Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады не зьбіраюцца зьніжаць кошт «Белтрансгаза»
11:14, 06/08/2003, «Известия»

5 жніўня завяршыўся чарговы раўнд перамоваў "Газпрома" зь беларускімі чыноўнікамі па прыватызацыі "Белтрансгаза". Бакі запратакаліравалі ўсе разыходжаньні адносна стварэньня СП. І іх стала меней. Але ў прынцыповым пытаньні – пра кошт "Белтрансгаза" – беларускія ўлады па-ранейшаму не зьбіраюцца здаваць свае пазыцыі. І спадзяюцца, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімерам Пуціным прымусіць расейскага манапаліста заплаціць за "Белтрансгаз" па поўнай праграме.

Сустрэча намесьніка старшыні "Газпрома" Аляксандар Разанава зь беларускімі чыноўнікамі завяршыліся пакуль толькі адной перамогай "Газпрома". Пастаўкі газу ў Беларусь будуць ажыцьцяўляцца па ўмовах расейскай кампаніі, а патрабаваньне Беларусі павялічыць пастаўкі да 33 млрд кубамэтраў ня будзе задаволеным. "Газпром" будзе экспартаваць у Беларусь па аптовых коштах толькі 10,3 млрд кубамэтраў газу ў год.

Зрэшты, беларускія чыноўнікі паабяцалі прадставіць дадзеныя аб патрэбах рэспублікі і плянуюць націснуць на “сардэчнасьць” “Газпрома”.

Не ўдалося Беларусі прабіць і транзітны кардон "Газпрома". Нагадаем, што беларускія чыноўнікі патрабавалі ад расейскага боку павелічэння транзіту праз Беларусь да 100 млрд кубамэтраў у бліжэйшыя 8 гадоў. На гэта "Газпром" адказаў рэзкай адмоваю: цяперашнія экспартныя кантракты ў Эўропу не дазваляюць значна павялічыць транзіт праз Беларусь.

Манапаліст таксама запатрабаваў ад беларускіх уладаў падрабязнага ТЭО на 1,726 млрд дал., якія Беларусь патрабуе ад Расеі ў выглядзе інвэстыцыяў у газавую галіну рэспублікі.

Відавочна, Беларусь вымушаная ісьці на некаторыя саступкі. Але робіцца гэта толькі дзеля захаваньня непарушнасьці кошту прыватызацыі “Белтрансгаза" ў 5 млрд дал. "Газпром" лічыць, што больш 600 млн дал. "Белтрансгаз" не каштуе. Зразумела, што пры такіх разыходжаньнях вырашыць спрэчку можа толькі незалежная ацэнка, і "Газпром" ужо прапаноўваў беларускім чыноўнікам яе правесьці. Аднак Менск працягвае мэтадычна выступаць супраць яе правядзеньня.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: