Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
БНФ – супраць расейскіх ваенных базаў у Беларусі 10:17, 08/08/2003
З 1 па 7 жніўня актывісты Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ правялі акцыю пратэсту супраць разьмяшчэньня на терыторыі Беларусі расейскіх ваенных баз. Як паведаміў БелаПАН намесьнік старшыні Менскай абласной арганізацыі партыі Юрась Зенковіч, тыдзень каля 40 маладых актывістаў БНФ абыходзілі вёскі, якія знаходзяцца вакол разьмешчанага пад Вілейкай (Менская вобласьць) аб’екта сыстэмы сувязі Ваенна-марскога флёту Расеі. У час сустрэч зь мясцовымі жыхарамі чальцы Партыі БНФ тлумачылі ім, наколькі шкоднае для здароўя разьмяшчэньне такога ваеннага аб’екту ля іх дамоў, а такама распавядалі чаму Партыя БНФ у прынцыпе выступае супраць разьмяшчэньня замежных войскаў у Беларусі. Паводле Ю.Зенковіча, акцыя прайшла спакойна, ніякіх перашкодаў для агітатараў мясцовыя ўлады не стваралі.
Такія акцыі пратэсту, сказаў ён, Менская абласная арганізацыя Партыі БНФ зьбіраецца працягваць у наступны год.
У прыватнасьці, актывісты БНФ намерваюцца правесьці тлумачальную працу сярод жыхароў вёсак ля разьмешчанай пад Ганцавічамі (Берасьцейская вобласьць) расейскай радыёлякацыйнай станцыі далёкага выяўленьня сыстэмы папярэджаньня ракетнага нападу. Акрамя таго, у плянах абласной арганізацыі БНФ – правядзеньне акцыі пратэсту каля ваеннага аэрадрому ў Мачулішчах (Менскі раён), які, паводле Ю.Зенковіча, можа быць перададзены расейскім ваенным і стаць запасным аэрадромам для стратэгічных бамбардзірошчыкаў.