Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Будынак Ліцэю рамантавалі рабочыя і АМАП
11:47, 07/08/2003, Алёна Андреева

7 жніўня правядзеньне рамонтных прац у будынку ліквідаванага Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю забясьпечвалі супрацоўнікі АМАП. Раніцай учорашняга дня прайшоў сход бацькоў ліцэістаў, у час якога будаўнікі спрабавалі пачаць рамонт будынку ліцэю. Аднак гэтую спробу спынілі абаронцы ліцэю, якія выступаюць супраць ліквідацыі ўнікальнай беларускай навучальнай установы.

Будаўнікі адправіліся ў гарадзкое Ўпраўленьне агульнай сярэдняй адукацыі, якое зьяўляецца заказчыкам рамонту. Вярнуліся яны толькі к двум гадзінам дня з начальнікам аддзелу грамадзкай бясьпекі гарадзкога ўпраўленьня ўнутраных справаў Менгарвыканкаму Вараб’ёвым. Ён заявіў, што ў дзеяньнях абаронцаў ліцэю бачыць дробнае хуліганства, пагражаў прыцягненьнем прысутных настаўнікаў, ліцэістаў і іх бацькоў, а таксама прадстаўнікоў грамадзкасьці паводле арт.156 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях.

Пасьля перамоваў грамадзкасьці і супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, у 15.10 зьявілася каля 20 супрацоўнікаў АМАПу. Яны адсунулі людзей ад месца, на якім плянуецца праводзіць рамонтныя працы. Тэрыторыю ліцэю ачапілі прадстаўнікі міліцыі. Людзей з тэрыторыі выпускалі, але назад трапіць ужо ніхто ня мог.

Каля 16 гадзінаў зьявіўся прадстаўнік камітэту адукацыі Галоўнага ўпраўленьня агульнай сярэдняй адукацыі Менгарвыканкаму Воранаў. Ён заявіў, што сытуацыя можа быць урэгуляваная толькі ў рамках пастановы Савету міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня сёлетнега году, якой ліцэй і быў ліквідаваны. Ён настойвае на тым, каб у будынку па Кірава,21 пачаліся рамонтныя працы, а вучні ліцэю былі расфармаваныя па іншых навучальных установах.

Канструктыўнага дыялёгу паміж абаронцамі ліцэю і яго ліквідатарамі пакуль няма – бакі стаяць на ўзаемавыключальных пазыцыях. Ліцэісты жадаюць навучацца ў гэтым ліцэі, а чыноўнікі кажуць, што гэтага ліцэю ўжо няма. Тым часам рабочыя ўжо распачалі ўзьводзіць рамонтныя рыштаваньні ля будынку ліцэю.

За дзьве гадзіны перамоваў аб вырашэньні сытуацыі такім шляхам, які б задаволіў і бацькоў ліцэістаў і Міністэрства адукацыі, кампраміс ня знойдзены.

Сёньня, 7 жніўня, будынак ліцэю ачэплены супрацоўнікамі міліцыі і АМАПу. Абаронцы ліцэю стаяць на вуліцы Кірава ў чаканьні будаўнікоў.

ddddd

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: