Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Итера» абвяргае свой ўдзел у конкурсе на прыватызацыю беларускай нафтахіміі 10:28, 08/08/2003
У Міжнароднай групе кампаніяў "Итера" абвяргаюць інфармацыю аб яе ўдзеле ў конкурсе на прыватызацыю нафтахімічных прадпрыемстваў Беларусі. Прэс-сакратар МДК "Итера" Яўген Астапаў паведаміў БелаПАН, што "Итера" не падавала ніякіх заявак на ўдзел у конкурсе, абвешчаны ўрадам Беларусі. Паведамленьні пра гэта Астапаў назваў неадпаведнымі рэчаіснасьці.