Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 89 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Новая старая ідэалёгія
10:17, 08/08/2003, Вольга Мазаева, «Независимая газета»

Днямі Аляксандар Лукашэнка адправіў у адстаўку двух міністраў -- міністра адукацыі Пяра Брыгадзіна і міністра інфармацыі Міхаіла Падгайнага. На іх месца прызначаныя землякі прэзыдэнта, якія паходзяць з Магілёўскай вобласьці, які ён, па яго ўласным прызнаньні, ведае "если не с детства, то с юности". Экспэрты наўпрост зьвязваюць кадравыя перамены з пачаткам ідэалягізацыі беларускага грамадзтва -- у новых рэаліях адукацыя і інфармацыйная прастора павінны дакладна й складна абслугоўваць інтарэсы ўлады. "НГ" ужо пісала, што рашэньнем прэзыдэнта Лукашэнкі ў Менску адроджаны інстытут “палітрукоў”.

Зараз Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі набрала першы курс будучых ідэолягаў і распрацавала праграму новага навучальнага курсу для іх. Сёлета яго слухачамі стануць 70 чалавек. Акрамя таго, ва ўсіх гуманітарных ВНУ ўводзіцца новы прадмет: спэцкурс па ідэалёгіі. У адпаведнасьці з падручнікам, насьпех распрацаваным і выпушчаным да пачатку навучальнага году, галоўнае, што павінны завоіць слухачы спэцкурсу, – “гарантом формирования и реализации идеологической политики государства является президент”. Цікава, што парлямэнт называецца аўтарамі дапаможніка толькі суб’ектам ажыцьцяўленьня гэтай палітыкі, а Савету міністраў адводзіцца нейкая аморфная функцыя. Праграма распрацоўвалася ў Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце і прайшла ўзгадненьне ў адміністрацыі Лукашэнкі.

Аўтары дапаможніка пастараліся ахапіць усе сфэры жыцьця грамадзтва. Вось некаторыя з тэмаў сэмнарскіх заняткаў: “Значэньне ідэалёгіі для падтрымання сацыяльнага парадку”, “Ідэалёгія й прапаганда”, “Маніпулятыўная функцыя ідэалёгіі”, “Прэзыдэнт і ідэалёгія”... У якасьці дапаможнай літаратуры студэнтам рэкамэндаваныя шматлікія праграмныя прамовы Лукашэнкі за апошнія паўтара года, дапаможнікі па паліталёгіі й дзясятак беларускіх законаў. Цікава, што ў праграме ні словам ня згадваюцца гісторыкі. Этнографы, навукоўцы, літаратары, якія таксама маглі б паўдзельнічаць у фармаваньні дзяржаўнай ідэалёгіі. Напэўна, іх роля ў фармаваньні нацыянальнай ідэі зводзіцца да нуля.

У Міністэрстве адукацыі ўжо пасьпяхова распрацоўваецца графік паскораных курсаў для выкладчыкаў ВНУ, якім давераць весьці ідэалёгію. Тым ня менш пакуль яшчэ цяжка прадугледзіць, які эфэкт будзе ад прамыўкі студэнцкіх мазгоў. На складаньне праграмы яе аўтарамі было адпушчана ўсяго некалькі месяцаў, бо яны не змаглі дакладна прапісаць, якія ідэі варта ўнушаць студэнтам. Тэзы маюць занадта агульны характар, і напоўніць іх можна любым зьместам. Улічваючы, што ў беларускіх ВНУ ня так і мала вальнадумных выкладчыкаў, уся задумка ў выніку можа нанесьці шкоду іміджу Лукашэнкі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: