Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



IREX закрываюць, амбасадар зьяжджае
10:36, 07/08/2003

Праца беларускага прадстаўніцтва амэрыканскае Рады па міжнародных дасьледаваньнях і абменах (IREX) спыняецца ў нашай краіне зь сёньняшняга дня. Такое рашэньне было прынятае беларускімі ўладамі некалькі месяцаў таму. Перад закрыцьцём арганізацыя, якая займалася падтрымкаю незалежнай прэсы і іншых элементаў грамадзянскай супольнасьці, была абвінавачаная ў стварэньні на тэрыторыі Беларусі шпіёнскай выведнай сеткі. Сёньня Менск пакідае амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак, у якога сышоў тэрмін паўнамоцтваў.

Як паведамляе Радыё Свабода, супрацоўнікі менскага прадстаўніцтва IREX працавалі па 12 гадзінаў у дзень, завяршаючы свае праекты і рыхтуючыся за закрыцьця офісу з 7 жніўня. Паралельна прадстаўніцтва IREX, якому Міністэрства замежных справаў дала палітычна матываваную адмову ў падаўжэньні рэгістрацыі, працягвае абскарджваць дзеяньні ўлады ў судовым парадку.



Кіраўнік менскага прадстаўніцтва IREX Боб Артэга пацьвердзіў, што яго офіс рыхтуецца да закрыцьця -- у адпаведнасьці з патрабаваньнямі МЗС РБ.

Ірына Аўчыньнікава, юрыст арганізацыі, кажа, што, нягледзячы на тое, што пададзеныя скаргі ў Вышэйшы Гаспадарчы Суд, арганізацыя спыняе сваю дзейнасьць ў Беларусі: “Мы сваю дзейнасьць з 7-га жніўня цалкам зварочваем, мы ня маем права нічога тут рабіць, акрамя як падрыхтоўкі да здачы дакумэнтаў у архіў. Так што мы ня будзем парушаць гэты парадак, не жадаем, каб да арганізацыі прымянялі якія-небудзь санкцыі”.


На фота калектыў IREX, фота IREX/Promedia

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: