Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За першае паўгодзьдзе прыцягнута ўсяго $510,5 млн. замежных інвэстыцыяў 10:30, 08/08/2003
Беларусь за першае паўгодзьдзе 2003 году прыцягнула $510,5 млн. замежных інвэстыцыяў, у тым ліку $282,1 млн. прамых інвэстыцыяў, паведамілі "Интерфаксу" ў Міністэрстве эканомікі.
У адпаведнасьці з праграмай дзеяньняў ураду ўсяго сёлета плянуецца прыцягнуць $1,5 млрд. інвэстыцыяў, у тым ліку ў асноўны капітал — $600 млн. Фактычна ў асноўны капітал за студзень-чэрвень прыцягнута $39 млн. замежных інвэстыцыяў, адзначылі ў Мінэканомікі.