Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 89 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Ірына Красоўская: У глыбіні душы я спадзяюся на цуд
13:41, 08/08/2003

Днямі я згадзілася даць інтэрвію газэце "Наша Ніва", спадзяючыся яшчэ раз узьняць тэму выкрадзеных у Беларусі вядомых людзей. На жаль, замест узгодненага з карэспандэнткай гэтай газэты інтэрвію, чамусьці зьявіўся тэкст, дазвол на публікацыю якога я не давала. Лічу, што праблема журналісцкай этыкі павінна стаяць на першым месцы пры стварэньні любой публікацыі і нельга дазволіць яе парушаць ні дзяржаўным, ні незалежным выданьням. Таму я, Ірына Красоўская, прашу апублікаваць маё поўнае інтэрвію, якое павінна было выйсьці ў газеце "Наша Ніва".

 ПАЛIТЫКА 

Беларуская прапаганда знайшла сваю нішу ў барацьбе з расейскімі мэдыямі
14:56, 08/08/2003, Уладзімер Глод, www.ucpb.info

Праграма “Панарама” – вячэрняя праграма навінаў Беларускай тэлевізіі ў мінулую нядзелю (3 жніўня ) была цалкам прысьвечаная аднаму чалавеку. У прынцыпе гэта не невядома якая навіна, “Панарама” стала абслугоўвае гэтага чалавека – прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку. Навіною стала іншае – праграма ад першага і да апошняга кадра й слова была пабудаваная на параўнаньні двух прэзыдэнтаў – беларускага й расейскага.

Павал Селін перакананы, што НТВ няма за што выбачацца перад беларускімі ўладамі
14:51, 08/08/2003, Валер Каліноўскі, «Радыё Свабода»

Сёньня апошні дзень тэрміну, адведзенага на закрыцьцё прадстаўніцтва расейскай тэлекампаніі НТВ ў Беларусі. Рашэньне аб ліквідацыі карпункта прыняў урад Беларусі месяц таму, аднак кіраўніцтва кампаніі дагэтуль ня выдала загад на ліквідацыю свайго менскага прадстаўніцтва, спадзяючыся дамовіцца зь беларускімі ўладамі. Аднак падрыхтоўка да скасаваньня ранейшага рашэньня ўраду наконт карпункта НТВ замарудзілася пасьля таго, як Лукашэнка зноў вярнуўся да гэтай тэмы на прэс-канфэрэнцыі з удзелам рэгіянальных журналістаў з Расеі:

Козак заклікаў да стварэньня ўрадава-апазыцыйнай кааліцыі
14:18, 08/08/2003

Экс-амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак перад сваім ад`ездам раздаў шматлікія інтэрвію беларускай прэсе. У адным зь іх ён заклікаў да стварэньня ў Беларусі ўрадава-апазыцыйнай кааліцыі.

Улады не абмяркоўвалі сытуацыю зь ліцэем за круглым сталом
12:56, 08/08/2003

7 жніўня ў менскім Доме літаратара адбылося паседжаньне “круглага стала”, прысьвечанага сытуацыі вакол Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа. Гэтае мерапрыемства было арганізаванае газэтай “Народная воля”. Як адзначыў вядучы паседжаньня, галоўны рэдактар газэты Іосіф Сярэдзіч, на “круглы стол” не прыйшоў ні адзін з прадстаўнікоў дзяржаўных структураў, уключаючы парлямэнт, Міністэрства адукацыі й камітэт адукацыі Менгарвыканкаму.

Прыдворныя сьпікеры
12:56, 08/08/2003, Раман Якаўлескі, «СН плюс»

Рашучыя, імклівыя і нечаканыя кадравыя перастаноўкі -- адпрацаваны стыль кіраўніка Беларусі. Дастаткова згадаць раптоўную ператраску сілавікоў, калі адным махам былі зьмешчаныя старшыня КДБ і Генпракурор. Дый і нядаўнюю порку ўраду. Пасьля якой былі звольненыя прэм’ер і некаторыя іншыя чальцы. Да гэтага ж разраду падзеяў можна аднесьці і звальненьне Аляксандра Вайтовіча, афіцыйна названыя прычыны якога, многім падаюцца небясспрэчнымі.

ПРЭС-РЕЛІЗ: IREX закрывае прадстаўніцтва ў Беларусі
10:19, 08/08/2003

6 жніўня 2003 году, выконваючы рашэньне Міністэрства замежных справаў, Рада па міжнародных дасьледаваньнях і абменах IREX закрыла сваё прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Беларусь стала першай і адзінай краінай, якая адмовілася ад праграмаў IREX, накіраваных на пашырэньне акадэмічных і прафэсійных кантактаў, забесьпячэньне свабоднага доступу да Інтэрнэту, падтрымку сродкаў масавай інфармацыі. Ва ўсім сьвеце такія праграмы прыносяць карысьць усім слаям насельніцтва: студэнтам, навукоўцам, бізнэсоўцам і адмыслоўцам розных галінаў. Нягледзячы на праведзеную ў Беларусі кампанію хлусьні й прапаганды, накіраваную супраць IREX і іншых замежных праграмаў гуманітарнай і тэхнічнай дапамогі, мы верым, што беларусы, маючы доступ да незалежных крыніцаў інфармацыі, здолеюць адшукаць ісьціну і разабрацца ў сытуацыі.

Новая старая ідэалёгія
10:17, 08/08/2003, Вольга Мазаева, «Независимая газета»

Днямі Аляксандар Лукашэнка адправіў у адстаўку двух міністраў -- міністра адукацыі Пяра Брыгадзіна і міністра інфармацыі Міхаіла Падгайнага. На іх месца прызначаныя землякі прэзыдэнта, якія паходзяць з Магілёўскай вобласьці, які ён, па яго ўласным прызнаньні, ведае "если не с детства, то с юности". Экспэрты наўпрост зьвязваюць кадравыя перамены з пачаткам ідэалягізацыі беларускага грамадзтва -- у новых рэаліях адукацыя і інфармацыйная прастора павінны дакладна й складна абслугоўваць інтарэсы ўлады. "НГ" ужо пісала, што рашэньнем прэзыдэнта Лукашэнкі ў Менску адроджаны інстытут “палітрукоў”.

БНФ – супраць расейскіх ваенных базаў у Беларусі
10:17, 08/08/2003

З 1 па 7 жніўня актывісты Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ правялі акцыю пратэсту супраць разьмяшчэньня на терыторыі Беларусі расейскіх ваенных баз. Як паведаміў БелаПАН намесьнік старшыні Менскай абласной арганізацыі партыі Юрась Зенковіч, тыдзень каля 40 маладых актывістаў БНФ абыходзілі вёскі, якія знаходзяцца вакол разьмешчанага пад Вілейкай (Менская вобласьць) аб’екта сыстэмы сувязі Ваенна-марскога флёту Расеі. У час сустрэч зь мясцовымі жыхарамі чальцы Партыі БНФ тлумачылі ім, наколькі шкоднае для здароўя разьмяшчэньне такога ваеннага аб’екту ля іх дамоў, а такама распавядалі чаму Партыя БНФ у прынцыпе выступае супраць разьмяшчэньня замежных войскаў у Беларусі. Паводле Ю.Зенковіча, акцыя прайшла спакойна, ніякіх перашкодаў для агітатараў мясцовыя ўлады не стваралі.

У Беларусі ліквідаваны прафсаюз авіядыспэтчараў
10:14, 08/08/2003, Эхо Москвы

Ліквідаваць прафсаюз авіядыспэтчараў - такое рашэньне прыняў Вярхоўны суд Беларусі. Прэзыдэнт прафсаюзу Юры Мігуцкі паведаміў, што суд матываваў гэтае рашэньне недастатковай колькасьцю прафсаюзу. Мігуцкі дадаў, што ў часе праверкі ў многіх раёнах Беларусі былі апытаныя менш за палову авіядыспэтчараў, астатніх у гэты момант проста не было на працоўным месцы.

Мы жывем у Краіне Саветаў ці ў Беларусі гэта?
10:14, 08/08/2003, Раіса Мурашкіна, «КП в Беларуси»

Збор макулатуры, курс ідэалёгіі, станцыя мэтро “Плошча Леніна”, “трудадні”, “челавекадні” - не прывіды далёкага мінулага, а реаліі сёньняшняга дня.

«Справа Гангадзэ»: таемнае стала відавочным
10:13, 08/08/2003, ForUm

У чацьвер стала вядома пра сэнсацыйны паварот у расьсьледаваньні забойства ўкраінскага журналіста Георгія Гангадзэ. Апублікаваныя дадзеныя ў перадсьмяротным лісьце аднаго з галоўных фігурантаў гэтай крымінальнай справы. У дакумэнце пазначаныя імёны канкрэтных выканаўцаў і заказчыкаў гэтага, а таксама іншых злачынстваў: сярод іх – высокапастаўленыя супрацоўнікі сілавых структураў Украіны і вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы.

Кітай блякіруе дзясятую частку інтэрнэту
10:09, 08/08/2003, www.compulenta.ru

Амэрыканскія дасьледчыкі зь Беркманаўскага цэнтру пры Гарвардзкім ўнівэрсытэце паведамілі пра тое, што кітайскія ўлады блякіруюць доступ для 45 мільёнаў карыстальнікаў да дзясятай часткі ўсіх рэсурсаў інтэрнэту. Дасьледчыкі вынайшлі, што доступ да сайтаў зь верхняй дзясяткі, якія ўтрымліваюць асноўныя словы "Тыбет", "Тайвань", "Кітай" і "раўнапраўе", быў закрыты на ўсе 100%. Вялікая колькасьць іншых старонак, якія ўтрымліваюць такія асноўныя словы як "свабода", "дэмакратыя" і "ВІЧ", таксама недаступныя для кітайскіх карыстальнікаў.

Любіш Аліева-бацьку, палюбіш і яго сына?
10:07, 08/08/2003, «The Wall Street Journal»

У Азэрбайджане даўно ўжо ўсё гатова для стварэньня яшчэ адной мусульманскай дынастыі - і першай у постсавецкую эпоху. Але замест выказваньня закляпочанасьці (і калі гэта пераходы ўлады ад бацькі да сына абвяшчалі росквіт дэмакратычных свабодаў у мусульманскім сьвеце ў апошні час?) былі заўважныя амаль адчувальныя прызнакі палягчэньня пры навіне аб тым, што Ільхам Аліеў на гэтым тыдні стаў другім у краіне ўладаром. Сп.Аліеў – адзіны сын хворага дыктатара Азэрбайджану Гейдара Аліева, якога ўчора з ваеннага шпіталю Анкары пераправілі самалётам у клінічную лякарню Кліўленда, штат Агаё, для працягу лекаваньня сардэчнага захворваньня. Многія гады афіцыйныя прадстаўнікі Азэрбайджану не жадалі казаць на тэмы спадчынасьці ўлады і настойвалі на тым, што іх прэзыдэнт у добрым здароўі, нават пасьля таго, як ён схапіўся за грудзіну і страціў прытомнасьць у час выступу 21 красавіка с.г. Гэта ўзмацніла закляпочанасьць адносна палітычнай нестабільнасьці.

Пусьціць пад адхон
10:03, 08/08/2003, Сяргей Сацук, «БДГ / Новая газета»

У Вярхоўным судзе РБ завяршыліся слуханьні крымінальнай справы па абвінавачваньні былога начальніка Беларускай чыгункі сэнатара Віктара Рахманько і яшчэ чацьвярох яго “судзельнікаў” у зьдзясьненьні шэрагу службовых злачынстваў. Нягледзячы на тое, што ў час судовага сьледзтва, якое цягнулася амаль дзевяць месяцаў, прадстаўнікі пракуратуры некалькі разоў мянялі сваю пазыцыю, у спрэчках яны палічылі віну ўсіх пяці абвінавачаных даказанай і папрасілі суд асудзіць іх да дастаткова значных тэрмінаў зьняволеньня. Пракуратура просіць суд асудзіць Віктара Рахманько да 9 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Прысуд па гэтай справе можа быць вынесены ці сёньня ці цягам наступнага тыдня.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Ураджай зерня будзе меншым, чым чакалася
10:26, 08/08/2003, фота IREX/Promedia


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Закупачныя кошты на малако з 10 жніўня вырастуць напалову. Чарга па мяса
14:39, 08/08/2003, БДГ

Закупачныя кошты на малако з 10 жніўня павінны быць павялічаныя на 50 адсоткаў. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Беларусі сёньня на нарадзе, прысьвечанай ходу жніва. Як ні парадаксальна, пры гэтым кошты ў краме павінны застацца на ранейшым узроўні. Скарачэньне розьніцы паміж коштам закупкі і коштам у краме павінна быць кампэнсавана за кошт рабаваньня крамаў і перапрацоўшчыкаў – скарачэньня гандлёвай нацэнкі і прыбытку прадпрыемстваў перапрацоўкі. Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў першую чаргу за харчаваньне грошы павінны атрымоўваць сяляне. І даручыў Камітэту дзяржкантролю ўвесьці жорсткі кантроль за коштамі ў крамах. Кіраўнік дзяржавы таксама аддаў даручэньне прапрацаваць такі крок з закупачнымі коштамі на мяса.

Грэф сумняваецца ў двух эмісійных цэнтрах
14:39, 08/08/2003, РIА «Новости»

Герман Грэф сумняецца ў магчымасьці стварэньня двух эмісійных цэнтраў у “саюзнай дзяржаве” Расеі й Беларусі. Такую думку міністар эканамічнага разьвіцьця й гандлю Расеі выказаў у пятніцу журналістам у перапынку паседжаньня кабінэту міністраў. “Мне пра гэтае рашэньне невядома, таму складана яго камэнтаваць. Ня думаю, што такое рашэньне ёсьць”, -- сказаў Грэф.

У вёсцы Азярцы ўладамі разбураны помнік архітэктуры
14:37, 08/08/2003

У вёсцы Азярцы Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці мясцовыя ўлады разбурылі былы млын – помнік архітэктуры другой паловы ХІХ стагодзьдзя. Як паведаміў БелаПАН галоўны рэдактар газэты "Вольнае Глыбокае" краявед Уладзімер Скрабатун, млын уваходзіў у комплекс будынкаў маёнтку графа Аскеркі, пабудаванага ў стылі клясыцызму ў цэнтры вёскі. Паводле У.Скрабатуна, мясцовыя ўлады палічылі, што стары будынак немагчыма адрамантаваць і вырашылі пабудаваць на яго месцы касьцёл.

Агульная запазычанасьць па заробку– 13.400.000.000 рублёў
12:52, 08/08/2003

У Беларусі па стану на 31 ліпеня агульная запазычанасьць па заробку склала 13,4 млрд беларускіх рублёў /1,9 адсот. ад фонду заробку за аздін месяц/. Згодна дадзеным статыстыкі, найбольшая запазычанасьць была ў прамысловасьці - 8 млрд рублёў, ці 3 адсоткі ад месячнага фонду заробку ў галіне. У сельскай гаспадарцы пазыкі складаюць 3,3 млрд /4,8 %/, у будаўніцтве - 1,1 млрд /1,5 %/. У агуле па рэспубліцы запазычанасьць па заробку зьменшылася амаль у пяць разоў у параўнаньні з канцом чэрвеня сёлетнега году, паведаміла газэта "Звязда".

А.Лукашэнка: хлеб падаражэе ў тры разы
12:52, 08/08/2003, РІА «Новости»

У 2003 годзе Беларусь зможа пастаўляць зерне на экспарт, заявіў прызыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, калі праводзіў у пятніцу нараду з кіраўніцтвам краіны па пытаньні жніва-2003. "Думаю, у Беларусі будзе магчымасьць дапамагчы Ўкраіне і іншым краінам па пастаўцы хлеба, бо мы зможам нарыхтаваць жыта і іншых харчовых гатункаў зерневых болей, чым нам неабходна”, -- сказаў Лукашэнка.

На Віцебшчыне абвастраецца праблема беспрацоўя
12:51, 08/08/2003, БДГ

За сем месяцаў сёлетнега году ў Віцебскай вобласьці статус беспрацоўнага атрымалі больш за 23 тысячы чалавек, а запрасілі на працу прадпрыемствы і арганізацыі толькі 4 тысячы адмыслоўцаў. Дапамога па беспрацоўі павялічаная ў сярэднем да 22 тыс. рублёў, што ў 10 зь лішком разоў меней за сярэдні заробак. Колькасьць зваротаў у мясцовыя органы ўлады з просьбай аб аказаньні матэрыяльнай дапамогі павялічылася ў параўнаньні зь леташнім годам шматразова.

Дамоўленасьць аб эмісіі рубля – «прамежкавая»
10:32, 08/08/2003

Прамежкавымі назвалі ў Нацбанку Беларусі дамоўленасьці кіраўнікоў галоўных банкаў Расеі й Беларусі пра тое, што дзьве краіны могуць ажыцьцяўляць рублёвую эмісію прапарцыйна свайму аб’ёму ВУП у агульным аб’ёме “саюзнай дзяржавы”.

Транзіт утрымлівае беларускіх пасажыраў
10:31, 08/08/2003, Аляксандар Алейнік, «Белорусский рынок»

Беларуская чыгунка стала “спансуе” унутраныя перавозкі і зарабляе на транзітных. Страты ад унутрыбеларускіх перавозак, на долю якіх прыпадае 30% агульных аб’ёмаў, за першую палову 2003 г. складалі 140 млрд.бел. руб. Самымі прыбытковымі застаюцца транзітныя, доля якіх – 38%.

Паказчыкі не радуюць
10:30, 08/08/2003, Канстанцін Скуратовіч, «Белорусский рынок»

Паводле дадзеных Міністэрства ўнутраных справаў, у студзені-чэрвені 2003г. у Беларусі зарэгістравана 76.1 тыс. злачынстваў, што на 17,8 болей, чым год таму. На 10.000 насельніцтва за гэты пэрыяд зарэгістравана 77 злачынстваў, у тым ліку ў Віцебскай вобласьці – 88, у Магілёўскай –86.

За першае паўгодзьдзе прыцягнута ўсяго $510,5 млн. замежных інвэстыцыяў
10:30, 08/08/2003

Беларусь за першае паўгодзьдзе 2003 году прыцягнула $510,5 млн. замежных інвэстыцыяў, у тым ліку $282,1 млн. прамых інвэстыцыяў, паведамілі "Интерфаксу" ў Міністэрстве эканомікі.

«Итера» абвяргае свой ўдзел у конкурсе на прыватызацыю беларускай нафтахіміі
10:28, 08/08/2003

У Міжнароднай групе кампаніяў "Итера" абвяргаюць інфармацыю аб яе ўдзеле ў конкурсе на прыватызацыю нафтахімічных прадпрыемстваў Беларусі. Прэс-сакратар МДК "Итера" Яўген Астапаў паведаміў БелаПАН, што "Итера" не падавала ніякіх заявак на ўдзел у конкурсе, абвешчаны ўрадам Беларусі. Паведамленьні пра гэта Астапаў назваў неадпаведнымі рэчаіснасьці.

Раманцава ня будзе ў зборнай Беларусі
10:27, 08/08/2003

У чацьвер бюро выканкаму Беларускай фэдэрацыі футболу заслухала і абмеркавала прадстаўленую Анатолем Байдачным праграму і вылучыла яго ў якасьці адзінага кандыдата на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай. Як паведамляе "Прессбол", выканкаму фэдэрацыі, які адбудзецца ў пятніцу, будзе прапанавана зацьвердзіць кандыдатуру Байдачнага. Раней розныя расейскія СМІ паведамлялі пра ўжо практычна вырашанае пытаньне аб прызначэньні галоўным трэнерам зборнай Беларусі самага тытуляванага расейскага адмыслоўца -- Алега Раманцава.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: