Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ірак сыходзіць зь Беларусі 12:56, 06/08/2003, Сяргей Сацук, «БДГ / Новая газета»
Амбасада Іраку ў нашай краіне спыніла сваю дзейнасьць. Камітэт па кіраваньні і аднаўленьні дзейнасьці МЗС гэтай краіны тлумачыць закрыцьцё свайго дыппрадстаўніцтва ў Менску тым, што Беларусь больш не прадстаўляе для Іраку стратэгічнага інтарэсу.
Рашэньне аб ліквідацыі амбасады было прынятае яшчэ ў пачатку чэрвеня. Тады амбасадар Іраку ў Беларусі пакінуў нашую краіну і вярнуўся на радзіму. У Менску засталіся толькі некалькі чалавек, якія заняліся продажам маёмасьці. На дадзены час яна практычна прададзена.
Акрамя Беларусі стратэгічнага інтарэсу для Іраку больш не прадстаўляе Ўкраіна, Азэрбайджан і Армэнія. У гэтых краінах таксама ліквідуюцца ўсе ірацкія дыппрадстаўніцтвы. Разам з тым застаецца функцыянаваць амабасада Іраку ў Расеі, таму прадстаўнікі ірацкай дыяспары ў Беларусі, Украіне, Азэрбайджане і Армэніі ў выпадку патрэбы могуць зьвярнуцца туды.
Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Савіных адмовіўся камэнтаваць сытуацыю, толькі сказаў, што МЗС атрымаў ад прадстаўнікоў Іраку афіцыйную ноту аб намерах ліквідаваць амбасаду, якую прыняў да ведама, і ня больш за тое.
Зрэшты, на думку экспэртаў-міжнароднікаў, нягледзячы на ліквідацыю амабасады Іраку ў Беларусі, пакуль рана казаць, што мы губляем нейкія пазыцыі ў гэтай краіне. Сытуацыя стане яснай толькі тады, калі ў Іраку будзе абраны законны ўрад, адзначаюць экспэрты.