начальнiк упраўленьня ўтрыманьня дарогi дэпартаменту Васiль Якаўлеў вобразна параўноўвае аўтадарогу з жаночым тварам. "Як i жанчына, каб падтрымлiваць свой зьнешнi выгляд, вымушана карыстацца рознымi крэмамi, так i дарогу трэба ахоўваць, -- кажа ён. -- Таму мы пачалi работы па ўдасканаленьнi дарожных пакрыццяў: праводзiцца паверхневая апрацоўка палатна друзам. Прафiляктычныя работы -- гэта практыка сусьветная. Нават у Нямеччыне дарожнiкi вымушаны яе прымяняць. Можа толькi ня так часта, як мы".

Паводле словаў Якаўлева, праводзiць адпаведныя працы ў час рэканструкцыi было немагчыма, таму што тэхналягiчна забараняецца класьцi шчэбень на сьвежы асфальт. Аднак паверхневая апрацоўка дарогi праводзiцца састарэлым мэтадам: на гарачы асфальт укладваецца друз. Мiкашэвiцкi завод, якi пастаўляе сыравiну, ня мае сучасных швэдзкiх альбо чэшскiх каменедрабiлак, каб выпускаць дробны друз, як гэта робiцца ў эўрапэйскiх краiнах. Таму на дадзеных участках трасы дарожнiкi раяць кіроўцам рухацца на невялiкай хуткасьцi i трымацца ад папярэдняй машыны на адлегласьцi 30-50 мэтраў. Друз, якi ляцiць з-пад колаў суседняй аўтамашыны, можа пашкодзiць вонкавы выгляд аўтамабiлю, разьбiць лабавое шкло.

Нязручнасьць на дарозе кіроўцам прыйдзецца цярпець яшчэ доўга. Работы па ўдасканаленьнi дарожных пакрыцьцяў працягнуцца да 2005 года. У хуткiм часе загараджальныя слупкi i дарожныя знакi, якiя дазваляюць рухацца толькi з хуткасьцю 40-50 кiламетраў у гадзiну, зьявяцца каля Вiцебскай разьвязкi. Затым будаўнiкi пачнуць рухацца ў бок берасьцейскага напрамку.

Узьнiкае зусiм заканамернае пытаньне: цi трэба было так пасьпешна рэканструяваць трасу, каб амаль праз некалькi месяцаў эксплуатацыi зноў яе рамантаваць? "Будоўля стагодзьдзя", як называлi рэканструкцыю МКД, каштавала дзяржаўнаму бюджэту 130 млрд. рублёў. I як бачна сёньня, гэта далёка не канчатковая сума, якая, мiж iншым, фармiруецца з нашых падаткаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: