Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Недаразьвітым дэмакратыям ня месца ў ЭЗ
10:51, 07/08/2003

Пры далейшым існаваньні ў Беларусі, Украіне і Малдове “неразьвітых” дэмакратыяў, якія няздольныя забясьпечыць эканамічнае разьвіцьцё, цяжка думаць аб уступленьні гэтых краінаў у ЭЗ. Такую заяву зрабіў дырэктар дасьледніцкага Нямецкага таварыства замежнай палітыкі прафэсар Эбэрхард Зандшнайдэр на сустрэчы Зьвязу маладых экспэртаў па праблемах Усходняй Эўропы, якая адбылася ўчора ў Бэрліне.

Як паведамляе “Нямецкая хваля”, прафэсар лічыць, што пытаньне, дзе заканчваюцца межы Эўрапэйскага зьвязу, залежыць ад унутрыпалітычнай сытуацыі ў краінах-суседзях ЭЗ. На яго думку, пры далейшым існаваньні ў Беларусі, Украіне і Малдове “неразьвітых” дэмакратыяў, якія няздольныя забясьпечыць эканамічнае разьвіцьцё, цяжка думаць аб уступленьні гэтых краінаў у ЭЗ. І нават калі гэтым былым савецкім рэспублікам хутка ўдасца дасягнуць пазытыўных зрухаў, то іх можна будзе разглядаць як кандытатаў на ўступленьне ў ЭЗ не раней, чым праз 10 гадоў, лічыць Зандшнайдэр.


Як адзначыў экспэрт, на дадзены час паміж краінамі-чальцамі ЭЗ працягваецца дыскусія аб межах пашырэньня Эўразьвязу. Статус асаблівых суседзяў ЭЗ Украіны, Малдовы і Ўкраіны зьяўляецца нічым іншым як працягам традыцыйна багатага інструмэнтару супрацоўніцтва Эўрапэйскага зьвязу з суседнімі рэгіёнамі, лічыць дырэктар інстытута нямецкага таварыства замежнай палітыкі. У інтарэсах ЭЗ, каб межы новых краінаў-чальцоў не кантактавалі зь нестабільнымі рэгіёнамі. Як кажа Зандшнайдэр: “Адна з задачаў заключаецца ў тым, каб краіны на ўсходзе ЭЗ былі стабільнымі, каб дэстабілізуючы фактар не трапляў у ЭЗ”, перадае УНИАН.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: