Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вы яшчэ ня ўдзельнічалі ў здымках праграмы ОНТ “Выбор”? Не хвалюйцеся. Гэта значна прасьцей, чым падаецца. І, на мой погляд, вашыя памкненьні годныя лепшага прымяненьня.
Пагаршэньню эканамічнага становішча ў дыктатарскай Беларусі няма канца. Казламі адпушчэньня за гэта прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка мае звычку рабіць сваіх падначаленых з ураду. Сам ён трымае курс на трэці прэзыдэнцкі тэрмін. Для гэтага ён зьбіраецца з дапамогай рэфэрэндуму ўнесьці зьмены ў канстытуцыю.
7 жніўня правядзеньне рамонтных прац у будынку ліквідаванага Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю забясьпечвалі супрацоўнікі АМАП. Раніцай учорашняга дня прайшоў сход бацькоў ліцэістаў, у час якога будаўнікі спрабавалі пачаць рамонт будынку ліцэю. Аднак гэтую спробу спынілі абаронцы ліцэю, якія выступаюць супраць ліквідацыі ўнікальнай беларускай навучальнай установы.
Звычайна ніхто за працоўнымі буднямі народных абраньнікаў ня сочыць. Тым больш летам, калі няма ніякай сэсіі. Зь ліпеня па кастрычнік дэпутаты сустракаюцца з выбаршчыкамі, вывучаюць новыя законапраекты. Але ў гэты раз прагульшчыка вылічылі па паведамленьнях у прэсе і вырашылі пакараць. Мала таго, што ў ліпені лідэр групы “Рэспубліка” паехаў на сэсію ПА АБСЭ асобна ад афіцыйнай дэлегацыі, дык яшчэ зьмяшаў усе карты. Пасьля таго, як у першы дзень сэсіі пайшлі размовы аб магчымай рэзкай рэзалюцыі па Беларусі, афіцыйная дэлегацыя дэманстратыўна выляцела ў Менск. “Калі б нашая дэлегацыя засталася, -- распавёў дэпутат “Комсомолке”, - можна было б дабіцца адмены рэзалюцыі. Заставалася яшчэ чатыры дні працы!” Сяргей Скрабец застаўся, як ён кажа, “абараняць гонар парлямэнту” ў Эўропе.
Аляксандар Лукашэнка зрабіў 6 жніўня шэраг кадравых зьняцьцяў і прызначэньняў. Як і чакалася раней, сваю пасаду пакінуў Міхаіл Падгайны, ужо экс-міністар па інфармацыі. Таксама сваю пасаду пакінуў і міністар адукацыі Пётар Брыгадзін. Міністрам інфармацыі прызначаны Ўладзімер Русакевіч, які быў да гэтага Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Беларусі ў Кітаі. А міністрам адукацыі -- рэктар Магілёўскага ўнівэрсытэту.
Аляксандар Лукашэнка нясе асабістую адказнасьць за закрыцьцё адзінага ў краіне Беларускага ліцэю. Менавіта гэта выцякае зь яго камэнтару да прызначэньня новага міністра адукацыі Радзькова. Лукашэнка заявіў літаральна наступнае: “Образование - это та сфера, которая дает духовную, интеллектуальную жизнь человеку. Поэтому здесь не то место, где оппозиция будет вить гнезда”. Перад новым міністрам адукацыі Лукашэнка паставіў тры асноўныя задачы – сабраць усе арганізацыі адукацыі незалежна ад ведамственнай падпарадкаванасьці ў стройную сыстэму, падабраць кваліфікаваныя кадры, а таксама прааналізаваць ход рэформы ў сфэры адукацыі і даць ёй ацэнку.
Пры далейшым існаваньні ў Беларусі, Украіне і Малдове “неразьвітых” дэмакратыяў, якія няздольныя забясьпечыць эканамічнае разьвіцьцё, цяжка думаць аб уступленьні гэтых краінаў у ЭЗ. Такую заяву зрабіў дырэктар дасьледніцкага Нямецкага таварыства замежнай палітыкі прафэсар Эбэрхард Зандшнайдэр на сустрэчы Зьвязу маладых экспэртаў па праблемах Усходняй Эўропы, якая адбылася ўчора ў Бэрліне.
Абавязковая ідэалягічная асьвета ад пачатку восені, наяўнасьць толькі аднаго званьня “прэзыдэнт” на ўсю краіну — гэтым ды іншым навацыям у палітычным, эканамічным і сацыяльным жыцьці Беларусі прысьвечаны шэраг публікацыяў у нямецкамоўным друку. Адна зь іх, “Беларусь і яе адзіны на ўсю краіну прэзыдэнт”, зьмешчаная ва ўплывовым выданьні “Frankfurter Allgemeine Zeitung”.
Страйкам прадпрымальнікаў, якім кіруе Валеры Леванеўскі, абвесьціў аб падрыхтоўцы і правядзеньні масавых палітычных акцыяў пратэсту. Падставаю для абвяшчэньня акцыяў стала чарговае ўвядзеньне новага штомесячнага абавязковага падатку (пабораў) для прадпрымальнікаў ў выглядзе абавязковага сацыяльнага страхаваньня ў памеры фактычна 36 адсоткаў ад прыбытку. Прычым падатак будзе спаганяцца незалежна ад таго, колькі дзён працуе індывідуальны прадпрымальнік у месяц, колькі ў яго дзяцей і колькі ў яго гадоў працоўнага стажу. Нават калі ён не працуе, ці працуе адзін дзень у месяц, ці не атрымаў прыбытку - ён будзе абавязаны плаціць мінімальна 36% ад пражытачнага мінімуму штомесяц (сёньня каля 19 дал ЗША), з пасьлядоўным пераразьлікам гэтай сумы пабораў у бок павелічэньня.
Теле-еле-видение 10:47, 07/08/2003, Янка Грыль, «Белорусская газета»
Што аб’ядноўвае беларусаў у нацыянальную супольнасьць? Доўгацярпеньне і разважлівасьць, пра якія мы цьвердзім ужо другое дзесяцігодзьдзе? Памяць аб ВКЛ, БНР і бітве пад Воршай, як наіўна мяркуе нацыянальная інтэлігенцыя? Nostalgie па савецкасьці, як не менш наіўна думаюць вяшчальнікі дзяржаўнай ідэалёгіі? Не, не і яшчэ раз не. Адзін з структураўтваральных прынцыпаў беларускай нацыі – нелюбоў да нацыянальнага ТБ. Лічыцца, што глядзець яго непрэстыжна, несучасна, неразумна і безсэнсоўна.
Для пачатку перафразуем Ільіча: «Важнейшим из искусств для нас является телевидение». Менавіта яно фармуе пэўны ракурс сьветапогляду, выхоўвае свой падыход да рэчаў. Жадаем мы таго ці не, любая тэлепраграма ажыцьцяўляе своеасаблівы сэанс калектыўнага гіпнозу, ствараючы, у параўнаньні з друкаваным тэкстам, значна большую інфармацыйную залежнасьць. Яе нельга перачытаць, а значыць – яшчэ раз прадумаць, уважліва ўглядзецца ці ўслухацца ў інфармацыйны паток. Мы можам выбіраць канал, але ня хуткасьць і форму паведамленьня, ня можам рэгуляваць тэмп падачы інфармацыі, ня можам нават спыніць паток тэлевобразаў і супаставіць іх з фактамі.
Начальнік упраўленьня інфармацыі й грамадзкіх сувязяў Міністэрства ўнутраных справаў падпалкоўнік Дзьмітры Партон напісаў рапарт аб сыходзе і дэмабілізаваўся з органаў унутраных справаў (дарэчы, днямі Дьмітры Якаўлевіч адзначыў дваццацігодзьдзе сваёй службы). Паводле нашай інфармацыі міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў падпісаў рапарт без папярэдняга запрашэньня свайго прэс-сакратара на размову.
Дзеяньні старэйшага лейтынанта Юрыя Маргая адносна сябра АГП Алены Залескай былі прызнаныя няправільнымі. У час правядзеньня фестывалю «Славянский базар» галава віцебскай арганізацыі АГП 70-гадовая Алена Залеская распаўсюджвала на адкрыцьці прэс-цэнтра ўлёткі з запрашэньнем на акцыю “Хочам ведаць праўду”. “Я нічога не парушала, -- сказала Алена Залеская. – Але тут зьявіўся міліцыянт, схапіў мяне за рукі і пацягнуў. У мяне на руках зьявіліся сінюкі. Я была абураная, падала заяву аб парушэньні маіх правоў у пракуратуру. Была праведзеная службовая праверка. У мінулы аўторок да мяне дадому прыйшоў намесьнік начальніка Кастрычніцкага РАУС Мікалай Кузьмінчук і сам віноўнік. Юры Маргай сказаў мне: “Я ня меў рацыі”. Мяне гэтыя словы задаволілі. Хачу яшчэ дадаць, што нашая віцебская міліцыя на ацыях, якія праводзіць АГП, паводзіць сябе карэктна”.
Якія ў іх вочы... 10:39, 07/08/2003, Кастусь Палявы, г.Мазыр, «Народная воля»
Апошняй капляй, якая вымусіла мяне напісаць гэты ліст, сталі кадры, пабачаныя днямі па тэлевізіі. За сталом сядзела нямала асобаў мужчынскага полу і над імі ўзвышалася велічная фігура Вялікага, Наймудрага, Найдобрага, ніколі несьпячага, Сонцападобнага, які упэўненым, без каплі сумневу, тонам пра штосьці казаў, да чагосьці заклікаў. Спадзяюся, чытачы здагадаліся, пра каго ідзе гаворка. Але я, зрэшты, хачу сказаць пра іншае. Мяне ўразіў ня ён, а тыя, хто сядзеў побач. Мяне ўразілі іх твары, асабліва вочы. Якая ў іх адданасьць, якая мілата, якое рабалепства і поўная адсутнасьць сваёй думкі, сваёй, нават самай маленькай. Колькі я не ўглядаўся ў гэтыя вочы, я так і не пабачыў ў іх ні адной жывой думкі, ні аднаго бляску і падавалася, што калі б той, на якога глядзелі гэтыя вочы, кінуў іх уладальнікам любую непрыстойную прапанову – яна была б выкананая ажно перад тэлекамэрамі. І я задумаўся: калі, якая інфэкцыя змагла зламіць Асобу? Як выводзіцца такая парода людзей, якія ўмеюць так лісьліва глядзець у рот свайму гаспадару?
Днямі прызначаны новы расейскі амбасадар у Туркмэніі. Ім стаў Андрэй Малачкоў, які выконваў апошнія паўтара года забавязкі часовага даверчага ў справах Расеі ў Ашхабадзе. Пад яго кіраўніцтвам расейская амбасада зрабіла ўсё магчымае для таго, каб ухіліцца ад вырашэньня праблемаў расейцаў у Туркмэніі. (Пра гэта “НГ” пісала ў артыкуле “Тайныя агенты Туркмэнбашы” 4 чэрвеня). У мінулы панядзелак Малачкоў уручыў даверчыя граматы прэзыдэнту рэспублікі Сапармурату Ніязаву. Ён стаў трэцім па разьліку амбасадарам Расеі ў Туркмэніі з моманту ўсталяваньня дыпляматычных зносінаў паміж дзьвюма краінамі.
Праца беларускага прадстаўніцтва амэрыканскае Рады па міжнародных дасьледаваньнях і абменах (IREX) спыняецца ў нашай краіне зь сёньняшняга дня. Такое рашэньне было прынятае беларускімі ўладамі некалькі месяцаў таму. Перад закрыцьцём арганізацыя, якая займалася падтрымкаю незалежнай прэсы і іншых элементаў грамадзянскай супольнасьці, была абвінавачаная ў стварэньні на тэрыторыі Беларусі шпіёнскай выведнай сеткі. Сёньня Менск пакідае амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак, у якога сышоў тэрмін паўнамоцтваў.
Вядомы беларускі эколяг, кіраўнік грамадзкай ініцыятывы “Terra-канвэнцыя” Валеры Дранчук выказвае закляпочанасьць у сувязі з замоўчваньнем вынікаў наведваньня нацыянальнага парку “Белавежская пушча” дзяржаўнай камісіяй. У інтэрвію БелаПАН эколяг нагадаў, што 29-30 ліпеня па зваротах жыхароў вёскі Каменюкі Каменецкага раёну Берасьцейскай вобласьці Белавежскую пушчу наведала камісія, якую ачольвала дэпутат “палаты прадстаўнікоў” Марыя Худая. Хаця Валеры Дранчук ня быў уключаны ў склад камісіі, аднак са згоды Худой суправаджаў яе ў якасьці назіральніка.
МГК "Итера" падала заяўку на ўдзел у конкурсе на прыватызацыю нафтахімічных прадпрыемстваў Беларусі. Нядаўна кіраўніцтва кампаніі заявіла аб намеры стварыць нафтагазахімічную кампанію, якая зоймецца праектамі па перапрацоўцы газа і кандэнсату. "Итере" ўжо належыць 50% акцыяў беларускага прадпрыемства "Белпак". Зараз "Итера" зацікаўленая ў набытку гарадзенскага прадпрыемства "Азот", "Нафтану" і "Паламіру".
Трыццаціадсоткавае падвышэньне з 1 ліпеня тарыфаў на некаторыя віды камунальных паслуг можа справакаваць выбух неплаты у жыльлёва-камунальнай сфэры. З пачатку году амаль 190 тысячаў сем’яў атрымалі безнаяўныя жыльлёвыя субсідыі для аплаты жыльлёва-камунальных паслугаў, што ў шэсьць разоў болей за аналягічны леташні паказчык. Пры гэтым агульная сума пададзенай дзяржпадтрымкі склала 3,7 млрд. BYR, а сярэдні памер субсідыі з разьліку на адну сям’ю наблізіўся да 20 тыс. BYR. (Нагадаем, што права на атрыманьне безнаяўных жыльлёвых сыбсідыяў маюць грамадзяне, у якіх сума камунальных плацяжоў пераўзыходзіць 25% супольнага даходу сям’і.)
Кіраўнікі расейскага і беларускага цэнтрабанкаў дамовіліся, хто і як можа эмітаваць патэнцыйна аб’яднаны рубель. Сяргей Ігнацьеў і Пётар Пракаповіч падпісаліся пад тым, што ў аб’яднанай дзяржавы фактычна будзе два эмісійныя цэнтры, але і ЦБ Расеі, і Нацыянальны банк Беларусі могуць выпускаць рублі прапарцыйна аб’ёму ВУП сваёй часткі саюзу. Гэта “маленькая перамога” Беларусі і “крок назад” для Расеі.
Новыя пошліны на імпартуемыя аўтамабілі здымаюць з аўтааматара апошнія штаны. Прайшлі тыя сьветлыя, добрыя часы, калі ў незалежнай Беларусі (яшчэ ў дапрэзыдэнцкі пэрыяд) за ўвезеную “іншамарку” трэба было заплаціць вельмі сымбалічную суму -- каля 10-20 даляраў і катацца сабе на здароўе. У тыя часы за васьмі-дзесяцігадовыя аўтамабілі кошты ў 800-1000 даляраў былі рэальнымі. Новая мятла мяце па-новаму. Спачатку ў клопаце аб даходах дзяржавы (а зусім не аўтааматараў-грамадзянаў) чыноўнікі наблізілі мытныя пошліны ў некаторых выпадках да кошту самаго аўтамабілю. Сёньня зьявіўся новы ўяўны клопат -- абмежаваць увоз на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь “металалому”. Чаму ўяўны? Паспрабуем разабрацца...
Менскія гісторыкі папрасілі ў маскоўскага ўраду... лесьвічны пралёт гатэлю “Москва”, зь якога ў 1942 годзе ўпаў вядомы беларускі пісьменьнік Янка Купала. А таксама парэнчы і шырокую перакладзіну гістарычнай лесьвіцы, на якой гэта адбылося. Сьмерць Купалы да гэтага часу ахутаная таямніцай, у Беларусі разьлічваюць з дапамогай гэтых дэталяў даказаць вэрсію аб магчымым забойстве пісьменьніка.
Канцэрн «Белнафтахім» сваім загадам ад 5 жніўня 2003 году №403 зацьвердзіў новыя аптовыя і розьнічныя кошты на нафтапрадукты. У адпаведнасьці з загадам канцэрну, кошты на нафтапрадукты падвысіліся на 5 адсоткаў. Зараз кошт 1 літра паліва на аўтазаправачных станцыях, якія ўваходзяць у склад канцэрну (з улікам падаткаў) складзе: бензіну 76-га - 860 рублёў за літр, 92-га - 1070 рублёў, 95-га - 1230 рублёў і дызельнага паліва - 835 рублёў.