Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі строга пакараныя адразу амаль 180 службовых асобаў розных узроўняў. Усе яны прыцягнутыя да адказнасьці за тое, што ня выканалі даручэньняў прэзыдэнта краіны, якія тычыліся забесьпячэньня своечасовых разьлікаў з насельніцтвам і арганізацыямі за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю.
Як паведамілі ў кіраваньні інфармацыі беларускага ўраду, сярод тых, хто панёс пакараньне, ёсьць адказныя работнікі Міністэрстваў сельскай гаспадаркі і гандлю, аблвыканкамаў і Менскага гарвыканкаму. Больш за 90 чалавек атрымалі вымовы, а каля 30 чалавек вымушаныя разьвітацца з пасадамі. Унесеныя прапановы аб вызваленьні ад сваіх пасадаў 8 кіраўнікоў прадпрыемстваў і старшыняў райвыканкамаў.