Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Страйкам прадпрымальнікаў аб’явіў пра масавыя акцыі пратэсту 10:49, 07/08/2003, Прэс-служба Страйкаму прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь
Страйкам прадпрымальнікаў, якім кіруе Валеры Леванеўскі, абвесьціў аб падрыхтоўцы і правядзеньні масавых палітычных акцыяў пратэсту. Падставаю для абвяшчэньня акцыяў стала чарговае ўвядзеньне новага штомесячнага абавязковага падатку (пабораў) для прадпрымальнікаў ў выглядзе абавязковага сацыяльнага страхаваньня ў памеры фактычна 36 адсоткаў ад прыбытку. Прычым падатак будзе спаганяцца незалежна ад таго, колькі дзён працуе індывідуальны прадпрымальнік у месяц, колькі ў яго дзяцей і колькі ў яго гадоў працоўнага стажу. Нават калі ён не працуе, ці працуе адзін дзень у месяц, ці не атрымаў прыбытку - ён будзе абавязаны плаціць мінімальна 36% ад пражытачнага мінімуму штомесяц (сёньня каля 19 дал ЗША), з пасьлядоўным пераразьлікам гэтай сумы пабораў у бок павелічэньня.
У выпадку няўплаты прадпрымальнікам дадзеных пабораў, яны, паборы, будуць спаганяцца ў судовым парадку, з налічэньнем фінансавых санкцыяў у такім самым памеры, штрафу й пені.
Ужо многім прадпрамальнікам, якія сталі на ўлік у аддзел па сацыяльным страхаваньні, налічылі вялізныя штрафы ад 400.000 рублёў і вышэй. Прычым гэтыя санкцыі неканчатковыя. Пасьля падачы дэклярацыяў санкцыі будуць павялічаныя ў 2–100 разоў.
Асаблівасьць цяперашніх акцыяў пратэсту заключаецца ў тым, што асноўным патрабаваньнем прадпрымальнікаў будзе адстаўка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі, як асноўнага ініцыятара эканамічнага генацыду супраць грамадзянаў Рэспублікі Беларусь і іх дзяцей, эканамічнага генацыду супраць прадпрымальнікаў, і як асноўнай перашкоды разьвіцьцю дробнага й сярэдняга бізнэсу ў Рэспубліцы Беларусь, які наносіць шкоду грамадзянам і нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.
Заўвага: Падаткавае заканадаўства ў Рэспубліцы Беларусь уладкаванае так, што прадпрымальнік забавязаны валавы даход і чысты прыбытак указваць аднолькавымі. Інакш прадпрымальніка чакаюць вялізныя фінансавыя санкцыі, арышт асабістай маёмасьці, крымінальная адказнасьць, арышт і зьбядненьне.