Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 89 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ПРЭС-РЕЛІЗ: IREX закрывае прадстаўніцтва ў Беларусі
10:19, 08/08/2003

6 жніўня 2003 году, выконваючы рашэньне Міністэрства замежных справаў, Рада па міжнародных дасьледаваньнях і абменах IREX закрыла сваё прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Беларусь стала першай і адзінай краінай, якая адмовілася ад праграмаў IREX, накіраваных на пашырэньне акадэмічных і прафэсійных кантактаў, забесьпячэньне свабоднага доступу да Інтэрнэту, падтрымку сродкаў масавай інфармацыі. Ва ўсім сьвеце такія праграмы прыносяць карысьць усім слаям насельніцтва: студэнтам, навукоўцам, бізнэсоўцам і адмыслоўцам розных галінаў. Нягледзячы на праведзеную ў Беларусі кампанію хлусьні й прапаганды, накіраваную супраць IREX і іншых замежных праграмаў гуманітарнай і тэхнічнай дапамогі, мы верым, што беларусы, маючы доступ да незалежных крыніцаў інфармацыі, здолеюць адшукаць ісьціну і разабрацца ў сытуацыі.

IREX у Рэспубліцы Беларусь ажыцьцяўляў адміністрыраваньне чатырох праграмаў.

Праграма ProMedia – гэта праграма разьвіцьця сродкаў масавай інфармацыі, накіраваная на павышэньне ўзроўню прафэсіяналізму СМІ, правядзеньне адукацыйных мерапрыемстваў юрыдычнага характару, прадастаўленьне тэхнічнай дапамогі і інфармацыйных рэсурсаў ў рэжыме он-лайн, а таксама аказаньне інфармацыйных паслугаў з дапамогай інфармацыйнага цэнтру.

Праграма акадэмічных абменаў дае магчымасьць студэнтам вышэйшых навучальных установаў прайсьці навучаньне ва ўнівэрсытэтах і каледжах ЗША, а таксама дазваляе навукоўцам правесьці самастойнае дасьледаваньне ў галіне сацыяльна-эканамічных і гуманітарных ведаў, а таксама іншых галінах навукі ў ЗША.

Праграма IATP дае магчымасьць доступу й навучаньня ў Інтэрнэце для ўсіх слаёў насельніцтва і ўключае ў сябе тэхнічную дапамогу ў атрыманьні доступу ў Інтэрнэт і адпаведных трэнінгаў.

Праграма Community Connections дае магчымасьць прадпрымальнікам, прадстаўнікам мясцовых ораганаў улады, лідэрам няўрадавых арганізацыяў, а таксама прадстаўнікам іншых прафэсійных групаў Беларусі прайсьці практычнае навучаньне ў ЗША.

IREX шкадуе, што закрыцьцьцё гэтых праграмаў у Рэспубліцы Беларусь скароціць доступ тысячаў беларускіх грамадзянаў да магчымасьцяў прафэсійнага росту, павышэньня ўзроўню кваліфікацыі й адукаванасьці, пашырэньня дзелавых кантактаў.

Мы па-ранейшаму ўпэўненыя, што рашэньне МЗС, якім Прадстаўніцтву IREX адмовілі ў рэалізацыі сваіх праграмаў, зьяўляецца незаконным. Рада па міжнародных дасьледаваньнях і абменах IREX намерваецца прайсьці ўсю афіцыйную працэдуру па абскарджваньні рашэньня МЗС у адпаведнасьці зь беларускім заканадаўствам. Нягледзячы на тое, што суд адмовіў у прыняцьці зыскавай заявы, пададзенай супраць МЗС, мы ўпэўненыя ў сваёй слушнасьці і зьвярнуліся з скаргай на дадзенае вызначэньне суда. Мы спадзяемся, што суд разьбярэцца ў гэтай сытуацыі і вынесе правільнае рашэньне.

Рада па міжнародных дасьледаваньнях і абменах дзякуе ўсім, з кім працавалі цягам шасьці гадоў. Эфыктыўнасьць і пасьпяховасьць нашай працы стала плёнам нашых з вамі сумесных намаганьняў. Мы таксама выказваем сваю ўдзячнасьць за вялізную падтрымку з боку самых розных людзей, якія думаюць пра лёс сваіх дзяцей і сваёй краіны, якія жадаюць бачыць сваю дзяржаву дэмакратычнай, адкрытай і разьвітной. Мы жадаем усім вам творчых посьпехаў і новых пасьпяховых праектаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: